group-telegram.com/tsikhanouskaya/5435
Last Update:
Як звязацца з Офісам Святланы Ціханоўскай?
Калі вы хочаце звярнуцца па дапамогу, атрымаць адказ на пытанне ці зрабіць прапанову, расказваем пра каналы сувязі з намі!
Усе нашыя кантакты надзейна абароненыя, і вашыя звароты і дадзеныя (калі вы імі дзеліцеся) не трапяць нікуды, акрамя самога Офіса.
1️⃣ Чат-бот у Telegram. З дапамогай @AskOffice_Bot можна хутка атрымаць інфармацыю або пакінуць запыт, які будзе перададзены адпаведным спецыялістам (-кам).
2️⃣ Электронная пошта. Па агульных пытаннях пішыце на [email protected]. Калі ласка, не выкарыстоўвайце для гэтага сэрвісы на беларускіх і расійскіх даменах.
3️⃣ Форма зваротнай сувязі. Паведамленне можна таксама пакінуць праз афіцыйны сайт – пішыце (праз VPN з Беларусі).
4️⃣ Signal. Для бяспечнай сувязі можна выкарыстоўваць зашыфраваны месэнджар: askoffice_chat.15.
5️⃣ Асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай. Кожны і кожная можа запісацца на зум-сустрэчу з нацыянальнай лідаркай і прадстаўнікамі (-цамі) Офіса і Кабінета, каб асабіста задаць пытанне або падзяліцца прапановай. Анонсы гэтых размоваў з’яўляюцца ў афіцыйных каналах Офіса.
🇺🇦 Па ўсіх пытаннях, якія датычацца Украіны, можна звяртацца да кіраўніка Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзя Манько: [email protected].
🇨🇿 Калі вы жывяце ў Чэхіі ці збіраецеся ў гэтую краіну, па пытаннях звяртайцеся ў Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі: [email protected] ці (у крызісных сітуацыях) да кіраўніцы Крысціны Шыянок: @OfficeBLRinCZE.
Кантакты для зваротаў медыя і дыпламатычных прапановаў шукайце на сайце.
Выбірайце зручны для вас спосаб сувязі і атрымлівайце патрэбную дапамогу ці кансультацыю. Чакаем вашых паведамленняў!
BY Светлана Тихановская
![](https://photo.group-telegram.com/u/cdn4.cdn-telegram.org/file/vYGXwdVMyx3LAZzBZLYAeYN94SWqMjDYfhGspA_ZlbHHq5Tq_ialcldO0y-BXhX5VyK5PiH6d_i7XNfVTUIWKSQWs78Gw5CWzlutAom95RinveQsfPDm56f46u5QP_MiLdZiaFJO5_rx3VaQPSNb3Oektg5nwX4KXIT_XMCaJB6hg-1uNlrelexkzSoxvSXmQzysnicxiVnpINCOY72Fz4QM9nc9YUIbrsmOMn5ZGnZ8oB7dgj_0lb_too45vqA9L3GZxinObwyl_gs06sTElGe3PuEEDm1vu_bH8MNZOc5jyrqX7tVYqf1dA2VxUDIeMqWovRJIdRcd8R3-LUcv1Q.jpg)
Share with your friend now:
group-telegram.com/tsikhanouskaya/5435