Telegram Group & Telegram Channel
КАНІБАЛЬСКІ МАНІФЕСТ ДАДА

Вы прызнаныя вінаватымі; усім устаць. Прамоўца чакае, пакуль вы ўстанеце.
Устанеце, як перад Марсэльезай,
устанеце, як перад рускім гімнам,
устанеце, як перад God save the king,
устанеце, як перад штандарам.
Устанеце, нарэшце, перад ДАДА, увасабленнем жыцця, яно вінаваціць вас у снабізме: вы любіце ўсё, што падвышаецца ў цане.
Зноў паселі? Выдатна, так вы будзеце слухаць мяне больш уважліва.
Што вы робіце тут, у гэтым загоне, бы сур’ёзныя вустрыцы — бо вы ж людзі сур’ёзныя, праўда?
Сур’ёзныя, сур’ёзныя, смяротна сур’ёзныя.
Смерць — штука сур’ёзная, га?
Паміраюць альбо гераічна, альбо ідыятычна, што адно і тое ж. Адзінае бессмяротнае слова — смерць. Вы любіце смерць, абы толькі не ўласную.
Насмерць, насмерць, насмерць.
Адно грошы не ўміраюць, яны пускаюцца ў падарожжа.
Вось ваш Бог, персанаж шаноўны і сур’ёзны — грошы, сямействаў пашана. Пашану, пашану грашам; хто пры грашах, той і шаноўны.
Пашанай гандлююць, бы сракай. Срака, срака ёсць увасабленнем жыцця, бы печаныя яблыкі, а вы, сур’ёзнае спадарства, ад вас усіх смярдзіць, бы з-пад каровы.
А ДАДА нічым не смярдзіць, яно нішто, нішто, нішто.
Рыхтык вашы надзеі: нішто.
рыхтык вашы нябёсы: нішто
рыхтык вашы куміры: нішто
рыхтык вашы палітыкі: нішто
рыхтык вашы героі: нішто
рыхтык вашы мастакі: нішто
рыхтык вашы рэлігіі: нішто
Свістайце, гарлайце, хоць у морду дайце, мне што з таго? Пад канец скажу яшчэ, што ўсе вы ёлупы. Праз тры месяцы мы, то-бок я і мае сябры, будзем прадаваць вам нашы карціны за пару франкаў.

Франсіс Пікаб'я
пераклад Веры Б. 🤺

group-telegram.com/schreibenerweitern/213
Create:
Last Update:

BY пиши расширяй

Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260

Share with your friend now:
group-telegram.com/schreibenerweitern/213

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

But the Ukraine Crisis Media Center's Tsekhanovska points out that communications are often down in zones most affected by the war, making this sort of cross-referencing a luxury many cannot afford. Groups are also not fully encrypted, end-to-end. This includes private groups. Private groups cannot be seen by other Telegram users, but Telegram itself can see the groups and all of the communications that you have in them. All of the same risks and warnings about channels can be applied to groups. But because group chats and the channel features are not end-to-end encrypted, Galperin said user privacy is potentially under threat. He adds: "Telegram has become my primary news source." The Securities and Exchange Board of India (Sebi) had carried out a similar exercise in 2017 in a matter related to circulation of messages through WhatsApp.
from de

Telegram пиши расширяй
FROM American