Telegram Group Search
Такім чынам, Пяцідзясятніца з'яўляецца не проста ўспамінам аб даўняй падзеі, але і святам, якое сцвярджае асноватворныя ісціны хрысціянскай веры і нагадвае кожнаму верніку аб пакліканні быць храмам Святога Духа.
Кандидат может быть допущен к Рукоположению в диаконы только после успешного окончания четырех лет обучения философии и богословию, если только иного не постановит Синод Епископов Патриаршей Церкви или Совет Иерархов.

Кан. 760 § 1. (ККВЦ)

На фото здания Духовной Семинарии Прешовской Греко-Католической Епархии.
Чаму ж гэтага Духа, Якім выліта любоў Божая ў сэрцы нашыя, Госпад дабраволіў дараваць пасля Уваскрасення? Што абазначыў гэтым? Госпад не даброты ўсяго свету абяцаў нам, калі сказаў: «Хто прагне, ідзі да Мяне і пі. Хто верыць у Мяне, у таго... з чэрава пацякуць рэкі вады жывой» (Ян. 7, 37-38). Ён абяцаў жыццё вечнае, дзе няма месца ніякай боязі, ніякай збянтэжанасці, адкуль не знікнем, дзе не памром, дзе не аплакваюць нябожчыкаў і не чакаюць спадкаемцаў. Вось што абяцаў Ён тым, хто любіць, палымнее любоўю Святога Духа, а таму і меў ласку дараваць Духа толькі пасля Свайго ўслаўлення: каб мы выявілі ў сваім целе жыццё, якога цяпер не маем, а чакаем ва Уваскрасенні.

Св. Аўгусцін

Малюнак: Гюстаў Дарэ «Зыход Святога Духа»
Славутая і вядомая беларуская Ікона Зыходу Святога Духа (і старажытная Малітва "Уладару нябесны...") - нагадвае прысутнасць Свята Тройцы ў беларускай хрысціянскай спадчыне (культуры, мастпацтве...). Гэта "элемент" святкавання ў БГКЦ, у якой у гэтыя дні (8-14.06) молімся за людзей культуры, мастацтва, літаратуры, музыкі, тэатра...
Forwarded from sacral_BY
#крывічы #sacral_orthodox
Першая згадка царквы ў Крывічах - першая палова XVII стагоддзя. Канешне ж, драўляная і ў тыя часы яшчэ ўніяцкая. Фундаваў яе жамойцкі стараста Станіслаў ІІІ Кішка.
Верагодна, неаднаразова перабудоўвалася, бо дрэва, самі разумееце, матэрыял такі… Пасля забароны Берасцейскай уніі ў 1839 годзе перададзена праваслаўнай царкве.
Нагадваючы, пра недаўгавечнасць дрэва, можна ўспомніць, як апісвалі стары храм “Литовские епархиальные ведомости” ў 1881 годзе, калі была асвечана новая часовая царквуха:
“брыдота запусцення“, паводле слова прарока, „якая стаіць на месцы святым”.
А вось гэтая мураваная царква ў рэтра-рускім стылі была дабудавана ў 1887 годзе, асвечана ў гонар Святой Троіцы.
За савецкім часам пратрымалася ажно да 1963 года, пасля чаго ператварылася ў склад.
СВЯТА ТРОЙЦЫ, асабліва Панядзелак Святога Духа - дзень, калі молімся за людзей культуры, мастацтва, літаратуры, музыкі, тэатра... = добрая нагода паслухаць сучасны музыкальны твор Чабора.
Памяці а. Яна Тарасевіча: У 47-ю гадавіну смерці

11 чэрвеня спаўняецца чарговая гадавіна з дня адыходу ў вечнасць выдатнага беларускага рэлігійнага і грамадскага дзеяча, святара і асветніка а. Яна Тарасевіча (1892-1978). Яго жыццёвы шлях стаў прыкладам самаадданага служэння Богу, Бацькаўшчыне і беларускаму народу ў замежжы.

Нарадзіўшыся 20 кастрычніка 1892 г. у в. Клешнякі на Шчучыншчыне, Ян Міхайлавіч Тарасевіч у юнацтве эміграваў у Злучаныя Штаты Амерыкі. Менавіта там ён адчуў пакліканне да духоўнага жыцця. Атрымаўшы бліскучую тэалагічную адукацыю ў Канадзе і Швейцарыі, дзе абараніў доктарскую дысертацыю, у 1923 г. ён быў пасвечаны на святара.

Айцец Ян Тарасевіч стаў адным з найбольш яскравых прадстаўнікоў беларускага ўніяцкага руху ў ХХ ст. Ён прысвяціў сваё жыццё адраджэнню Грэка-Каталіцкай Царквы сярод беларускай дыяспары. У 1936 г. ён уступіў у Ордэн бенедыктынцаў і працаваў у манастыры Святога Пракопа ў Лайле, штат Ілінойс.

Яго дзейнасць не абмяжоўвалася толькі душпастырствам. Айцец Ян быў актыўным грамадскім дзеячам, пісьменнікам, публіцыстам і выдаўцом. У 1941 г. ён стаў адным з заснавальнікаў Беларуска-амерыканскай нацыянальнай рады. Дзякуючы яго намаганням у Чыкага была заснавана беларуская ўніяцкая парафія Хрыста Збаўцы, якая стала духоўным цэнтрам для многіх беларусаў Амерыкі.

Пяру айца Тарасевіча належаць філасофска-тэалагічныя працы, у тым ліку "Зло і лякарства на яго" і "Беларусы ў святле праўды". Ён таксама выдаваў бюлетэнь "Праўда" і ўніяцкі часопіс "Церковный голос".

Нягледзячы на дзесяцігоддзі, праведзеныя на чужыне, а. Ян Тарасевіч заўсёды заставаўся патрыётам Беларусі, некалькі разоў наведваў сваю радзіму.

Памёр айцец Ян 11 чэрвеня 1978 г., пакінуўшы пасля сябе багатую духоўную і культурную спадчыну. Яго імя назаўжды застанецца ў гісторыі беларускага хрысціянскага руху і нацыянальнага адраджэння. У гэты дзень мы згадваем яго малітвай і ўдзячнасцю за яго нястомную працу на карысць беларускай справы.
Грэцыя: частка гістарычных манастыроў на гары Афон пашкоджана

Як паведаміла ў сераду Міністэрства культуры Грэцыі, у выніку землятрусу, які адбыўся ў мінулыя выходныя, пашкоджаны прынамсі тры гістарычныя манастыры на гары Афон на поўначы краіны.

Падводны землятрус магнітудай 5,3 выклікаў пашкоджанні ў манастырах Ксенафонт і Дахіяр, заснаваных у X ст., а таксама ў манастыры Сіманапетра, заснаваным у XIV ст.

Значныя расколіны былі заўважаныя на купале царквы на тэрыторыі манастыра Ксенафонт. Далейшыя пашкоджанні таксама назіраюцца на фрэсках, якія ўжо пацярпелі ад землятрусу ў лютым.

Падобныя пашкоджанні адбыліся ў манастыры Дахіяр, меншыя былі зафіксаваныя ў манастыры Сіманапетра.

«Група грэчаскіх археолагаў і рэстаўратараў праверыць, ці не адбылося іншых пашкоджанняў», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства культуры.

Супольнасць гары Афон у грэчаскай Македоніі ўтвараюць 20 манастыроў, заселеных на працягу многіх стагоддзяў. Яна мае статус аўтаномнага раёна.
2025/06/13 10:58:30
Back to Top
HTML Embed Code: