Telegram Group Search
Спрэчка пра цялеснае і духоўнае ў індыйскай “Казцы на вакацыі” 📺

“Чые рукі прыгажэйшыя” — пераклад індыйскай казкі, які зрабіў беларускі пісьменнік Уладзімір Дубоўка. Гэта гісторыя пра знешнюю і ўнутраную прыгажосць.

Пакуль адныя спрачаюцца пра цялеснае, іншыя робяць учынкі, якія паказваюць сапраўдную прыгажосць душы. Так і высвятляецца, хто чаго варты.


🌼 Тэкст чытае музыка і паэт Алесь Камоцкі.
🌸 Анімацыю, як таго патрабуе індыйская эстэтыка, што не цураецца галізны, рэалізаваў мастак і музыка Андрусь Такінданг.

Гэта пятая казка з праекту "Казкі на вакацыі", створанага Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў.

Глядзець ⬅️
6
13 ліпеня: творчы вечар Яўгена Папакуля ў Мінску📚

У наступную нядзелю адбудзецца сустрэча з перакладчыкам-скандынавістам Яўгенам Папакулем.

Ён распавядзе аб тым, як выкладчык стаў перакладчыкам, а таксама пра асаблівасці працы са старажытнаісландскімі тэкстамі, беларускі кантэкст у сагах і паэзіі скальдаў, цікавосткі з уласнага досведу і новыя праекты.


✍️ Яшчэ вас чакаюць інтэрактыў (загадкі і кенінгі) і аўтограф-сесія.

📍
13 ліпеня (нядзеля), 18.30, Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7А). Уваход — 10р.
👍621
Новае выдавецтва Surma першай кнігай выпускае пераклад з літоўскай 😍

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў запускае ўласную кніжную марку Surma, пад якой будуць выходзіць кнігі беларускіх і замежных аўтараў.

📖 Першай кнігай выдавецтва стаў раман Гінтараса Граяўскаса “Гісторыі пра адважнага рыцара Тэнксалота і дракона містара Кайндлі”.

З літоўскай на беларускую твор пераклала Сабіна Брыло.


Падрабязней ⬅️
16🔥4👏1🤔1🤮1
Адкрыты перадзаказ на кнігу “Вайсковыя могілкі ў Мінску” 📘

Выдавец Раман Цымбераў адкрыў папярэдні заказ на кнігу Юрыя Тамковіча і Паўла Каралёва “Вайсковыя могілкі ў Мінску. Зберагаючы памяць”.

Пры замове і папярэдняй аплаце да 5 жніўня будзе дзейнічаць зніжка.

Кніга прысвечана гісторыі Вайсковых могілак Мінску. На падставе архіўных крыніц, перыёдыкі, успамінаў мінчан упершыню грунтоўна паказана гісторыя славутага некропаля. Нададзена ўвага гістарычным, мастацкім, моўным асаблівасцям могілак.


Падрабязней 👈
11
bellitinfo pinned a photo
Літаратурныя імпрэзы на TUTAKA 📚

10-13 ліпеня ва ўрочышчы Барык пад Беластокам адбудзецца фестываль TUTAKA. Паглядзелі праграму і выбралі для вас літаратурныя імпрэзы:

11 ліпеня (пятніца)
✔️12.00-12.30 — гутарка з Севярынам Квяткоўскім пра яго кнігу "Мы ідзём на марш" (сцэна BMC).
✔️12.30-13.00 — прэзентацыя кнігі Ларысы Геніюш “Птушкі бяз гнёздаў. Успаміны” (сцэна BMC).
✔️17.00-17.30 — паэтычны выступ Рыгора Шабекі (сцэна BMC).
✔️17.40-18.10 — прэзентацыя кнігі вершаў Артура Камароўскага "Анатомія" (сцэна Тамака).


12 ліпеня (субота)
✔️ 11.30-12.00 — выступ Змітра Бартосіка з кнігамі "Быў у пана верабейка гаварушчы..." і "Забіць упалмінзага" (сцэна BMC).
✔️ 12.00-13.00 — выступ Уладзіміра Арлова з кнігай "Імёны свабоды" (сцэна BMC).
✔️12.10-12.40 — "Пра пурызм у беларускай мове" з Арцёмам Сізінцавым паводле кнігі "На "Старт!" і ў "Тэмпе" (сцэна Тамака).

13 ліпеня (нядзеля)
✔️16.40-17.40 — прэзентацыя да 25-годдзя фонда Kamunikat.org (сцэна Тамака).

Падрабязную праграму фестывалю можна паглядзець тут 👈
🔥71👌1
Максім Знак увайшоў у шорт-ліст прэміі Цэнтра Гавэла 📖

Журы штогадовай прэміі “Парушэнне спакою”, якой ганаруецца адважны пісьменнік у небяспецы, абвесціла кароткі спіс намінантаў, сярод якіх апынуўся адвакат і літаратар Максім Знак.

Падрабязней 👈
👍5💔3
17 ліпеня: лекцыя Андрэя Хадановіча пра Святлану Алексіевіч ва Ўроцлаве (і анлайн) 📚

"Закладнікі ўтопіі: Святлана Алексіевіч і яе кнігі" — трэцяя лекцыя Андрэя Хадановіча з цыклу “Доўгая дарога дадому”.

“Ці можна вярнуцца з вайны? Чаму ніяк не скончыцца эпоха “чырвонага чалавека”? Што такое “звышлітаратура” і чаму пісьменніца вучылася ў Адамовіча і Быкава? Калі аўтарка напіша кнігу пра каханне і што піша зараз замест яе?”


Лекцыя адбудзецца па-беларуску, сінхронны пераклад на польскую Юрыя Ліхтаровіча.

📍17 ліпеня (чацвер), 18.00, клуб Proza (Przejście garncarskie, 2). Уваход вольны.

Трансляцыю лекцыі можна будзе паглядзець па спасылцы.
🤔31
Увосень Інстытут беларускай кнігі запускае серыю кніжных семінараў 📚

Для чаго?
▪️ Каб падтрымліваць прафесійную камунікацыю, абменьвацца навінамі і ідэямі.
▪️ Каб разам абмяркоўваць, а чым жа ёсць беларуская кніга? (Кніга беларускага аўтара? Кніга па-беларуску? Кніга пра Беларусь і беларусаў?)
▪️ Хто наш чытач?
▪️ Куды і як ідуць сусветныя трэнды?

Для каго?
Для адмыслоўцаў кніжнай сферы і ўсіх, хто цікавіцца яе развіццём.

Дзе і ў якім фармаце?
Афлайн у Варшаве/Вільні раз на 2-3 тыдні.

💌 Калі вас цікавіць удзел, напішыце ў сацсеткі Інстытута беларускай кнігі альбо на пошту [email protected].
🔥61
Сяргей Дубавец у новым выпуску “Літаратурных зацемак”, падкаст-праекта спецыяльна для Bellit.info, дзеліцца ўражаннямі ад прачытання трэцяга выпуску альманаха "Апостраф".

📚 Вас чакаюць развагі пра паэзію Андрэя Хадановіча і Анатоля Івашчанкі, пра дэбют Лесі Стэфаніі-Міхалевіч, пра лёс забытых герояў, мастацкую прозу Валера Гапеева, дзённікі Барыса Пятровіча ды многае іншае.

"Мысьленьне Барыса Пятровіча зусім не для таго, каб знаходзіць ды пазалочваць свае думкі, якія падаліся аўтару слушнымі. Сам гэты жанр — гэта пошук, нястрымны рух, думаньне".


✍️ Выпуск даступны ў звыклым аўдыяфармаце на стрымінгавых платформах, а таксама ў тэкставай версіі.

Слухаць і чытаць 👈
7
10 ліпеня: сустрэча з беларускімі творцамі ў Берліне 📕

Заўтра беларускія аўтаркі і аўтары, якія жывуць у Берліне, раскажуць пра сваё стаўленне да горада, а таксама пра тое, як ім тут пішацца і дыхаецца.

✔️Сярод удзельнікаў: Альгерд Бахарэвіч, Света Бень, Вольга Бубіч, Зміцер Вішнёў, Дзмітры Строцаў і Юля Цімафеева.

Мадэраваць імпрэзу будуць даследчыца Ніна Велер і перакладчыца Ціна Вюншман. Перакладчыца імпрэзы: Таццяна Купрэйчык.

📍10 ліпеня (чацвер), 19.00, Leibniz-Zentrum für Literatur- und Kulturforschung, Eberhard-Lämmert-Saal, Eingang Meierottostr. 8.
3🔥2
Сёння Уладзіміру Някляеву — 79 🎉

Адзін з самых вядомых і папулярных беларускіх пісьменнікаў святкуе дзень нараджэння!

У гэты дзень ён напісаў вельмі шчыры пост у сваім Facebook і апублікаваў урывак з новай паэмы пад назвай "Адзінота".

...Не таму, што над восенню
лісцем кружляе самота,
Не таму што кружляе самота
над лёсам маім,
Не таму што сядае
каханка мая
адзінота
На калені мае
і маўчыць невядома аб чым...


❤️ Віншуем спадара Уладзіміра і зычым здароўя і ўсяго найлепшага!
🎉13
26 ліпеня пад Мінскам пройдзе свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета” ☀️

“Фальварак Ракуцёўшчына” запрашае на традыцыйнае свята паэзіі і песні, што праводзіцца ў месцы сілы і натхнення паэта Максіма Багдановіча непадалёк ад Маладзечна.

Мерапрыемства пройдзе 26 ліпеня з 16 па 20 гадзіну.


Падрабязней ⬅️
5👍1🔥1
Адкрыты прыём заявак на творчую рэзідэнцыю ў Празе 📖

У межах праграмы ЮНЭСКА “Гарады літаратуры” Прага запрашае падаваць заяўкі на двухмесяцовую творчую рэзідэнцыю.

Чэская сталіца забяспечвае пісьменнікам і перакладчыкам магчымасць пражывання і працы ў цэнтры горада.

📕 Дэдлайн прыёму заявак: 18 жніўня.

Падрабязней ⬅️
5🔥1
Стала вядома, хто перамог у конкурсе рукапісаў “Шуфлядка” 📚

Каманда фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova, якая праводзіць конкурс рукапісаў “Шуфлядка”, абвясціла пераможцаў трэцяга сезону.

На разгляд прымаліся рукапісы ў трох катэгорыях: “Дзіцячая і падлеткавая кніга”, “Нон-фікш і дакументальная проза” і “Масавыя жанры”.
Свой выбар зрабілі як журы, так і чытачы.

Хто перамог 👈
6🔥1
Ад Міцкевіча да Геніюш: выйшла ўнікальная анталогія беларускай турэмнай паэзіі 📓

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў выпусціў анталогію класічнай беларускай турэмнай паэзіі “Вершы на волю”. Укладальнікам выступіў літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч.

📖 Продажы кнігі пачнуцца сёння на фестывалі “Тутака” на Падляшшы.

"...Перачытваючы “вершы, дасланыя на волю”, часам ловіш сябе на думцы, што гэта ці не найлепшае, што было ў той час напісана на беларускай мове ў беларускай паэзіі. Што гэта, магчыма, і ёсць свабодная лірыка наогул. І называць яе турэмнай неяк нават і не выпадае. Гэта як бы крыўдзіць аўтараў. Крыўдзіць, уласна кажучы, самую прыроду гэтых тэкстаў".


Падрабязней пра кнігу ⬅️
🔥94
📖 12 ліпеня: у Кракаве абмяркуюць кнігу лаўрэта прэміі Гедройця.

Кракаўская ініцыятыва "Кніжны вырай" праводзіць штомесячны кніжны клуб — у гэтую суботу будуць абмяркоўваць кнігу Валянціна Акудовіча "Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым".

Кніга "Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым" Валянціна Акудовіча выйшла ў 2023 годзе ў выдавецтве "Логвінаў" і атрымала ажно дзве прэміі — прэмію Гедройця і прэмію Францішка Багушэвіча. Гэта глыбокае даследаванне сучаснага беларускага мыслення і яго стваральнікаў. Гэты твор стане каштоўным набыццём для тых, хто цікавіцца філасофіяй, гісторыяй і культурай Беларусі.


📍12 ліпеня (субота), 18.30, "Прастора" (вул. Мікалайская 4/6). Рэгістрацыя тут.
10
📗 Знакамітая кніга для дзяцей упершыню выйшла па-беларуску.

Выдавецтва “Папуры” выдала класічную аповесць для дзяцей — “Таямнічы сад” аўтарства Фрэнсіс Элізы Ходжсан Бёрнет (Frances Eliza Hodgson Burnett, 1849—1924). На беларускую мову кнігу пераклала Алена Пятровіч.

🎨За мастацкае афармленне адказвала мастачка Лізавета Лянкевіч.

Падрабязней 👈
9🔥1
Выйшла новая кніга вершаў Мікіты Найдзёнава 📖

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшла новая кніга вершаў паэта Мікіты Найдзёнава з назвай “Праспект Нежалезнасці”. Зборнік уключае найлепшыя, пераважна лірычныя вершы, што напісаліся аўтарам з часу выхаду дэбютнай кнігі “Развітанцы” (2015).

📘 Рэдактарам кнігі выступіў паэт, перакладчык і выкладчык Андрэй Хадановіч. Мастацкае афармленне — Лізавета Лянкевіч.

Падрабязней ⬅️
6👍3
25 ліпеня: нефармальная сустрэча з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве 📗

У наступную пятніцу а 19-й у варшаўскай кнігарні "Кнігаўка" адбудзецца нефармальная сустрэча з Альгердам Бахарэвічам, вядучым беларускім празаікам, лаўрэатам Leipziger Buchpreis 2025.

Гаворка пойдзе пра яго апошнія кнігі "Папяровы голем" і "Капітан Лятучая Рыба". Бахарэвіч — аўтар шматлікіх кніг прозы, перакладзеных на еўрапейскія мовы, вядомы сваёй арыгінальнай мовай і разважаннямі пра ідэнтычнасць, свабоду і сучасныя сацыяльна-палітычныя працэсы.

Сустрэча будзе праходзіць у форме адкрытай размовы з аўдыторыяй і абмеркавання ролі літаратуры падчас крызісаў і перамен.

📌Кнігаўка (Варшава, ul. Kłopotowskiego 4)
🗓 25.07, 19:00
5
2025/07/14 19:21:26
Back to Top
HTML Embed Code: