Telegram Group Search
Кіраўнік Пентагона: ЗША на досведзе Украіны навучаюцца «вайне беспілотнікаў»

👉 НЧ

Украінская аперацыя «Павуціна» была здзейсненая без узгаднення з Пентагонам, але армія ЗША робіць з яе высновы і вучыцца на ўкраінскім прыкладзе, заявіў міністр абароны Штатаў Піт Хэгсет. Тым часам Расія адказвае на яе тэрорам мірнага насельніцтва, што выклікае абурэнне ў свеце. Ідзе 1204-ты дзень вайны Расіі супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
КДБ выходзяць на кантакт з актывістамі праз фэйсбук

Дзяніс Івашын імаверна зноў у ШІЗА

Вікторыі Кульшы дадалі яшчэ год зняволення.

Хроніка палітычнага пераследу ў Беларусі

Спасылка без VPN
Дзе ў Беларусі шукаць месцы Напалеона Банапарта?

👉 Барыс Палута

12 (24) чэрвеня 1812 года Вялікая армія Напалеона Банапарта перайшла мяжу па Нёмане ў раёне Коўна. Так пачаўся расійскі паход французскага імператара. Па дарозе да Масквы Напалеон пакінуў значны след сваёй прысутнасці на беларускіх землях: да сёння па Беларусі параскіданы дубы, балконы, дамы Напалеона.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
Страты Расіі ў вайне з Украінай перавысілі мільён (!) чалавек

👉 НЧ

У гэтую лічбу Генштаба УСУ ўваходзяць не толькі забітыя, але і параненыя. Такую велізарную колькасць страт можна патлумачыць «мяснымі штурмамі», якія, тым не менш, не даюць асаблівага выніку. У прыватнасці, у гэтым годзе Расія губляе за дзень ва Украіне больш за 1200 чалавек. Ідзе 1205-ты дзень вайны Расіі супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
Былы палітвязень распавёў, што ў калоніі №15 узмацніўся ціск на палітычных.

Ад 2 да 5 гадоў — сёння агучаны жорсткія прысуды за салідарнасць.

Дзяніс Івашын усё ж не ў ШІЗА.

Ніна Багінская будзе абскарджваць пастанову суда.

Хроніка палітычнага пераследу ў Беларусі

Спасылка без VPN
Ад «бульбяной змовы» да «залатых рэкордаў»: беларускія чыноўнікі як майстры ігнараваць рэальнасць

👉 Сяргей Салаўёў

Беларускія ўлады, як і многія аўтарытарныя ўлады, прывыклі дзейнічаць у парадыгме, што яны ні ў чым не вінаватыя, а ва ўсіх нашых праблемах вінаватыя «ворагі». Зрэшты, ёсць праблемы, якія нельга зваліць на тых «ворагаў». І тады яны робяць выгляд, што праблем проста няма. А раз няма праблемы — яны і не вінаватыя. Увесь мінулы тыдзень быў доказам гэтага.

Чытаць цалкам

Чытаць без VPN
У Еўрасаюзе з'явіцца пасада спецпрадстаўніка па пытаннях украінцаў на тэрыторыі ЕС

👉 НЧ

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна ўжо маглі дасягнуць мірнай угоды, і ён расчараваны, што гэтага не адбылося. Тым часам ЕС бярэ на сябе больш значную ролю ў пытанні падтрымкі Украіны і яе грамадзян. Ідзе 1206-ты дзень вайны Расіі супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць цалкам

Чытаць без VPN
Беларусь, якая чакае. Чэрвеньская рапсодыя (ФОТА)

Нашае лета пачалося з чарговай вандроўкі ў межах праекта «Беларусь, якая чакае». І асноўны яе колер — жоўты!
Рапс — гэта не толькі папулярная сельскагаспадарчая культура і, як кажуць, карысны алей. Гэта яшчэ і вельмі прыгожа. І мы вельмі пастараліся гэтую прыгажосць перадаць, каб зрабіць вашым вачам прыемна.
А яшчэ традыцыйна пакажам некалькі гістарычных славутасцяў (але гэта сумная частка вандроўкі).
Ну і мы па-ранейшаму заклікаем вас замаўляць нам новыя маршруты вандровак па родным краі (гэта бясплатна :)). Раскажыце, якія вуліцы, раёны, гарады і вёскі вы хочаце ўбачыць, у чым іх адметнасць, чым яны дарагія менавіта вам.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
МУС абнавіла «спіс экстрэмістаў». Цяпер у ім 5407 чалавек.

Працягваюцца затрыманні на мяжы ЕС з Беларуссю.

Пасля сутак у ІЧУ памерла жанчына, якая хварэла на рак.

Мікіта Самарын чатыры месяцы ў рэжыме інкамунікада

Хроніка палітычнага пераследу

Спасылка без VPN
Чарговы акт беларускай трагедыі, які стаў прадвесьцем крывавага патопу 1654-1667 гадоў

👉 Павел Хадзінскі

14 чэрвеня 1634 года была падпісаная мірная Палянаўская дамова, якая скончыла Смаленскую вайну, што лютавала 2 гады. Рэч Паспалітая і Маскоўская дзяржава замірыліся, каб неўзабаве распачаць самую страшэнную вайну ў гісторыі Беларусі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
Уладзімір Зяленскі: Лукашэнка баіцца адказу УСУ ў выпадку паўторнага нападу на Украіну

👉 НЧ

Лукашэнка бачыў, на што здольныя УСУ, на прыкладзе Курскай вобласці, таму пераносіць сумесныя з Расіяй вучэнні ўглыб краіны — прынамсі, так лічыць кіраўнік Украіны Уладзімір Зяленскі. Але, на жаль, невядома, колькі самастойнасці засталося ў Лукашэнкі ў вайсковым пытанні. Ідзе 1207-мы дзень вайны Расіі супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
Топ-10 фільмаў пра выжываньне

Цуд, які здараўся пасьля трагедыі індыйскага самалёту на гэтым тыдні, калі жывым застаўся толькі адзін чалавек – прымушае шмат пра што задумацца. Мы склалі для вас аўтарскі сьпіс з дзесяці лепшых стужак, у якіх справа вядзецца пра рознага кшталту падобныя выпадкі. Прыемнага прагляду!

Чытаць далей

Спасылка без VPN
Ініцыятыва MALDZIS выкупіла першае выданне «Жазла кіравання» Сімяона Полацкага

«Жазло кіравання» («Жезлъ правленіѧ») была надрукаваная ў Маскве ў 1667 годзе на царкоўнаславянскай мове і належыць да надзвычай рэдкіх артэфактаў. Гэта першая выдадзеная кніга беларускага манаха-асветніка Сімяона Полацкага.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
Полацкая Акадэмія: небяспечная адукацыя

👉 Уладзімір Арлоў

У першай палове ХІХ стагоддзя ў Літве-Беларусі быў не толькі Віленскі ўніверсітэт, але і іншыя вышэйшыя навучальныя ўстановы. Адна з іх — Полацкая Акадэмія, што мела ўсе правы ўніверсітэта.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
The New York Times: Расія робіць своеасаблівае «адраджэнне кавалерыі»

👉 НЧ

Расійская армія на фронце ва Украіне перайшла на новую тактыку штурмаў. Гэта дазволіла ёй у траўні захапіць удвая больш тэрыторыі, чым у красавіку. Але, нягледзячы на такі рост, дасягненні Расіі ва Украіне ўсё роўна не вельмі значныя — асабліва ў параўнанні з затрачанымі высілкамі. Ідзе 1208-мы дзень вайны Расіі супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
2025/06/15 11:01:18
Back to Top
HTML Embed Code: