group-telegram.com/muzeykolasa/7135
Last Update:
Апошняе каляднае літаратурнае чаяванне на зімовых святах ☕️
Унучка Якуба Коласа Марыя Міхайлаўна Міцкевіч, па прафесіі матэматык, выкладчык, памятае свайго славутага дзеда з дзяцінства − да 5 гадоў яна жыла ў доме, дзе зараз знаходзіцца яго музей. У дзень, калі дзядуля памёр, у маленькай Машы быў дзень нараджэння…
Што раскажа ўнучка пра любімага і шаноўнага дзеда? Які характар быў у класіка беларускай літаратуры? Якія сямейныя традыцыі захоўвае сям’я да сённяшняга дня? Вы ўбачыце ўнікальныя фатаграфіі Якуба Коласа з унукамі, пройдзецеся па тых самых пакоях са старых фота, а ў гонар навагодніх свят даведаецеся пра зімовыя сямейныя традыцыі паэта і ўбачыце сапраўдныя цацкі з ёлкі Якуба Коласа. Усё гэта і шмат іншых сакрэтаў вам раскажа падчас унікальнай экскурсіі-чаявання ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра Марыя Міцкевіч.
Папярэдні запіс па спасылцы абавязковы!!!
https://forms.gle/KoMC3ewXsZHbYoiy6
Чакаем вас у музеі Якуба Коласа 28 студзеня ў 18.00
Кошт білета - 30 рублёў.
г. Мінск, вул. Акадэмічная 5
BY Музей Якуба Коласа
Share with your friend now:
group-telegram.com/muzeykolasa/7135