group-telegram.com/unter_Kutte/8
Last Update:
новы пачак цыгарэт
нагадвае касьцельны арган
дваццаць бяздонных трубаў
у кожнай свой гук і смак
і адзін пачаткоўца арганіст
што калісьці салодка
як аплатка на язык
сьпяваў у царкоўным хоры
маё цела не катэдральны храм
вясковая каплічка
за савецкім часам
пераробленая
на вакзал
так сказаць
якое цела такі і арган
у дзяцінстве ты
ня часта ляпіўся да трубаў
бо арганы цябе пужалі
на арэлях было прыемней гушкацца
чым арэлі лізаць
а цяпер на марозе
зьдзіраць вусны
стала шкоднай звычкай
бярыце і піце з гэтага ўсе
бо гэта ёсьць кроў мая
якая за вас і за многіх будзе праліта
у дзяцінстве ты
ня надта любіў салодкае
а цяпер павялічваеш
узровень цукру ў арганізьме
і матывацыю свайго існавання
непадараваным тортам
бярыце і ешце з гэтага ўсе
бо гэта ёсьць цела маё
якое за вас будзе выдана
гэта чыню на маю памяць
BY кападакійскі гурток
Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260
Share with your friend now:
group-telegram.com/unter_Kutte/8