Telegram Group Search
👋 Добрай раніцы!

📌Нагадваем - чытайце наш сайт novychas.online, калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз люстэрка https://d1d1ewgo4ctde5.cloudfront.net 👈

📧 Таксама падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў наш бот @novychas_bot:

Цікавыя YouTube-каналы:
Беларуская Гармонія: Медытацыя і Рэлакс
Беларусь: Падарожжа, Гісторыя, Архітэктура
У чым веліч Шарля дэ Голя?
✍️ Павел Хадзінскі

У хуткім часе беларусаў чакае новы акт трагікамедыі, калі ўзурпатар, схаваны ад людзей у нейкай залі, паўторыць сакральную для сябе цырымонію інаўгурацыі. З гэтай нагоды мы прагадалі іншую падзею. У гэты самы дзень, але ўжо даўным-даўно адбылася інаўгурацыя сапраўднага лідара свайго народа. У Парыжы Шарль дэ Голь трыюмфальна быў абвешчаны прэзідэнтам. Чаму мы дагэтуль цёпла ўзгадваем генэрала?

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#замежжа
У Мінску вулічныя прадаўцы ўжо арыентуюцца на кітайскага пакупніка

Мужчына, які прадае на вуліце чорную рэдзьку, цэннік аформіў не толькі па-руску, але і па-кітайску. Фота зроблена, як сцвярджае тг-канал @pureminsk, на вуліцы Чкалава.
З'явіліся фота і відэа з Віктарам Бабарыкам

Іх апублікаваў прапагандыст і былы апазіцыйны актывіст Раман Пратасевіч. Сувязі з Бабарыкам не было больш за паўтара года. Раман Пратасевіч перадаў яму лісты ад родных, а Бабарыка праз яго перадаў лісты сваім сваякам. У кароткім відэа Віктар Бабарыка, хутчэй за ўсё, звяртаецца да сваёй дачкі Марыі (яна жыве ў Аўстраліі). І віншуе сваякоў са святамі.

Нагадаем, экс-прэтэндэнт Бабарыка быў затрыманы ў Мінску 18 чэрвеня 2020 года разам з сынам Эдуардам. Суд прызнаў яго вінаватым паводле двух крымінальных артыкулаў і асудзіў да 14 гадоў калоніі.
ЗША могуць прызнаць дзеянні Расіі ва Украіне генацыдам украінскага народа

Ідзе 1050-ты дзень поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Украінская армія гераічна супраціўляецца атакам арміі РФ, адстойваючы кожны кавалак сваёй зямлі, і контратакуе на Куршчыне. Саюзнікі Украіны плануюць ёй дапамогу да 2027 года і могуць прызнаць дзеянні Расіі ва Украіне генацыдам.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
"Выглядае як карцінка для ЗША". Леанід Судаленка пра фота Віктара Бабарыкі, апублікаваныя прапагандыстамі

Праваабаронца і былы палітвязень Леанід Судаленка адрэагаваў у фэйсбуку на фота і відэа Віктара Бабарыкі, якія былі апублікаваныя ў тэлеграм-канале Рамана Пратасевіча 8 студзеня.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
ТОП-5 жанчын у гісторыі Беларусі па версіі чытачоў і экспертаў Maldzis

Ініцыятыва Maldzis прадстаўляе вынікі «народнага» і экспертнага галасавання за найвыбітнейшых беларусак у пяці намінацыях.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
«Электрычны чалавек», «вядзьмак», беларускі Тэсла. Хто такі Якуб Наркевіч-Ёдка

Імя гэтага навукоўца было добра вядома ў канцы ХІХ стагоддзя, як у Беларусі, так і за яе межамі – у Пецярбургу, Берліне, Вене, Парыжы, Рыме. Яго навуковыя інтарэсы ахоплівалі галіны фізікі, медыцыны, прыродазнаўства.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
«Укрпошта» прапануе выпусціць новую марку з цытатай прэзыдэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага: «Будапешцкі мемарандум — гэта х***я».

☝️Пра Будапешцкі мемарандум можна пачытаць ТУТ.
Дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы

Сёння адбыўся працоўны візіт у Варшаве з Дональдам Тускам – прэм’ер-міністрам Польшчы, піша прэс-служба @tsikhanouskaya.

Цягам гадзіны палітыкі ўздымалі важныя для беларусаў пытанні:
вырашэнне праблемаў, з якімі часцей за ўсё сутыкаецца беларуская дыяспара ў Польшчы;
мабільнасць беларусаў унутры краіны, у тым ліку – магчымасці пашырэння выдачы візаў;
шляхі вызвалення Анджэя Пачобута і ўсіх палітвязняў у Беларусі;
сітуацыю на мяжы Польшчы і Беларусі.

У тым ліку абмяркоўвалася і далейшае супрацоўніцтва паміж польскімі ўладамі і дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Туск адзначыў, што падчас старшынства Польшчы ў ЕС Беларусь будзе прыярытэтным напрамкам.
Жанчыну з інваліднасцю, якую раней намагаліся выселіць з жылля, будуць судзіць па крымінальнай справе

13 студзеня ў судзе Савецкага раёна Гомеля адбудзецца працэс у дачыненні да Наталлі Васіленка, якой інкрымінавана ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку), піша Гомельская Вясна. Справу будзе разглядаць суддзя Дзмітрый Юр'евіч.

Гомельскае камунальнае рамонтна-эксплуатацыйнае ўнітарнае прадпрыемства «Савецкае» неаднойчы падавала пазовы на высяленне Наталлі з жылога памяшкання (пакой плошчай 17 кв. м), у якім яна жыве з 1976 года, без прадастаўлення іншага жылля — па прычыне запазычанасці па аплаце. У судзе высветлілася, што ў жанчыны няма шкодных звычак і канфліктаў з суседзямі, але і блізкіх сваякоў няма. Пасля таго, як сітуацыя набыла розгалас, Наталлі дапамагалі з аплатай розныя людзі.

Некалі жанчына працавала ў будаўнічай арганізацыі. Аднак у 2011 годзе захварэла, у 2014 атрымала інваліднасць 3 групы па агульным захворванні, а ў 2016 годзе ў яе здарыўся інсульт.
Кайданкі, электрашокер і слезацечны газ. Як у турмах катуюць людзей

Супрацоўнікі ўнутраных спраў надзелены правам на выкарыстанне спецыяльных сродкаў у выпадках, калі гэта неабходна для прадухілення здзяйснення злачынства, альбо калі існуюць пагрозы з боку асобы іншым грамадзянам альбо грамадскаму парадку. Аднак пасля 2020 года спецсродкі сталі часта выкарыстоўвацца для адміністрацыйна затрыманых і палітычных зняволеных. «Вясна» аналізуе адпаведнае заканадаўства і прыводзіць шматлікія факты яго парушэння з боку супрацоўнікаў МУС.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
«Я нёс падвойнае пакаранне — палітычнае і чалавечае». Папулярны блогер Vadimati распавёў пра нізкі статус і прэсінг у калоніі

Папулярны блогер Vadimati (Вадзім Ермашук) правёў тры гады ў калоніі за абразу Лукашэнкі і здзек над дзяржаўнымі сімваламі. Тэрмін ён адбываў у так званым нізкім статусе — для гэтага сілавікі спецыяльна распаўсюджвалі інфармацыю аб яго сэксуальным кантакце з мужчынам. Вызваліўшыся, Вадзім перанёс аперацыю па выдаленні злаякаснай пухліны і здолеў пераехаць у Польшчу.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
Гомельскую блогерку будуць судзіць за «распальванне варожасці»

17 студзеня ў Гомельскім абласным судзе пачынаецца судовы працэс у дачыненні да Вікторыі Гусаравай. Ей інкрымінавана ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці), піша @viasna96. Справу будзе разглядаць суддзя Алеся Осіпава.

Вікторыя — блогерка «gusarev_ka», яна мае больш за 32 тысячы падпісантаў у Instagram і больш за 17 тысяч — у TikTok. Яе апошнія допісы датаваныя вераснем — пад імі людзі пішуць, што дзяўчына знаходзіцца ў СІЗА.
Хронікі рэпрэсій за 8 студзеня: стала вядома колькі «экстрэмісцкіх фармаванняў» з'явілася ў Беларусі летась

З дапамогай праваабаронцаў і незалежных СМІ сабралі асноўную інфармацыю пра палітычны пераслед у Беларусі на сёння, 8 студзеня.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
Украінская сетка Telegram-каналаў «Труха» прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы. Паводле іх, адпаведнае рашэнне было прынятае судом Чыгуначнага раёну Гомеля 3 студзеня. Агулам у спісе 50 пазіцый.

Сцвярджаецца, што нагодай для гэтага рашэння стала «публікацыя загадзя ілжывых звестак пра Беларусь, удзел у дэструктыўнай прапагандзе і інфармацыйных укідах», піша @viasna96.
2025/01/08 20:48:20
Back to Top
HTML Embed Code: