Telegram Group Search
Адкрыты папярэдні заказ на біяграфію выбітнага біяхіміка Астроўскага 📚

Выдавец Раман Цымбераў абвясціў папярэднюю падпіску на кнігу Святланы Воцінавай “Астроўскі. Сонечны круг”, у якой выкладзена біяграфія знанага беларускага біяхіміка, заснавальніка Інстытута біяхіміі Акадэміі навук Юрыя Астроўскага.

Падрабязней ⬅️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Выйшла другая казка відэа-праекта "Казкі на вакацыі" 📗

🐴 "Ганарысты конь" — казка беларускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі пра пыху і дабрыню, гонар і спагаду, грэблівасць і падтрымку.

Тэкст чытае: музыка і паэт Алесь Камоцкі.
Аніматар казкі: мастак і музыка Андрусь Такінданг.

Праект "Казкі на вакацыі" — цыкл анімацыйных фільмаў, створаны Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў.

Глядзець казку ⬅️
Адкрыта чытацкае галасаванне "Шуфлядкі": вядомы кароткі спіс ✍️

Журы вызначылася з кароткім спісам конкурсу рукапісаў "Шуфлядка": агулам у яго трапілі 11 твораў.

📚 А яшчэ арганізатары конкурсу запусцілі чытацкае галасаванне. Каб прыняць у ім удзел, трэба прачытаць урыўкі твораў і запоўніць форму галасавання да 22 чэрвеня (18.00 па Варшаве). Кнігі-пераможцы чытацкага галасавання выйдуць у электронным выглядзе (на ўмовах выдавецкага тэндару).

Імёны пераможцаў (па чытацкім галасаванні і па выбару журы) будуць вядомыя напрыканцы чэрвеня.

Прагаласаваць 👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Беларусы выкупілі ўнікальную кнігу Сімяона Полацкага 📖

Ініцыятыва MALDZIS выкупіла першае выданне кнігі “Жазло кіравання” (“Жезлъ правленіѧ”) беларускага манаха-асветніка Сімяона Полацкага. Гэта адзін з найбольш каштоўных кніжных помнікаў, створаных беларусамі.

📕 “Жазло кіравання” было надрукаванае ў Маскве ў 1667-ым годзе на царкоўнаславянскай мове і належыць да надзвычай рэдкіх артэфактаў.

Падрабязней ⬅️
Адкрыты прыём заявак на стыпендыю Gaude Polonia 2026 для творцаў з Беларусі ✍️

Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы запусціла набор на чарговы сезон праграмы Gaude Polonia — паўгадовай стыпендыі для аўтараў і аўтарак да 40 гадоў (да 45 у асобных выпадках).

🖇 Напрамкі: літаратура і пераклад, а таксама кіно (у т.л. гісторыя і крытыка кіно), сучаснае мастацтва і фатаграфія, музыка (у т.л. гісторыя і крытыка), тэатр (у т.л. крытыка), танец, ахова спадчыны.

Перыяд стыпендыі: 1 лютага — 31 ліпеня 2026.
Дзе: любы горад у Польшчы (у залежнасці ад праекта).

Прапануецца:
〰️ Стыпендыя 5000 PLN брута (~1100 €) у месяц
〰️ Падтрымка польскіх экспертаў/-к у вашай прафесійнай вобласці
〰️ Доступ да польскіх культурных інстытутаў, магчымасці для выстаў, рэзідэнцый, праектаў.

Дэдлайн: 15 кастрычніка 2025.
🔗 Падрабязней
“Камунікат” святкуе народзіны і разыгрывае 4 кнігі 🔥

Фонд “Камунікат” працягвае святкаваць 25-гадовы юбілей сваёй бібліятэкі і падрыхтаваў падарункі для сваіх чытачоў і не толькі. Абвешчаны розыгрыш камплекта з чатырох выданняў у Instagram, вынікі якога падвядуць 20 чэрвеня.

Разыгрываюцца наступныя выданні:
✔️Ларыса Геніюш “Птушкі бяз гнёздаў. Успаміны”
✔️Дзяніс Трусаў “Боў і мерць у Хротне”
✔️Трэці нумар літаратурнага альманаха “Апостраф”
✔️Грэтэ Ротбёль, Анна Карын Гархамн “Усе хочуць… есці”

Прыняць удзел 👈
“Быкаўскія дні” пройдуць 19-22 чэрвеня ў музеі-дачы народнага пісьменніка 📗

🎉 19 чэрвеня 2025 году спаўняецца 101 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.

Філіял “Музей-дача Васіля Быкава” запрашае наведнікаў узяць удзел у традыцыйнай акцыі “Быкаўскія дні”, якая пройдзе з 19 па 22 чэрвеня 2025 году.

Праграма ⬅️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎉 Сёння святкуе свой 75-гадовы юбілей пісьменнік і філосаф Валянцін Акудовіч.

📚Лаўрэат прэміі "Гліняны Вялес" і прэміі Ежы Гедройця, таленавіты эсеіст, аўтар кніг "Разбурыць Парыж", "Дыялогі з Богам", "Код адсутнасці", "Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым" даследуе беларускую ідэнтычнасць, ментальнасць і культурныя трансфармацыі.

Яго працы сталі асновай для многіх сучасных дыскусій пра сутнасць беларускасці. Валянцін Акудовіч паўплываў на многіх сучасных творцаў, як выкладчык Беларускага Калегіюма.

Купіць кнігу "Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым" ⬅️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Адкрыты прыём заявак на ўдзел у лабараторыі драматургіі 📝

BY Teatr і Таварыства артыстаў “Блізкі Усход” (Bliski Wschód) запрашаюць далучацца да ўдзелу ў лабараторыі драматургіі “Простыя Словы”, якая адбудзецца 9-16 жніўня ў Цэнтры культуры ў Любліне (Польшча).

Для каго: рэжысёраў і рэжысёрак ды драматургаў і драматургін з Беларусі, Украіны і Польшчы. Абавязковая ўмова — камунікатыўнае валоданне польскай мовай.

✔️Дэдлайн: 1 ліпеня.

Падрабязней 👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2025/06/19 14:04:08
Back to Top
HTML Embed Code: