Notice: file_put_contents(): Write of 2894 bytes failed with errno=28 No space left on device in /var/www/group-telegram/post.php on line 50

Warning: file_put_contents(): Only 12288 of 15182 bytes written, possibly out of free disk space in /var/www/group-telegram/post.php on line 50
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі | Telegram Webview: CabinetBelarus/1137 -
Telegram Group & Telegram Channel
«Мы не можам ставіць пытанне, ці магчыма збліжэнне нашых пазіцый. Гэта наш доўг і абавязак»

Павел Латушка, Валер Кавалеўскі і Вольга Гарбунова выступілі на слуханнях Каардынацыйнай рады па праблеме палітзняволеных, якія днямі
адбываюцца ў Варшаве.

Павел Латушка адзначыў, што для магчымасці вызвалення палітзняволеных трэба стварыць умовы – і стварыць іх можна праз ціск на рэжым. На думку прадстаўніка па транзіце ўлады Кабінета, на сёння гэты ціск недастаткова моцны. Пры гэтым доказаў злачынстваў рэжыму сабрана больш чым дастаткова. Павел Латушка падкрэсліў: адмовіцца ад санкцый азначае адмовіцца ад барацьбы.

Павел Латушка: «Я член сям’і палітвязня, таму гэтае пытанне для мяне не абыякавае. Кожны дзень я прачынаюся і кладуся спаць з гэтай думкай. Гэта матывуе мяне вось ужо чацвёрты год прыходзіць у офіс і рабіць тое, што я магу. Мы не можам спыніцца на паўшляху.

Не трэба стратэгію ціску супрацьпастаўляць стратэгіі перамоў. Перамовы могуць быць вынікам ціску – і такія прыклады існуюць. Але толькі ў тым выпадку, калі мы прывядзём ціск у адпаведнасць маштабу праблемы, якую хочам вырашыць. Сённяшні ціск не адпавядае маштабу праблемы».

Валер Кавалеўскі адзначыў, што палітычны крызіс у Беларусі працягваецца і рэпрэсіі – індыкатар гэтага. Ціск дзеля вызвалення вязняў увесь гэты час заставаўся для Кабінета вельмі важным складнікам барацьбы. Як падкрэсліў прадстаўнік па замежных справах Кабінета, выкарыстоўваюцца самыя розныя віды ціску на рэжым Лукашэнкі, напрыклад, санкцыйны, прававы, інфармацыйны.

На думку Валера Кавалеўскага, не ўсе формы ціску працуюць аднолькава добра, і варта звярнуць увагу, дзе беларусы могуць спрыяць узмацненню ціску, без спадзявання толькі на замежных партнёраў.

Валер Кавалеўскі: «Нягледзячы на тое, што санкцыйны і іншыя формы ціску падаюцца нам недастаткова моцнымі і дасканалымі, яны вельмі балючыя для рэжыму. І рэжым гэтага не хавае. Ён вядзе актыўную працу над тым, каб, напрыклад, зняць санкцыі. Дзве найбольш балючыя для яго кропкі – гэта «Белавія» і калійныя ўгнаенні».

Вольга Гарбунова падсумавала панэльную дыскусію па праблеме вызвалення палітзняволеных. Яна падзякавала прысутным за меркаванні, адзначыла, што за 11 месяцаў яе працы ў Кабінеце ёй не хапала такой дыскусіі і выказала шкадаванне, што тэма палітзняволеных альбо замоўчваецца, альбо становіцца прасторай для маніпуляцый.

Вольга Гарбунова: «Мы разам – вялікі рух, які можа заняць пазіцыю, калі дамовімся паміж сабой. Папулярная фраза сёння: мы гатовыя да перамоў, а рэжым недагавораздольны. Але мы самі не дагавораздольныя, таму што ў нас ёсць праблема і няма адзінай стратэгіі па ёй.

Не ігнаруючы гэтую тэму, даючы ёй прастору і голас, розную экспертызу, не абвяшчаючы кагосьці здраднікам, можна прыйсці да рэальнага выніку.

У выніку ўсе супрацьстаянні заканчваюцца перамовамі. Перамовы праходзяць ва ўсім свеце, у якім зараз налічваецца прыблізна мільён палітзняволеных. Але мы заўжды шукаем нейкі ўнікальны беларускі шлях, каб застацца «ў белым паліто
».

Прадстаўніца Кабінета падкрэсліла, што нельга ігнараваць міжнародную практыку: у Венесуэле за апошнія тры гады ў выніку перамоў былі вызваленыя амаль 1300 чалавек. У Беларусі ёсць 20-25 чалавек, якія выйшлі на волю ў выніку перамоў: «Нам кажуць, гэта немагчыма, але гэта адбываецца. Калі мы пачнём лічыць кропкай адліку тое, што рэальна?».

Таксама Вольга Гарбунова мяркуе, што слова «перамовы» ўжо «дастаткова рэабілітавана»: «Але, напэўна, больш карысным будзе выкарыстоўваць словазлучэнне «гуманітарныя перамовы», каб ніхто не падумаў, што мы прапануем «перагарнуць старонку».

Прадстаўніца Кабінета падкрэсліла, што дэмакратычнаму руху перш за ўсё трэба памятаць аб прынцыпах дэмакратыі, што жыццё чалавека – найвышэйшая каштоўнасць: «І таму мы не можам ставіць пытанне, ці магчыма збліжэнне нашых пазіцый. Гэта наш доўг і абавязак».

Трансляцыю і запіс слуханняў глядзіце на YouTube канале КР.

@CabinetBelarus

group-telegram.com/CabinetBelarus/1137
Create:
Last Update:

BY Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Share with your friend now:
group-telegram.com/CabinetBelarus/1137

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

To that end, when files are actively downloading, a new icon now appears in the Search bar that users can tap to view and manage downloads, pause and resume all downloads or just individual items, and select one to increase its priority or view it in a chat. And indeed, volatility has been a hallmark of the market environment so far in 2022, with the S&P 500 still down more than 10% for the year-to-date after first sliding into a correction last month. The CBOE Volatility Index, or VIX, has held at a lofty level of more than 30. "We as Ukrainians believe that the truth is on our side, whether it's truth that you're proclaiming about the war and everything else, why would you want to hide it?," he said. Either way, Durov says that he withdrew his resignation but that he was ousted from his company anyway. Subsequently, control of the company was reportedly handed to oligarchs Alisher Usmanov and Igor Sechin, both allegedly close associates of Russian leader Vladimir Putin. Emerson Brooking, a disinformation expert at the Atlantic Council's Digital Forensic Research Lab, said: "Back in the Wild West period of content moderation, like 2014 or 2015, maybe they could have gotten away with it, but it stands in marked contrast with how other companies run themselves today."
from de

Telegram Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
FROM American