Telegram Group Search
Dance-Movement Therapy: a space to connect and feel alive

🗓 When: January 20
Time: 19:00 (1.5–2 hours)
📍 Where: CreateCulture Space
💬 Languages: English & Russian
💵 Cost: Donation
📲 Register
here

What to expect:

Reconnect with your emotions through dance and movement.
Enjoy fun exercises for pairs and solo moments.
Improvise freely to inspiring music.
Relax, recharge, and feel lighter.
Build trust and understanding through movement.

Who’s welcome?

❤️Adults of all ages
❤️Kids 8+ (with a parent)
❤️Couples deepening their connection

No dance experience needed — just come with an open mind!

🥋 Bring:

👉🏻 Comfortable clothes & shoes
👉🏻 Your curiosity

Join a welcoming space to feel seen, free, and connected. See you there! 💖
🔸 16 студзеня — два івэнты ў CreateCulture! 🔸

1️⃣ «Скажы так, каб цябе ўбачылі!» — Воркшоп па сцэнічнай мове і акцёрскім майстэрстве
🕕 Час: 18:30 (дзверы адчыняюцца ў 18:00)
📍 Месца: CreateCulture Studio, Karmelitų g. 5

📲Рэгіструйся ўжо зараз!

Запрашаем на практычны воркшоп з актрысай Эміліяй Пранскутэ. Даведайцеся, як адчуць свабоду ў публічных выступах, палепшыць якасць голасу і выкарыстоўваць эмоцыі ў сваёй мове. Працягвайце развівацца ў сцэнічным майстэрстве! Удзел на ўмовах free donation.

2️⃣ Прагляд фільма «Courage» і сустрэча з рэжысёрам Аляксеем Палуянам
🕘 Час: 19:00
📍 Месца: CreateCulture Space, Karmelitų g. 5

📲Патрэбна рэгістрацыя

Глядзіце дакументальны фільм «Courage», які распавядае пра смеласць беларусаў у 2020 годзе. Пасля прагляду будзе сустрэча з рэжысёрам фільма. Уваход на ўмовах free donation.

Будзем рады бачыць вас на нашых івэнтах! 🌟
Цудоўная навіна 🎨

Выстава Ніны Маргаевай «Крок насустрач» адкрыецца ў CreateCulture Space!

Гэта не толькі магчымасць пазнаёміцца з мастацтвам, але і шанец дапамагчы: выстава мае дабрачынны характар. Працы можна набыць, а ўсе сабраныя сродкі (за вылікам падаткаў) будуць накіраваны на падтрымку Ніны Маргаевай, якой у 2023 годзе дыягнаставалі рэдкае захворванне — БАС. Гэтыя сродкі дапамогуць аплаціць лячэнне і неабходную падтрымку.

«Крок насустрач» даследуе штодзённасць праз мастацтва. Простыя прадметы і пейзажы становяцца адлюстраваннем чалавечых эмоцый і перажыванняў. Асноўная серыя «Жыццё на пятым паверсе» раскрывае ізаляцыю гарадскога жыцця. Нават крэсла ці цень у куце пакоя могуць стаць «акном» у душу.

Кожны мазок перадае ўнутраны свет чалавека. Мяккія пераходы і цішыня тэкстур заклікаюць спыніцца і ўбачыць больш.

🔹 Адкрыццё: 23 студзеня, 19:00
🔹 Да 20 лютага
📍 CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5
🌿
Патрэбна рэгістрацыя!

Унікальная магчымасць набыць творы і падтрымаць мастачку.
Жаночае кола — гэта бяспечная і ўтульная прастора, дзе кожная жанчына можа адчуць сябе сабой 🌿

📅 Дата: 7 лютага, 18:30–21:30
📍 Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5
Рэгістрацыя
💶 Кошт: 25 еўра
👩‍🦰 Колькасць удзельніц: да 10 чалавек

🗣 Мова: RU

Будзе час для таго, каб засяродзіцца на сваіх жаданнях, падумаць пра сябе і проста адпачыць душой. Год для сябе — час, каб нарэшце зразумець, чаго мы сапраўды хочам, і зрабіць першыя крокі да сваіх мараў. Гэта магчымасць запаволіць тэмп жыцця, азірнуцца і напоўніцца сіламі. А арганізатарка будзе побач, каб падтрымаць вас 🙏

🔸 Трохі шчырых размоваў
🔸 Лёгкая медытацыя
🔸 Практыкі для душы і цела
🔸 Інтуітыўны танец
🔸 І, вядома, крыху жаночай магіі

P.S. Калі ёсць пытанні, пішыце ў асабістыя паведамленні! ❤️
«The Oldest Occupation» — гэта кароткаметражны фільм, створаны ўсяго за 48 гадзін у межах конкурсу KinaKaliady48. Іранічны і нестандартны погляд на старажытныя традыцыі і сучаснасць, які спалучае гумар з дынамічным сюжэтам. Даведайцеся, што адбываецца, калі гісторыя ажывае!

👉 Падпісвайцеся на канал, каб не прапусціць новыя фільмы, скетчы і лекцыі.

Рэжысёры: Варфаламей Курага і Стас Турко
У галоўных ролях: Макс Жук, Сяргей Здаранкоў
Пераможца ў катэгорыі "Лепшы фільм" конкурсу KinaKaliady48 | Апошняя рэдакцыя
16 студзеня ў Вільнюсе адбылося незабытнае мерапрыемства! Прагледзелі дакументальны фільм Аляксея Палуяна «Courage» і сустрэліся з рэжысёрам.

Як адзначыла адна з глядачак: «Гэта былі цудоўныя 1,5 гадзіны вельмі беларускага болю» 📽

Дзякуем усім, хто далучыўся! Больш фатаграфій у нашым альбоме на Facebook.
🧦🧦🧦

Твая любімая пара шкарпэтак распалася?
Ты сачыл(-)а за імі, як за сваім улюбёным серыялам, але Джульета згубілася ў пральнай машынцы, а Рамэа прадзіравіўся на вялікім пальцы.
Што рабіць з кактусікамі, бутэлькамі піва і каляднымі аленямі, якія грэлі твае ножкі і былі самымі блізкімі спадарожнікамі?
Што рабіць, калі я не хачу выкідваць любімую шкарпэтку і хачу даць ёй другое жыццё?

Дык вось! Чытай уважліва.

Вашыя самотныя шкарпэткі могуць стаць зоркамі на небе ці зоркамі на нашай сцэне! А вашыя залатыя рукі дапамогуць датыкнуцца шкарпэткам-адзіночкам да акторскай ігры.

Для пачатку вазьмі шкарпэтку, пасцірай яе, памый яе, абдымі яе і вазьмі з сабой у прастору CreateCulture па адрасе Karmelitų gatvė 5 у суботу 25 студзеня а 15-й гадзіне!

«Сям'я Шкарпэткіных» у пошуках галоўных герояў!🔎

📍Для стварэння герояў прыходзьце а 15:00 у CreateCulture SPACE, для прагляду гатовага спектаклю — а 18:30 у CreateCulture STUDIO 📍 І вось тут трэба зарэгістравацца!

Калі вы клапоціцеся пра другое жыццё вашых шкарпэтак, але ў гэты дзень вам больш захочацца пасядзець дома ці дарослае жыццё прымушае бегаць па важным справам — мы раім скарыстацца «Bye-Bye Skrynka» па адрасам Karmelitų g. 5 ці Savičiaus g. 17. Там вы зможаце пакінуць шкарпэтку на рэінкарнацыю ў руках кагосьці іншага! (Просьба не прыносіць брудныя, смярдзячыя шкарпэткі, рваныя — можна!) 🥸🫶

🧦🧦 🧦
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На наступным тыдні — мерапрыемствы на любы густ: ад сеансаў танцавальнай тэрапіі да ўтульных паэтычных вечароў. Завітвайце да нас!

❄️20 студзеня
10:00-18:00 — Працуем разам 👨🏻‍💻👩🏼‍💻 Забранаваць месца або перамоўнае памяшканне 💻
17:00-18:20 — «Юныя інжынеры»
18:30-20:30 — Танцавальна-рухальная тэрапія

❄️21 студзеня
10:00-18:00 — каворкінг за «каву»

❄️22 студзеня
10:00-18:00 — каворкінг за «каву»

❄️23 студзеня
18:30-20:30 — Кніжны клуб: абмяркоўваем «Практыкаванні» (Іэн Макьюэн)
19:00-21:00 — Адкрыццё выставы Ніны Маргаевай «Крок насустрач»

❄️24 студзеня
10:00-18:00 — каворкінг за «каву»
18:30-21:00 — Прэзентацыя аўдыёальбома вершаў «Стыхія» Аляксея Сасніцкага
19:30-21:00 — 🚂 Чыгунка ў Літве — гісторыя, цікавыя маршруты і куды можна паехаць па ёй!

❄️25 студзеня
15:00-20:00 — Лялечны майстар-клас і спектакль (CreateCulture Studio)
18:30-21:30 — Music & Poetry Open Mic

❄️26 студзеня
Адпачываем ❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Do you have refugee experience? Want to share your story confidently? Join our free storytelling workshops! 📖

🔹 What to expect:
— Storytelling techniques from professionals.
— Info about EU values and your rights.
— A safe, supportive space to share your story (confidentiality guaranteed).
— Mentoring for public storytelling (optional).

🔹 Why it matters:
Your story can inspire, unite, and raise awareness about refugee challenges ❤️

🔹 Workshop dates:
📅 January 21 | 18:00-20:00
📅 February 5 | 18:00-20:00

🔹 Venue: CreateCulture Space
📍 Karmelitų gatvė 5, Vilnius


🔗 Register now: https://bit.ly/4hawWRi
📩 Info: [email protected]

Funded by the EU through the Open Lithuania Foundation program «Verta».
📣Кастынг! 📣

Мы шукаем вядоўца ці вядоўцу для новай гульнявой праграмы пра Беларусь!

🔥 Дэдлайн: 26 студзеня (заяўкі разглядаем па меры паступлення — паспяшайцеся!)

Калі вы яркая асоба з добрым пачуццём гумару, выдатнымі камунікатыўнымі навыкамі і ўмееце лёгка падхопліваць размову ды ствараць камфортную атмасферу, — гэтая прапанова менавіта для вас!

🔎 Каго шукаем?

Тых, хто валодае беларускай мовай;
Добра ведае цікавыя факты пра нашу краіну;
Любіць жартаваць і натхняе на жывую камунікацыю;
Гатовы стаць тварам гульні «Па500» (Папяцьсот)!

🎥 Месца здымак: Вільня, CreateCulture Space (праезд аўтобусам і пражыванне для ўдзельнікаў з Варшавы аплачваецца).
📅 Калі пачынаем: пачатак лютага 2025 года.
💰 Аплата: ганарар за кожны здымачны дзень.

Як прыняць удзел

🔜Запоўніце заяўку і далучыце да яе:
Відэа першага этапа (максімум 2 хвіліны) ды вашыя фотаздымкі.

⚡️ З паспяховымі кандыдатамі ды кандыдаткамі мы правядзем анлайн-сумоўе. Пры неабходнасці будзе даслана дадатковае заданне.

Хто мы?

Прадакшн: CreateCulture Group
Прадзюсарка праекта: Надзея Ількевіч

Дадатковыя пытанні: [email protected]

📩 Чакаем вашыя заяўкі!

Гэта ваш шанец стаць часткай захапляльнага праекта!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2025/01/24 05:28:59
Back to Top
HTML Embed Code: