Telegram Group & Telegram Channel
Зачацце Найсвяцейшай Багародзіцы каталікі візантыйскага абраду святкуюць 9 снежня. У Рыма-Каталіцкай Царкве ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця адзначаецца 8 снежня.

Звесткі пра Зачацце Найсвяцейшай Багародзіцы Царква чэрпае з апакрыфічнага Евангелля Якуба, напісанага ў II ст. З гэтага апокрыфа мы даведваемся, што бацькі Багародзіцы - Якім і Ганна - доўгі час былі бяздзетнымі, што ў народзе лічылася ганьбай. Бо, паводле традыцыі, кожны праведнік павінен даць нашчадкаў Ізраілю. З-за гэтага Якім, нягледзячы на ​​ўсё сваё багацце, быў пагарджаны перад людзьмі і не мог першым прынесці дары Богу.

У пошуках адказу ад Бога Якім адпраўляецца пасціцца сорак дзён і начэй у пустыню, у той жа час Ганна моліцца дома аб дараванні дзіцяці, якое яна прысвяціць Госпаду. Бог адказвае на малітву Ганны і Якіма і абвяшчае праз анёла, што яны зачнуць дзіця, якое будзе праслаўлена сярод усіх народаў. Якім з вялікай радасцю вяртаецца дадому, раздаючы народу і святарам мноства падарункаў, а праз дзевяць месяцаў Ганна нараджае дзяўчынку, якую называе Марыяй.

Апакрыфічнае евангелле Якуба хутка набыло папулярнасць, аднак асобнае свята Зачацця Багародзіцы, як і яе Нараджэння, узнікла не адразу. Спачатку ў V ст. можна гаварыць пра з'яўленне асобнага свята, прысвечанага Багародзіцы ў агульным, з VI ст. - асобнага свята, прысвечанага Нараджэнню Багародзіцы. Самыя раннія сведчанні пра свята Зачацця Найсвяцейшай Багародзіцы адносяцца да VIII ст. Яно мела розныя назвы, напрыклад, першая пропаведзь, напісаная на свята ў VIII ст. Янам Эўбейскім (+744), мае назву: Слова на дабравешчанне святым і праведным Якіму і Ганне.

Такім чынам усталёўваецца паралель паміж Дабравешчаннем Найсвяцейшай Багародзіцы і добрай весткай ад Анёла, якую атрымалі Якім і Ганна. З той жа пропаведзі мы разумеем, што свята перажывала толькі перыяд свайго станаўлення ў VIII ст. У пропаведзі Яна неаднаразова падкрэсліваецца, што Багародзіца з'яўляецца Божым Храмам, будаўніцтву якога спрычыніўся сам Бог, а Марыя беззаганная з моманту зачацця. У сваю чаргу ў каноне, напісаным, хутчэй за ўсё, Андрэем Крыцкім у тым жа VIII ст., падкрэсліваецца, што Марыя: «Выйшла з тленнага ўлоння; у нятленным жа ўлонні Дзева насіла Госпада славы, створанага без змены або хібы, які стаў тым, чым мы ёсць» (Трапар 1 песні канону).

group-telegram.com/carkva/6485
Create:
Last Update:

BY Грэка-католікі Беларусі

Share with your friend now:
group-telegram.com/carkva/6485

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

Also in the latest update is the ability for users to create a unique @username from the Settings page, providing others with an easy way to contact them via Search or their t.me/username link without sharing their phone number. The picture was mixed overseas. Hong Kong’s Hang Seng Index fell 1.6%, under pressure from U.S. regulatory scrutiny on New York-listed Chinese companies. Stocks were more buoyant in Europe, where Frankfurt’s DAX surged 1.4%. Ukrainian President Volodymyr Zelensky said in a video message on Tuesday that Ukrainian forces "destroy the invaders wherever we can." In addition, Telegram now supports the use of third-party streaming tools like OBS Studio and XSplit to broadcast live video, allowing users to add overlays and multi-screen layouts for a more professional look. "There are several million Russians who can lift their head up from propaganda and try to look for other sources, and I'd say that most look for it on Telegram," he said.
from cn

Telegram Грэка-католікі Беларусі
FROM American