group-telegram.com/horadnia/2437
Last Update:
Наш супольны паэт Міцкевіч нарадзіўся ўжо пасля паўстання Касцюшкі і захопу нашай гістарычнай дзяржавы. У творы «Пан Тадэвуш» апісаў незалежніцкі матыў і спадзевы на паход Напалеона ў 1812 г., а ў звароце «Do przyjaciół Moskali», прысвечаным знаёмым дзекабрыстам, раскрытыкаваў царскі рэжым і цёмных тамтэйшых, якія самі будавалі тыранію. Іранічна, бо яго «прыяцель» Пушкін у «Клеветникам России» раскрытыкаваў нашае паўстанне 1830-31 гг. Пазней было паўстанне 1863-64 гг. (якое душыў сваяк дзекабрыстаў Мураўёў вешальнік), Слуцкае паўстанне (задушанае саветамі) і іншыя выступы. І ў кожным пакаленні з'яўляліся тыя, якія думалі, што ў той раз нам там памогуць і расчароўваліся. Аднак, калі толькі ўсходняя імперыя валілася, да нас завітвала свабода (БНР 1918, РБ 1991). Суседзі, якія зрабілі высновы з гісторыі, жывуць лепш, а вось паўднёвая суседка да канца верыла ў чужыя міфы, з эфектамі чаго зараз змагаецца. Беларусам, якія яшчэ не «прачнуліся», пара абраць беларусацэнтрычны пункт гледжання, пакуль не позна.
BY Haradzienski
![](https://photo.group-telegram.com/u/cdn4.cdn-telegram.org/file/Piehpfo57BAFx0GSW9C3_EQcXySMt5_s-EFqFFjDeaFGmptjcG1J0atPKHNd3vacrHirHsMuJr_0lS1VH2R5thpPu13W2G8pqqHjncRPkpzTi5caxeREClLib-J0NO1_iZ3qpg1P3-0zs8IDTBMElQ4tJVFQ6uf61TlMDzGw85FzEcQTyIFB0vs0MnBFkpFNT036MOjq0HMtBnUaZ_BcNMN-YuloK_mGcXYUs6vJFYeTE4LpsgN2l4ddhPE_H49ETyHatliEvpa9AeZpFxOvolZh11exiP5_ZydjZYcrEtkTSgkJB07QND2MK3NEuupy67SD9mGuf3XXwmkXBNRceQ.jpg)
Share with your friend now:
group-telegram.com/horadnia/2437