Telegram Group Search
Старонка з "Беларускага работніцка-сялянскага календара" (выдадзены ў Менску ў выдавецтве "Савецкая Беларусь"), за снежань 1924 года, дзе каталіцкія каляды 25-26 чысла пазначаны выходнымі.
#фотабсср
Лакаматыўная брыгада, якая атрымала першае месца ў конкурсе якасці працы, побач з паравозам маркі Эу708-17. Фота імаверна 1930-х гадоў. Паравоз з такім нумарам згодна з інтэрнэт-каталогам быў выпушчаны на мяжы 1930 і 1931 гадоў. На перыяд 30-х яшчэ можа ўказываць напісанне Б.С.С.Р. вакол зоркі на паравозе (на пасляваеннных фота цягнікоў я такога не прыгадваю) і слова "свАечасовы", напісанае у форме, што была да рэформы беларускага правапісу 1933 года.
Крыніца: сайт Беларускай чыгункі.
#рабочий
Цікава, што першая кінафабрыка "Белдзяржкіно" на тэрыторыі Беларусі планавалася ў Віцебску (у 1920-я цэнтр кінавытворчасці "Белдзяркіно" размяшчаўся ў Ленінградзе) і што да яе праектавання прапаноўвалася прыцягнуць амерыканскіх спецыялістаў.
Заметка з газеты "Рабочий" №298 1929 года.
#піонэрскізагаловак #савецкаябеларусь
Калі набярэцца 100 лайкаў - запошчу ўвесь артыкул цалкам)
"Савецкая Беларусь" №281 1929 года.
#савецкаябеларусь
Да ста лайкаў трохі недацягнулі, але ўсё адно выкладаю ўвесь артыкул з учорашнім загалоўкам з газеты "Савецкая Беларусь" №281 1929 года.
Артыкул прысвечаны агляду і крытыцы творчасці артыстаў тагачаснай эстрады.
#звязда
Рэклама навагодніх "карпаратываў" у рэстаранах Мінска з газеты "Звязда" №301 1940 года.
#беларускаяработніца
Навагодняя вокладка часопіса "Работніца і калгасніца Беларусі" №1 1940 года.
#іскрыільліча
Навагодняя вокладка піянерскага часопіса "Іскры Ільіча" №1 1941 года.
#советскаябелоруссия
Перадавіца газеты "Советская Белоруссия", прысвечаная 20-й гадавіне абвяшчэння БССР, якое адбылося 1 студзеня 1919 года.
#звязда
Перадавіца першага нумара газеты "Звязда" за 1935 год.
#фотабсср
Вакзальны будынак на памежнай чыгуначнай станцыі Негарэлае на фота 1928 года з украінскага часопіса "Всесвіт", які выдаваўся ў тагачаснай сталіцы УССР Харкаве.
Злева на будынку можна пабачыць шыльду з назвай станцыі, напісанай на усіх 4-х дзяржаўных мовах БССР таго часу: беларускай, рускй, польскай і ідыш.
#фотабсср
Зімовы Менск на фота канца 1930-х гадоў.
#фотабсср
Артыкул пра Менск з украінскага часопіса "Всесвіт" №1 1934 года з фотаздымкамі Дома Урада, новага драўлянага крытага рынка, які знаходзіўся на вуліцы Свярдлова (згарэў у першыя дні вайны) і жылога дома з сучасным адрасам вул.Кірава 19.
Цікава, што назва сталіцы БССР - Менск, якая была афіцыйнай у беларускай мове да лета 1939 года ўжывалася ў тэксце артыкула і па-украінску.
#картыбсср
Праект першага ўзбуйнення БССР, які разглядаўся ў ЦВК СССР у снежні 1923 года. Праект быў узгоднены, але без Веліжскага, Невельскага і Себежскага паветаў Віцебскай губерні і без Рэчыцкага і Гомельскага паветаў Гомельскай губерні (яны былі далучаны да БССР у 1926 годзе). Першае узбуйненне БССР адбылося ў сакавіку 1924 года.
Крыніца: "Президентская библиотека имени Б.Н.Ельцина", дела Секретариата Президиума ЦИК СССР за 1923 г.: материалы Комиссии по изменению границ между РСФСР и БССР.
2025/01/11 04:40:49
Back to Top
HTML Embed Code: