group-telegram.com/viasna_brest/2947
Last Update:
⚡️Над затрыманым з-за чату «ГОБК» берасцейцам прайшло ўжо як мінімум 2 суды. Прызначылі штраф, арышт, канфіскавалі тэлефон
Як стала вядома берасцейскай «Вясне», Дзмітрыя Сцяпанава з канца кастрычніка ўжо не менш за 2 разы асудзілі па ч.2 арт.19.11 КоАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Першы суд адбыўся 31 кастрычніка за рэпост з тэлеграм-каналу «Чай з малiнавым варэннем» у тэлеграм-чат «ГОБК». Наступны суд прайшоў 4 лістапада, таксама праз паведамленне у чаце «ГОБК» — за ўзгадванне «Хартыі 97».
У абодвух выпадках быў суддзя Дзмітрый Шурын. На першым паседжанні ён прызначыў штраф 320 рублёў з канфіскацыяй тэлефону. На другім паседжанні Шурын даў Сцяпанаву 7 содняў арышту.
Цяпер жа Сцяпанаў, меркавана, стаў фігурантам крымінальнай справы па артыкулу 361-1 КК: аб гэтым можа гаварыць нядаўняе паведамленне ва праўладным канале, што Сцяпанава лічаць адміністратарам тэлеграм-чату «ГОБК», а чат нібыта «з'яўляўся структурным падраздзяленнем экстрэмісцкага фармавання "dzechat"».
BY Вясна | Брэст
Share with your friend now:
group-telegram.com/viasna_brest/2947