group-telegram.com/christianvision/3175
Last Update:
Адстаўка Завальнюка – умова вяртання Чырвонага касцёла
Выданне «Белсат» раней паведамляла са спасылкай на звесткі ад каталіцкіх святароў, што адной з умовай вяртання Чырвонага касцёла вернікам можа быць патрабаванне адстаўкі пробашча Уладзіслава Завальнюка, які кіруе парафіяй з 1990 года, калі святыню перадалі вернікам пасля савецкай канфіскацыі.
У Чырвоным касцёле выданню паведамілі, што ксяндза Уладзіслава ўжо спрабавалі нядаўна перавесці пробашчам у парафію Ракава каля Менску. Але ён здолеў упэўніць, што «гэта будзе непрыгожа адносна нашай парафіі – пакінуць яе цяпер, у такі цяжкі момант». Тым не менш ракаўскую парафію пасля смерці мясцовага пробашча перадалі пад «шэфства» Чырвонага касцёлу.
Крыніцы «Хрысціянскай візія» пацвярджаюць інфармацыю і паведамляюць што кіраўніцтва Каталіцкага касцёла ужо шукае новага пробашча на замену кс. Завальнюку.
Нагадаем, што Чырвоны касцёл закрыты для вернікаў з 26 верасня 2022 года пасля падазронага інцыдэнту з нібыта пажарам у сакрыстыі.
BY Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
Share with your friend now:
group-telegram.com/christianvision/3175