group-telegram.com/nau_belarus/2941
Last Update:
Лукашэнка хацеў стварыць карцінку «выбараў» для Захаду
Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан прыняў удзел у дыскусіі на тэму імітацыі «выбараў» у Беларусі і таго, што ў Лукашэнкі не атрымалася:
«Выбары — гэта не толькі дзень галасавання, гэта значна больш працяглы палітычны працэс. Калі знішчаны грамадскія арганізацыі, незалежныя СМІ, а апанентаў няма, то пра якія выбары можна казаць? Вынік — гэта цалкам спланаваная гісторыя. Тэорыя, што ён намаляваў сабе крыху менш, чым Пуцін, выглядае цалкам лагічна. Але да рэчаіснасці гэта не мае ніякага дачынення».
Беларускае грамадства не падтрымлівае Лукашэнку
«Упершыню за шмат гадоў ён праводзіў вялікую піяр-кампанію з мноствам канцэртаў і івентаў. Гэта сведчыць аб тым, што ён спрабаваў стварыць для сябе не толькі падмурак сярод чынавенства і сілавікоў, але і гэтую карцінку, каб атрымаць легітымізацыю на Захадзе і мець магчымасць удзельнічаць у патэнцыйных перамовах па Украіне», — адзначыў Арцём Брухан.
BY Народное Антикризисное Управление
Share with your friend now:
group-telegram.com/nau_belarus/2941