group-telegram.com/stuzka/553
Last Update:
🔥 ТОП 8 фактаў пра беларускую лацінку
1. Лацінскія альфабэты ўвогуле цалкам дамінуюць у свеце
Дзякуючы ангельскай мове (міжнароднай мове №1) лацінка цалкам дамінуе ў свеце. Яна мае шырокае разуменне ў краінах з арабіцай, іерогліфамі, кірыліцай і іншымі магчымымі альфабэтамі. У любых краінах свету шыльды (напрыклад геаграфічныя назвы) дублююцца ў першую чаргу лацінкай (ангельскай мовай).
Практычна ўсе еўрапейскія мовы на лацінцы. Нават шмат краінаў, якія былі ў складзе СССР, перайшлі з кірыліцы на лацінку.
2. Беларуская лацінка з'яўляецца нашай неадʼемнай часткай
Мы маем сваю лацінку. Прыгожую і стылёвую – pryhožuju i stylovuju. Яна мае даўнюю гісторыю і вельмі шырока выкарыстоўваецца ў сучаснасці.
3. Беларуская лацінка цалкам падтрымліваецца дзяржавай, гэта бяспечна
Напрыклад на Telegram канале «Пул Первого» можна знайсці адносца нядаўняе вялікае інтэрвʼю расейскаму журналісту, дзе распавядаецца пра п.2 і немагчымасць адмены нашай лацінкі.
4. Існуе беларуская класічная лацінка і афіцыйная інструкцыя па транслітарацыі геаграфічных назваў
Да стварэння Рэспублікі Беларусь наша лацінка была ўнармаваная мовазнаўцамі (напрыклад Браніславам Тарашкевічам). Гэты сфарміраваны варыянт завецца «класічная лацінка». Напрыклад, абазначаецца абавязковае для нашай мовы змякчэнне (źmiakčeńnie – зьмякчэньне), выкарыстанне цвёрдай літары Łł і мяккай Ll.
Першае афіцыйнае выкарыстоўванне беларускай лацінкі ў Рэспубліцы Беларусь пачалося з геаграфічных назваў. Напрыканцы 00х гадоў зʼявілася афіцыйная і абавязковая інструкцыя (наш лацінскі альфабэт). Але маюцца ўжо невялічкія некаторыя пералічаныя адрозненні.
Беларусы практычна заўсёды карыстаюцца класічнай лацінкай, для геаграфічных назваў адпаведна выкарыстоўваецца варыянт з дробнымі зменамі. Гэта не нагода для спрэчак, яшчэ прыйдзе больш спрыяльны час. Неабходна проста карыстацца.
5. Беларусы абавязкова павінны валодаць і карыстацца лацінкай
Валоданне беларускай лацінкай гэта паказчык пісьменнасці, адукаванасці, нацыянальнай годнасці і гонару.
6. Можна імгненна канвертаваць беларускую кірыліцу ў беларускую лацінку
Так, каб напісаць што-небудзь не трэба сядзець са слоўнікамі, гэта можна зрабіць імгненна і зручна. Самы лепшы сэрвіс – https://baltoslav.eu/lat/index.php?mova=by Звярніце ўвагу на класічны і афіцыйны варыянт (транслітарацыя геаграфічных назваў).
7. Беларускую лацінку можна набіраць зручна на Android
Стандартная віртуальная клавіятура ад Google Gboard падтрымлівае ўсе неабходныя сімвалы! У наладах самой клавіятуры неабходна абраць адну лацінскую раскладку «Лацініца» (QWERTY). Менавіта на гэтай раскладцы вы зможаце набіраць тэкст ангельскай мовай, беларускай мовай літарамі лацінскага альфабэту і нават яшчэ іншымі мовамі. Гэта веельмі зручна!
8. Вы можаце ўжо зараз пачаць, альбо працягнуць надалей карыстацца беларускай лацінкай
Падпісвайцеся ёй на абсалютна любых рэсурсах сеціва (Facebook, VK), у мэсэнджэрах (Telegram, Viber), пішыце паведамленні, дадавайце яе ў свой Instagram! Рабіце цішоткі, налепкі, прынты, выкарыстоўвайце ў дэкоры. Выкарыстоўвайце нашу беларускую лацінку паўсюль!
#mova #łacinka
BY Stužka | Стужка
Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260
Share with your friend now:
group-telegram.com/stuzka/553