group-telegram.com/szczytpost_resurrected/676
Last Update:
ня ведаю, наколькі гэта непапулярнае меркаваньне, але ў кожным разе трымайце
літара Ґ ў беларускай — рудымент, які ў сучаснай мове зусім не патрэбны. нават тыя, хто размаўляе па-беларуску ад нараджэньня, часьцей не вымаўляюць яе, чым вымаўляюць, што ўжо казаць пра тую большасьць, якая на беларускую перайшла. абсалютная большасьць сёньня скажа гузік, а ня ґузік, глеба, а ня ґлеба. тое самае з запазычанымі словамі — ніколі, здаецца, ня чуў, каб казалі тэлеґрам ці рэдаґаваць.
мова эвалюцыянуе, гэта абсалютна натуральны працэс, некаторыя гукі заціраюцца і зьліваюцца зь іншымі — польская é, расейская ѣ, такое адбываецца паўсюль. таму ня думаю, што ў сучасную беларускую пісьменнасьць, нават у клясычны правапіс, варта г(ґ)валтоўна піхаць тое, што ў 99% у маўленьні адсутнічае.
BY постмадэрн-nouveau
Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260
Share with your friend now:
group-telegram.com/szczytpost_resurrected/676