group-telegram.com/belsat/118902
Last Update:
😡 «Рэжым Лукашэнкі проста паразітуе як ракавая пухліна на „БЕЛАЗе“»
У адрозненні ад іншых беларускіх прадпрыемстваў, гандлёвы дом «БЕЛАЗ» паказвае добрыя вынікі працы ў апошнія гады. Але далёка не ўсе запрацаваныя сродкі вяртаюцца на прадпрыемства, бо асядаюць у кішэнях сям’і Аляксандра Лукашэнкі і блізкіх да яе асобаў.
☝️ Адзін з акцыянераў ГД - Прэзідэнцкі спартыўны клуб, якім кіруе Дзмітрый Лукашэнка. Яму належыць аж 45 % акцыяў прадпрыемства. Акрамя Дзмітрыя, з ГД «БЕЛАЗ» звязаная і ягоная жонка Ганна Сялук, якая прапрацавала там прынамсі два гады.
Акцыянеры жорстка кантралюць збыт «БЕЛАЗаў»: дамовы аб пастаўках у Расею заключаюць з кампаніямі, уладальнікі якіх звязаныя з менеджментам гандлёвага дому, а таксама блізкія з Ганнай і Дзмітрыем Лукашэнкамі.
👉 Чытаць падрабязней
BY Белсат
Share with your friend now:
group-telegram.com/belsat/118902