Forwarded from Суполка Беларусы Уроцлава (Siaržuk Dubina)
Сёлета арганізатары запрашаюць актыўных студэнтаў і маладых людзей на чатыры дні навучання і нэтворкінгу ў Варшаве. Вы будзеце жыць у намётах, слухаць лекцыі ад беларускіх і замежных спікераў, а ўвечары гутарыць ля вогнішча.
Вас чакаюць лекцыі і семінары ад вядомых экспертаў. Вы атрымаеце магчымасць абмеркаваць важныя тэмы, такія як моладзевыя арганізацыі як рухавік змен, фундаментальная эканоміка, палітычны актывізм і шмат іншага. Азнаёміцца з праграмай можна тут.
Колькасць месцаў абмежаваная, пры гэтым толькі сам удзел і харчаванне на праграме бясплатныя!
Таму, калі вы хацелі б прэтэндаваць на кампенсацыю сваіх выдаткаў на дарогу, то абавязкова напішыце да @supolka_contact. Перавага будзе аддадзеная ўдзельнікам грамадскіх арганізацый, праектаў ці ініцыятыў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🗣 Дыскрымінацыя беларускамоўных студэнтаў у беларускіх універсітэтах: рэальнасць ці міф?
У апошнія гады ў Беларусі расце колькасць студэнтаў, якія набываюць нацыянальную самасвядомасць і пераходзяць на родную мову. Аднак, нягледзячы на гэта, многія беларускамоўныя студэнты ўсё яшчэ сутыкаюцца з дыскрымінацыяй у беларускіх універсітэтах.
Дыскрымінацыя можа выяўляцца ў розных формах, такіх як прадузятае стаўленне выкладчыкаў, адсутнасць доступу да інфармацыі і рэсурсаў. Беларускамоўныя студэнты часта сутыкаюцца з бар’ерамі, якія перашкаджаюць ім атрымліваць адукацыю на роўных умовах з іншымі студэнтамі.
Адзін з прыкладаў дыскрымінацыі — гэта прадузятае стаўленне выкладчыкаў да беларускамоўных студэнтаў. Некаторыя выкладчыкі могуць прымаць за дрэннае веданне мовы ці недастатковую падрыхтоўку студэнтаў, якія не размаўляюць па-расейску. Гэта можа прывесці да неадэкватнага стаўлення да студэнтаў. У большасці выпадкаў размова на беларускай мове аўтаматычна ставіць на сабе таўро «нядобранадзейнага». Усё гэта ў сукупнасці можа негатыўна паўплываць на іх паспяховасць і матывацыю.
Акрамя таго, беларускамоўныя студэнты могуць сутыкнуцца з адсутнасцю доступу да інфармацыі і рэсурсаў. Некаторыя ўніверсітэты могуць не мець доступу да матэрыялаў на беларускай мове, што можа абцяжарыць студэнтам доступ да інфармацыі. Гэта можа быць асабліва праблематычна для студэнтаў, якія не ведаюць расейскай мовы ці прынцыпова яе не ўспрымаюць.
Неабходна забяспечыць роўныя ўмовы для ўсіх студэнтаў, незалежна ад мовы, на якой яны размаўляюць. Універсітэты павінны забяспечыць доступ да інфармацыі і рэсурсаў на мове, якая будзе зручнай для студэнтаў. Акрамя таго, выкладчыкі і адміністрацыя ўніверсітэтаў павінны быць адукаванымі ў пытаннях мовы і культуры беларускамоўных студэнтаў.
У цэлым, дыскрымінацыя беларускамоўных студэнтаў у беларускіх універсітэтах з’яўляецца рэальнай праблемай, якая патрабуе тэрміновага вырашэння. Універсітэты і адміністрацыя павінны прымаць меры для забеспячэння роўных умоў для ўсіх студэнтаў, незалежна ад мовы, на якой яны размаўляюць.

🚀 Сябры, увага! Набор на Праграму Лідэрства 2024 завершаны!
Мы дзякуем усім, хто падаў заяўку і праявіў цікавасць да нашай праграмы. Ваш удзел робіць нашую супольнасць мацнейшай і большай!
Шчаслівыя лісты ўжо на шляху да тых, хто прайшоў адбор.
Сачыце за нашымі абнаўленнямі ў Тэлеграме, каб не прапусціць новыя магчымасці і мерапрыемствы!
Разам мы можам рабіць вялікія змены! 🌟
🤔 Ёсць пытанні? Пішы ў тэлеграм @studfreedombelarus_info!
Дзякуй, што вы з намі! 💛

📣 Мы атрымалі шмат паведамленняў ад вас, што не ўсе паспелі зарэгістравацца на Праграму Лідэрства 2024. Таму мы падоўжылі набор!
⏰ Новы дэдлайн: 13 ліпеня а 23:59
Не ўпусці сваю магчымасць стаць часткай вялікай студэнцкай супольнасці і правесці незабыўнае лета!
🌐 Рэгістрацыя:
https://forms.gle/xcCXm6xFptCU8WfN6
Спяшайся! 🔥

Google Docs
Праграма Лідарства Беларускіх Студэнтаў за Свабоду 2024
Праграма Лідарства БСС 2024 - гэта ўнікальная магчымасць для актыўных студэнтаў і маладых людзей! Развівайце свае лідарскія навыкі, атрымлівайце новыя веды і ўсталёўвайце каштоўныя кантакты з іншымі актыўнымі людзьмі. Будзьце гатовыя да захапляльных прыгод…
📩 Лісты з вынікамі адбору на Праграму Лідарства БСС 2024 – адпраўленыя!
Мы рады паведаміць, што ўсе лісты з вынікамі адбору былі адпраўленыя! Калі вы рэгістраваліся на праграму, правярайце свой тэлеграм.
❗️ Калі вы не атрымалі ліст, напішыце нам, калі ласка, у тэлеграм @studfreedombelarus_info – мы дапаможам разабрацца.
Хутчэй правярайце паведамленні ў тэлеграме! Поспехаў 😉

⚡️Правы чалавека – Гэта База.
Афлайн-школа па правах чалавека ад моладзевай асьветніцкай ініцыятывы "Гэта База"
Instagram | Telegram
▫️Для каго: актывісты_кі, студэнты_кі альбо прадстаўнікі_цы грамадзкіх арганізацый і ініцыятыў, зацікаўленыя асобы, якія не мелі досьведу нефармальнай/дадатковай адукацыі па правах чалавека
▫️Калі: 09.10.24 - 13.10.24
▫️Дзе: Вільня, Літоўская Рэспубліка.
Арганізатары_кі забясьпечваюць візавую падтрымку, пражываньне і харчаваньне!
Напрыканцы праграмы вы атрымаеце сэртыфікат і распрацуеце ўласныя ідэі актыўных дзеяньняў, якія могуць быць рэалізаваныя з нашай мэнтарскай падтрымкай.
Праграма рэалізуецца ў партнэрстве з беларускай моладзевай арганізацыяй "ІншыЯ" сайт | Instagram
Па ўсіх пытаньнях сьмела пішыце на [email protected], ці ў прыватныя паведамленьні Instagram
⏳Дэдлайн падачы: 08.09
👉Падрабязьней пра праграму і падаць заяўку

🚀 Праграма Лідарства БСС 2024 — 4 дні натхнення, навучання і каманднага духу! 🌟 Удзельнікі паглыбілі веды ў эканоміцы, палітыцы і актывізме, атрымалі практычныя навыкі і новыя кантакты, жывучы на свежым паветры ў намётавым гарадку. 🏕 Вечары ля вогнішча, цікавыя варкшопы і падтрымка ментараў зрабілі гэтыя дні незабыўнымі.
🔥У ГАРУ ДА СВАБОДЫ!🔥
📅 Дата: 29 верасня (Нядзеля)
🏞 Месца: Гара Trójgarb (Валбжых)
👥 Арганізатар: Беларускія Студэнты за Свабоду
Мы збіраем кампанію моладзі для пахода на Trójgarb. Мерапрыемства не толькі пра свежае паветра і шыкоўныя краявіды, але і размовы на тэму свабоды з нашымі спікерамі. Усё па-простаму, без занудства. Мы запрашаем маладых людзей і студэнтаў, каторыя гатовы далучыцца да нашага мерапрыемства.
🌟 Што цябе чакае:
🔹Узыход на жывапісную гару Trójgarb
🔹Цікавыя размовы на тэму свабоды ды лібертарыянства
🔹Новыя знаёмствы і прыемная атмасфера
🔹Пікнік ад арганізатараў
🔹Выязд з раніцы з Вроцлава. Падрабязнасці пасля рэгістрацыі
Не прапусці шанец правесці дзень на прыродзе ў кампаніі маладых і актыўных беларусаў і заладавацца энергіяй свабоды! 🎒
❗️ Регіструйся ўжо зараз па спасылцы!
https://docs.google.com/forms/d/1W6Q8bdflNr-SDxMm6a5sJ9lFj0xLj2j12Hq6dVuI1Nk/edit

Forwarded from Libertarian$.by | Вальнадумства
Новы выпуск Вальнадумства ў эфіры!
Паразмаўлялі з Касяй Шульган, заснавальніцай і кіраўніцай Беларускіх Студэнтаў за Свабоду, адзінай на дадзены момант беларускай лібэртарыянскай арганізацыі. Атрымалася цікава, прыемнага праслухоўваньня!
Ютуб: https://youtu.be/RsP0D7-acXA?si=Ocq_siRWxJWUMA3E
Астатнія плятформы: https://t.co/17LHc0Cf5a

YouTube
Кася Шульган: Беларускія Студэнты за Свабоду і барацьба за новае пакаленьне
Кася Шульган, заснавальніца Беларускіх Студэнтаў за Свабоду (БСС), распавядае пра тое, як узьнікла БСС, чым займаецца арганізацыя, і што можа чакаць Беларусь пасьля Лукашэнкі. Размаўляем пра лібэртарыянства, адукацыю, вайну. Шмат цікавых тэмаў і поглядаў…
🇦🇷 Год рэформаў: як Хаўер Мілей вяртае Аргентыну на шлях свабоды
Усяго год таму Аргентына была ў эканамічнай бездані: гіганцкая інфляцыя, пустыя бюджэты і ўсеагульная безнадзейнасць. Але тады на арэну выйшаў Хаўер Мілей, першы ў свеце лібертарыянскі прэзідэнт. Эн абраў сваёй місіяй вяртанне свабоды і здаровага сэнсу ў эканоміку. Год прайшоў — паглядзім, што ён здолеў.
Простая формула: менш дзяржавы — больш магчымасцяў. За год ён закрыў 13 міністэрстваў. Бюракратычны монстр скараціўся, а кіраванне краінай стала прасцейшым і таннейшым. Мілей пачаў з балючага — скараціў дзяржаўныя выдаткі напалову і ліквідаваў 50 тысяч непатрэбных бюракратычных пасад. Ён не спыніўся і скасаваў субсідыі, якія гадамі цягнулі эканоміку ўніз.
Вынік? Дзяржаўныя выдаткі ўпалі на 25%. Упершыню за многія гады бюджэт краіны выйшаў у прафіцыт.
Інфляцыя, якая проста разрывала кішэні, цяпер амаль пад кантролем. Замест шалёных 25,5% у месяц (!) — цяпер толькі 2,7%. Дзякуючы таму, што спынілі друкаваць бескантрольныя грошы. І ведаеце што? Людзі зноў пачалі давяраць банкам і вяртаюць зберажэнні ў фінансавую сістэму.
Безумоўна, гэта было няпроста. Людзі, якія звыклі да субсідый, сустрэлі рэформы без захаплення. Але эканоміка, якая стаіць на субсідыях, — гэта як дом на пяску, які рана ці позна абрынецца. Мілей прапануе аргентынцам новы падмурак — свабоду і роўныя магчымасці.
Гэты год паказаў, што нават у краіне з такімі хранічнымі праблемамі свабодны рынак і разумныя рэформы могуць выратаваць сітуацыю.
Свабода працуе. Гэта бачна па ўсім: ад эканомікі да ўзроўню даверу грамадзян. Хаўер Мілей не проста змяняе краіну — ён вяртае ёй гонар.
Гісторыя Аргентыны папярэдніх 100 гадоў — гэта напамін пра тое, як дзяржаўны інтэрвенцыянізм і папулізм могуць знішчыць любую эканоміку. Але прыклад Хаўера Мілея паказвае, што лібералізацыя, дысцыпліна і свабодны рынак здольныя аднавіць нават краіну, якая перажыла дзясяткі крызісаў.
Беларусь таксама можа многае вынесці з гэтага досведу. Моцная дзяржава, якая ўсюды “дапамагае”, на самай справе прыводзіць да залежнасці і беднасці. Сапраўдны шлях да росквіту — гэта свабодны рынак, асабістая адказнасць і мінімум дзяржавы.