Telegram Group Search
🇱🇻 Латвійскі Сейм ухваліў важную забарону, што датычыць грамадзянаў РБ і РФ

Яе яшчэ мусіць падтрымаць прэзідэнт, але, падобна, з гэтым праблем не ўзнікне.

📍Вось у чым сутнасць
☝️У Польшчы затрымалі беларуса, каб выдаць яго на радзіму. Але справа тут не ў «палітыцы»

Гэты чалавек меў так званую «чырвону ноту» Інтэрполу, то бок найвышэйшую ступень міжнароднага вышуку.

👀 Глядзіце болей на сайце
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤔 У сталіцы будзе яшчэ адна лакацыя імя Барыса Акрэсціна

Цяжка сказаць, ці такая пастанова Менскага гарадскога савету дэпутатаў дапаможа «перабіць» асацыяцыі з сумнавядомай турмой, праз якую ўжо прайшлі тысячы беларусаў.

🔍 Падрабязней чытайце вось тут
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💁🏻‍♂️ Лукашэнка баіцца за сваіх дзяцей

А менавіта – што іх «абуюць у лапці» і «пагоняць бізуном». Пра гэта ён прызнаўся на адмысловай нарадзе і ўчыніў жорсткі разнос сваім чыноўнікам.

Віктар, Дзмітрый і Мікалай Лукашэнкі – хто яны? Закладнікі абставінаў у ценю бацькі ці генералы ў карупцыйнай схеме абкрадання беларусаў?

🔍 Пра гэта сённяшняя размова Сяргея Пелясы і Змітра Міцкевіча ў праграме «ПраСвет»
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Іранска-ізраільскі канфлікт: асноўнае, што вядома да гэтага часу. Што беларускі МЗС раіць рабіць беларусам у Ізраілі?

🔸 Злучэнне з галоўнай рэдактаркай «Белсату» Алінай Коўшык з форуму Globsec: як там зрэагавалі на гарачую фазу канфлікту?

🔸 Як нафтавы рынак зрэагаваў на атакі?

🔸 Лукашэнка наведвае Берасце: паехаў на вытворчасць па пашыву ваеннай формы для расейскай арміі

🔸 Мінадукацыі патлумачыў ці закране новая забарона на навучанне за мяжой тых, хто не знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі

🔸 Старэйшыя класы развітваюцца са школай – як сёлета праходзяць выпускныя

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🇪🇺🇺🇦 Украінцы, што ўцякалі ад вайны, змогуць легальна знаходзіцца ў Еўразвязе яшчэ мінімум два гады

У падтрымку чарговага працягу выступіў міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы, якая старшынствуе ў ЕЗ, Томаш Семаняк.

📍Чытайце падрабязней па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Дзень халадніку прайшоў – вітайце Дзень хрэну 💥

І такі дзень, аказваецца, ёсць. А каб сустрэць яго святочна, прапануем вам некалькі цікавых беларускіх рэцэптаў з хрэнам.

Калі ён вам не падабаецца – вы проста яшчэ не спрабавалі сапраўдны смачнага 😉
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😳 «Рэжымныя тэрыторыі» для выпускнікоў

Святкаваць выпускныя вечары забаронена па-за школай. Такое распараджэнне выпусціла Міністэрства адукацыі.

Нельга запрашаць артыстаў і дыджэяў, а музычнае афармленне магчымае выключна па зацверджанаму плэй-лісту з «творамі патрыятычнай скіраванасці». На імпрэзах дзяжурыць міліцыя, а блізу школ – «групы хуткага рэагавання».

У такой атмасферы сёння праходзяць выпускныя вечары. Але ці падабаецца рэжымнае свята ўчорашнім школьнікам і іх бацькам? Пра гэта ў рэпартажы «Аб'ектыву».👈
😳 Беларуса трымаюць у турме ў ЗША і яму пагражае дэпартацыя

Ахвярай антыэмігнандзкай палітыкі Трампа стаўся Аляксандр Булаты – сын беларускага палітычнага ўцекача Вадзіма Булатага. Бацька выехаў у ЗША ў 2022 годзе і атрымаў палітычны прытулак, а сын далучыўся летась і таксама папрасіў прытулку.

Але замест чаканага рашэння аб прытулку, суд пастанавіў арыштаваць Аляксандра і выслаць у Беларусь цягам трох дзён. Аднак у турме ўцякач знаходзіцца ўжо некалькі тыдняў, бо юрысты змагаюцца за беларуса.

Больш падрабязнасцяў на інтэрнэт старонцы Белсату. 👈
💥 #галоўнае за 13 чэрвеня

✔️Ізраіль нанёс удары па ядравых аб'ектах Ірану. Тэгеран абяцае адказаць на гэта

✔️Беларус, якога не ўпусцілі ў Грузію пасля «візарану», расказаў, як марна шукае дапамогі ў розных структураў

✔️Міністэрства адукацыі паабяцала не караць бацькоў тых беларускіх дзяцей, якія вучацца ў школах за мяжою

✔️Бяспека Тэлеграму «ўжо не тая»? На што праліла святло новае расследаванне, датычнае мэсэнджару

✔️У Польшчы затрымалі беларуса, каб выдаць яго на радзіму. Але справа тут не ў «палітыцы»

✔️Беларусам больш будзе нельга працаваць на крытычнай інфраструктуры ў Латвіі

✔️У Менску з'явіцца яшчэ адно «Акрэсціна»

✔️МУС накіруе сваіх супрацоўнікаў на ўсе беларускія выпускныя

#рэпрэсіі:

▫️Памерла пажылая жанчына, якую на мяжы затрымалі «за лайкі» і тры дні трымалі ў ІЧУ

▫️Менскі гарадскі суд пакараў трох людзей за салідарнасць з палітзняволенымі
2025/06/14 00:20:23
Back to Top
HTML Embed Code: