Telegram Group Search
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Кут чужога шчасця»
Ігравы, 19 хвілін

Рэжысёрка Соня Харытанюк раскрывае ў сваёй стужцы вострую тэму дамашняга аб’юзу ў беларускіх рэаліях. Галоўная геріня — дабрадзейная дзяўчына Сіма, што паходзіць з артадаксальнай сям’і падвяргаецца сэксуальнаму гвалту.

Калі і дзе глядзець?
• Анлайн бясплатна на платформе «Паўночнага ззяння» 7, 15, 20 лістапада з 00:00 да 23:59 па Мінску
• Афлайн 6 лістапада ў Вільнюсе, кінатэатр Skalvija, 19:00
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Працэсы»
Ігравы, 100 хвілін

«Чорная» сатыра-антыўтопія па-беларуску: што калі тыя працэсы, што зараз адбываюцца ў Беларусі і з беларусамі, не спыняцца і дойдуць да абсурду?
У мінулым годзе асобныя навэлы з серыяла Андрэя Кашперакага «Працэсы» былі прадстаўлены на фестывалі, але сёлета яны складуцца ў адзіны твор

Калі і дзе глядзець?
• Анлайн бясплатна на платформе «Паўночнага ззяння» 10, 16, 19 лістапада з 00:00 да 23:59 па Мінску
• Афлайн 6 лістапада ў Вільнюсе, кінатэатр Skalvija, 19:00
• Афлайн у Таліне, месца і час будуць удакладняцца — сачыце за аднаўленнямі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Непажаданае сваяцтва»
Дакументальны, 30 хвілін

Вуліцы берлінскага раёна робяцца фонам для ўзрушаючай праўды аб ваенных злачынствах ва Украіне і разваг аб прычынах жорсткасці грамадства, якое перамагло нацызм.

Калі і дзе глядзець?
• Афлайн 6 лістапада ў Вільнюсе, кінатэатр Skalvija, 19:00
• Афлайн у Таліне, месца і час будуць удакладняцца — сачыце за аднаўленнямі
Беларуская праграма: дзе, калі і што глядзець?

Сёлета ў «Паўночным ззянні» ўдзельнічаюць 16 беларускіх стужак — захоўвайце сабе расклад і падрабязную інфармацыю, каб не прапусціць ніводнага дыяменту гэтым лістападам.

Што глядзім?
Дзёрзкія, унікальныя і проста найлепшыя стужкі апошніх гадоў ад беларускіх кінарэжысёраў — ужо знакамітых і яшчэ не. Падрабязней пра кожную можна прачытаць у мінулых допісах і на платформе «Паўночнага ззяння».

Дзе глядзім?
• Анлайн на платформе «Паўночнага ззяння» з кожнай кропкі свету з 00:00 да 23:59 па Менску.
• Афлайн згодна з раскладам у кінатэатрах трох еўрапейскіх сталіц, а менавіта:
  - У кінатэатры Skalvija, Вільнюс
  - У кінатэатры Kinoteka, Варшава
  - У кінатэатры Apollo Kino Coca-Cola, Талін
Даты ўсіх паказаў даступныя на сайце — знаходзьце свой горад і далучайцеся да фэсту ў афлайне.

Колькі гэта каштуе?
• Анлайн — бясплатна пасля рэгістрацыі на платформе (зойме літаральна паўхвіліны)
• У кінатэатрах — за асобную плату. Спасылкі на квіткі — хутка на сайце і ў профілі «Паўночнага ззяння»

Захоўвайце расклад і stay tuned!
Ззя!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Міжнародная праграма на «Паўночным ззянні» — 2024

Дзікая, крымінальная, філасофская, вострая, абсурдная, самабытная — такой будзе міжнародная праграма дзясятага сезону «Паўночнага ззяння». 15 стужак, якія зацягнуць вас у свет кіно ўжо гэтай восенню.

У міжнародным конкурсе дэбютаў сёлета ўдзельнічаюць сем стужак. Яны — першыя ў кар'еры рэжысёраў з краін Скандынавіі і Балтыі. Знятыя ў розных фарматах — ад гонза-дакументалістыкі да падлеткавай драмеды, — яны прапануюць свежы погляд на сацыяльныя праблемы, сямейныя адносіны, мастацтва і сталенне. Фільмы пра моладзь і для моладзі, якім мы надаем вялікую ўвагу, адзначаныя як «Новы погляд»/«New gaze»

Большасць фільмаў, прадстаўленых у конкурсе, адзначаны ўзнагародамі і намінацыямі на найбуйнейшых фестывалях: Венецыянскі кінафестываль, Лакарна, CPH:DOX, кінафестываль у Гётэборгу.

Па-за конкурсам прадстаўлены яшчэ восем фільмаў. Разам з імі мы будзем вяртацца да каранёў праз некранутыя прыродныя пейзажы, лакальныя традыцыі, мастацкае асэнсаванне нацыянальных траўм і, канешне, праз адвечныя пытанні жыцця і смерці.

Некаторыя фільмы можна будзе пабачыць у кінатэатрах Вільнюса і Варшавы — сачыце за раскладам на сайце «Паўночнага ззяння».
Ззя!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дзесяты сезон «Паўночнага ззяння». Back to the roots. Вярнуцца да каранёў.

Без асэнсавання мінулага мы не зможам рухацца наперад. Без вяртання да каранёў — прыйсці да ідэнтычнасці.

Захаваць карані, перавынайсці ідэнтычнасць і не згубіцца ў настальгіі. Зазірнуць углыб сябе і затрымаць погляд на вытоках.

Даследуем ідэнтычнасць і шукаем карані разам падчас дзесятага сезону «Паўночнага ззяння» — з 4 па 21 лістапада.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Г — Гатсунда ў 21 дзеі»
Дакументальны, 80 хвілін
Конкурс дэбютаў

Войны паміж бандамі з Гатсунды, прыгарада Упсалы, аднаго з самых небяспечных месцаў Швецыі, вачамі рэжысёра, які сярод іх вырас. Паэтычны і экзістэнцыяльнае погляд знутры, на праблему жорсткасці бандаў, якая звычайна схавана ад старонніх вачэй за шырмай скандынаўскага дабрабыту.

Калі і дзе глядзець?
Анлайн бясплатна на платформе «Паўночнага ззяння» 6 лістапада з 00:00 да 23:59 па Мінску
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Balomania»
Дакументальны, 93 хвіліны
Конкурс дэбютаў

Дакументальны баявік пра пошукі свабоды самавыяўлення: рэжысёрка пагружэнне нас у дзікую і таемную субкультуру бразільскіх стваральнікаў паветраных шароў. Такое хоббі ў Бразіліі караецца законам, і нам прадстаіць акунуцца ў свет нелегальнага мастацтва з аўтамабільнымі пагонямі, грандыёзнымі запускамі шароў, а таксама неверагоднымі гісторыямі пра таемнае братэрства на задворках грамадства.

Калі і дзе глядзець?
Анлайн бясплатна на платформе «Паўночнага ззяння» 12 лістапада з 00:00 да 23:59 па Мінску
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Бананавая лодка»
Ігравы, 78 хвілін
Конкурс дэбютаў

Прыгодніцкая трагікамедыя пра дзяцей і бацькоў, якія не пасталелі. А пачынаецца ўсё проста: 35-гадовы Ральф, каб пасябраваць з сынам сваёй новай каханай, бярэ яго з сабой у падарожжа па латвійскіх рэках. Разам з імі на жоўтай лодцы, падобнай да банана, адпраўляецца і Лінард, мітуслівы калега галоўнага героя. І сплаў, спланаваны як спакойны і змацавальны, паступова пачынае набываць нечаканыя абароты...

Калі і дзе глядзець?
Анлайн бясплатна на платформе «Паўночнага ззяння» 16 лістапада з 00:00 да 23:59 па Мінску
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Браты Андэрсан»
Дакументальны, 84 хвіліны
Конкурс дэбютаў

Кранальная сямейная драма пра чатырох упартых братоў Андэрсан — гісторыя пра спадчыну, мары і пра тое, як цяжка бывае аднавіць перарваную сувязь. Давесці дзядзькаў і бацьку да згоды спрабуе рэжысёрка фільма Юхана Бернхардсан — дачка аднаго з братоў. Але на гэтым шляху раз'яднанай сям'і прыйдзецца пераадолець алкаголь, упартасць, крыўды і нават смерць.

Калі і дзе глядзець?
Анлайн бясплатна на платформе «Паўночнага ззяння» 14, 18 лістапада з 00:00 да 23:59 па Мінску
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Экскурсія»
Ігравы, 93 хвіліны
Конкурс дэбютаў

Эмацыйна зараджаная падлеткавая драма аб сацыяльных масках і задушлівым абсурдзе патрыярхальнага грамадства. У аднім з класаў баснійскай школы бацькі абмяркоўваюць экскурсію ў Венецыю. Але праз кансерватыўнасць баснійскага грамадства і маленькую хлусню яна рызыкуе не адбыцца.

Калі і дзе глядзець?
Анлайн бясплатна на платформе «Паўночнага ззяння» 15, 19 лістапада з 00:00 да 23:59 па Мінску
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Мой дзіўны незнаёмец»
Ігравы,107 хвілін
Конкурс дэбютаў

Класавыя адрозненні, аутсайдарства, яго гвалтоўны патэнцыял і нетрывіяльная сувязь паміж двума людзьмі — гэта гісторыя Эбы, якая падпрацоўвае ў службе клінінгу, перыядычна п’е віно і крадзе дарагія дробязі ў багатых кліентаў. Дзяўчына марыць аб больш высокім сацыяльным статусе, здымаючы жыллё ў элітным раёне Осла. Аднаго разу Эба знаходзіць на зямлі прыгожага маладога чалавека, які абсалютна нічога не памятае пра тое, хто ён такі і як туды трапіў. Замест таго каб звярнуцца па дапамогу, клінерша хлусіць мужчыну, што яны пара.

Калі і дзе глядзець?
Анлайн бясплатна на платформе «Паўночнага ззяння» 17 лістапада з 00:00 да 23:59 па Мінску
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Палаючы рай»
Ігравы,108 хвілін
Конкурс дэбютаў

У цэнтры авантурнай і элегічнай оды сястрынству ва ўсіх яго праявах — 16-гадовая Лаура, 12-гадовая Міра і 7-гадовая Штэфі. Іх нядбайная маці чарговы раз знікла без вестак, але ў дзяўчынак даўно ёсць правілы на гэты выпадак (напрыклад, посуд можна не мыць, але ў школу трэба прыходзіць больш-менш своечасова) і дакладна распрацаваная сістэма крадзяжоў прадуктаў з крамаў. Вясёлыя будні ў іх маленькім хуліганскім каралеўстве ідуць сваёй чаргой — пакуль аднаго разу пра свае планы на візіт не паведамляюць сацыяльныя службы.

Калі і дзе глядзець?
Анлайн бясплатна на платформе «Паўночнага ззяння» 20 лістапада з 00:00 да 23:59 па Мінску
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Прамень»
Дакументальны, 79 хвілін

Балючая споведзь мастачкі Элле-Мі Эйдруп Хансэн, якая разадрала гістарычныя раны і стала ахвярай сэксісцкага палявання на ведзьмаў пасля сваёй інсталяцыі «Скульптура міру». У 1995 годзе Хансэн правяла лазерны прамень даўжынёй 532 кіламетры, які злучаў 6000 існуючых ваенных бункераў, пабудаваных дацкімі рабочымі для нацыстаў. Мастачка выклікала на сябе гнеў ветэранаў супраціву, СМІ і ўладаў, якія доўгія гады падтрымлівалі гістарычны імідж Даніі як нейтральнай краіны.

Калі і дзе глядзець?
• Анлайн бясплатна на платформе «Паўночнага ззяння» 10 лістапада з 00:00 да 23:59 па Мінску
• Афлайн 8 лістапада ў Варшаве, кінатэатр Kinoteka, 19:00
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Лёд, які нас яшчэ трымае»
Дакументальны, 63 хвіліны

Хаатычнае і філасофскае падарожжа па няўлоўнай ледзяной дарозе ў глыбінцы Эстоніі, якая эканоміць дзясяткі кіламетраў паміж гарадамі і служыць пляцоўкай для этна-фестываляў і спаборніцтваў па драг-рэйсінгу. Ніхто не ведае дакладна, дзе і калі яна з'явіцца, а лёд з кожным днём растае ўсё хутчэй. Восем год назіранняў за карыстальнікамі дарогі склаліся ў іранічную і меланхалічную байку пра нястрымны бег часу і метафарычны лёд, які апошнім часам занадта тонкі, каб утрымаць нас усіх разам.

Калі і дзе глядзець?
Анлайн бясплатна на платформе «Паўночнага ззяння» 11 лістапада з 00:00 да 23:59 па Мінску
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Мара Герганы»
Дакументальны, 81 хвіліна

Нон-фікшн драма пра жыццё аўтсайдара: Геры — старшакласніца, якая жыве ў дзіцячым доме ў правінцыйным балгарскім горадзе Враца. Дзяўчына марыць паступіць ва ўніверсітэт на сацыяльнага педагога, каб дапамагаць такім жа кінутым дзецям, як і яна сама. Яе паўсядзённае жыццё поўнае надзей і маленькіх радасцей, але хутка яе чакаюць новыя павароты лёсу. Ці здолее дзяўчына справіцца з імі і не паўтарыць памылкі дарослых?

Калі і дзе глядзець?
Анлайн бясплатна на платформе «Паўночнага ззяння» 5 лістапада з 00:00 да 23:59 па Мінску
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Soviet Barbara: Гісторыя Рагнара К'яртансана ў Маскве»
Дакументальны, 90 хвілін

Хроніка, верагодна, апошняга паўнавартаснага культурнага дыялогу Расіі і Захаду: метамадэрніст Рагнар К’яртансан стварае праект прысвечаны мыльнай оперы «Санта-Барбара», якая 30 гадоў таму стала першым вялікім акном у заходні лад жыцця для мільёнаў постсавецкіх грамадзян. Аднак навіны пра мігранцкі крызіс на мяжы Беларусі і Польшчы, а таксама прадказанні хуткага ўварвання Расіі ва Украіну з кожным днём накладваюць на перформанс Рагнара ўсё больш этычных дылем.

Калі і дзе глядзець?
Анлайн бясплатна на платформе «Паўночнага ззяння» 13 лістапада з 00:00 да 23:59 па Мінску
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Жыццё і іншыя праблемы»
Дакументальны, 99 хвілін

Навукова-філасофскі фільм-прыгода, які пачынаецца з забойства дацкай жырафы. Макс Кестнер быў хутчэй заінтрыгаваны, чым шакаваны вірусным інцыдэнтам. Сабраўшы ўсю сваю цікаўнасць, ён адпраўляецца ў падарожжа па свеце, каб знайсці адказы на свае пытанні разам з вядучымі спецыялістамі, такімі як мікрабіёлаг Даната Джаванелі і ветэрынар, філосаф і «чалавек-воўк» Чарльз Фостэр. Так пачынаецца займальнае і часта вельмі смешнае даследаванне цяжкасцей існавання, якое не прапануе ніякіх рашэнняў.

Калі і дзе глядзець?
Анлайн бясплатна на платформе «Паўночнага ззяння» 7 лістапада з 00:00 да 23:59 па Мінску
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Пяць з паловай гісторый кахання ў адной вільнюскай кватэры»
Ігравы,102 хвіліны

Вуайерыстычны альманах пра каханне і расчараванні ў адной кватэры. Розныя па змесце, але аднолькава меланхалічныя гісторыі пра рамантычныя няўдачы і разбуральныя страсці аб’ядноўвае месца дзеяння — кватэра ў цэнтры Вільні, якая здаецца праз Airbnb. У фільме яна нібы асобны, маўклівы персанаж, што падглядвае за ўсімі, пасудзіна, якая літаральна трашчыць ад вылітых у яе чалавечых расчараванняў, якія ў канцы кожнай з навел спрабуе сцерці стомленая прыбіральшчыца Ёланта.

Калі і дзе глядзець?
Анлайн бясплатна на платформе «Паўночнага ззяння» 8 лістапада з 00:00 да 23:59 па Мінску
2024/10/21 01:19:46
Back to Top
HTML Embed Code: