Telegram Group Search
❗️❗️ Пачатак працы шэлтара ў Вільні

Сябры, каманда службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» з радасцю абвяшчае пра адкрыццё шэлтара ў Вільні.

Вось хто зможа жыць у ім:
• былыя палітвязні;
• семʼі палітвязняў;
• палітычныя актывісты.

Калі заяўку на пражыванне падаюць семʼі з дзецьмі, то яны маюць прыярытэтнае значэнне. Гэтаксама як і асобы сталага ўзросту, і асобы ва ўразлівым становішчы. Прыярытэт вызначае каманда службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі». Яна таксама праводзіць абавязковую верыфікацыю ўсіх заявак.

Тэрмін пражывання ў віленскім шэлтары складзе ад 1 да 2 месяцаў і будзе вызначаны індывідуальна. Да таго з жыхарамі шэлтару заключаць дамову, якая рэгулюе правілы* і працягласць пражывання, адказнасць бакоў ды іншае. 

*Пражыванне з хатнімі жывёламі ў шэлтары забароненае. 

Пры пільнай патрэбе, калі ласка, звяртайцеся па дапамогу ў тэлеграм-канал шэлтара ў Вільні @Shelteris.

Нагадаем, служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» разам з актывістамі забяспечвае функцыянаванне і працу шэлтараў для беларускіх уцекачоў яшчэ ў двух краінах і трох гарадах свету:

Сакартвело, Батумі – @snorryblazetheghostrider;
Польшча, Уроцлаў – @Ymnik901;
Польшча, Варшава – @michas_help.
#dissidentby

👍 У любы момант далучайцеся да дапамогі і падпішыцеся на нашы зборы:

⚠️ Не рабіце ніякіх фінансавых аперацый з беларускіх/расійскіх картак. Любая падтрымка магчыма толькі з еўрапейскіх картак.

▪️ на старонцы "Падтрымаць" можна знайсці прамыя рэквізіты, магчымасць заданаціць разава або аформіць падпіску;
▪️ падпішыцеся на Patreon;
▪️ зрабіце данат праз PayPal: [email protected].

💎 Зрабіўшы данат праз сайт, вы можаце атрымаць унікальны мерч у падарунак.

Усе сабраныя намі сродкі ідуць на падтрымку вязняў. Ахвяруйце кошт кубачка кавы - і разам мы не пакінем нашых палітвязняў без дапамогі 💔
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby
🔍 23 і 24 студзеня па ўсёй краіне прайшлі вобшукі і затрыманні праз КДБ сваякоў палітвязняў, а таксама людзей, якія падтрымлівалі вязняў.

На сёняшні момант вядома пра 304 чалавека: як мінімум 152 чалавека ужо прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, у дачыненні да 34 чалавек узбуджаны крымінальныя справы - 20 з якіх у СІЗА.

Амаль усе змешчаныя ў СІЗА - гэта жанчыны.
СІЗА-1 (Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашкавічы, Мінскі раён, Мінская вобласць 223016):
🔗 Наталля Іванаўна Ладуцька

СІЗА-7 (Брэст, вул. Савецкіх Памежнікаў 37, 224030):
🔗 Алёна Іванаўна Дземянчук

Турма-1 (Гродна, вул. Кірава 1, 230023):
🔗 Аксана Генрыхаўна Ляпко
🔗 Вікторыя Валянцінаўна Дамастой
🔗 Наталля Паўлаўна Антонава

Турма-4 (Магілёў, вул. Крупскай 99А, 212011):
🔗 Алеся Леанідаўна Сергяенка

Турма-8 (Жодзіна, вул. Савецкая 22А, 222163):
🔗 Ірына Мікалаеўна Клязовіч
🔗 Вольга Уладзіміраўна Лацманава
🔗 Юлія Валер'еўна Краўцова
🔗 Наталля Браніславаўна Гаўрон
🔗 Алёна Ігараўна Тоцкая
🔗 Ірына Генадзеўна Такарчук
🔗 Таццяна Віктараўна Сцёпа

✉️ Падтрымаць вязніц вы можаце напісаўшы ліст (можна анлайн) або даслаўшы грошы на асабісты рахунак. ❗️ У межах бяспекі не пазначайце нідзе свае асабістыя дадзеныя (адрас і прозвішча). Лісты і паштоўкі абавязкова захоўвайце ў наш Банк Лістоў.

💬 Калі вам вядома нейкая інфармацыя пра пераслед, а таксама дапамога, калі ласка, звяртайцеся да праваабаронцаў. Вы можаце напісаць нам па кантактах у апісанні каналу, а таксама на сайце stayrebel.fun.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby

Для чаго варта быць Вартаўніком ці Вартаўніцай для палітвязн_іцы?

🌐 На сайце dissidentby.com (люстэрка stayrebel.fun) ёсць магчымасць націснуць пад фотаздымкам вязня і пакінуць свой кантакт, каб пачаць апекавацца на рэгулярнай аснове канкрэтным чалавекам.

Што гэта значыць і чаму гэта важна?

- маральная падтрымка блізкіх (знаходзячыся на прамым кантакце, вы ведаеце пра навіны, пра праблемы, заўсёды можаце падтрымаць добрым словам і раздзяліць цяжар сітуацыі). Мы атрымоўваем шмат водгукаў ад сем'яў, і нават такія дробязі вельмі бадзёраць і выклікаюць слёзы шчасця ад таго, што сям'я не застаецца адзін на адзін з праблемай;

- магчымасць распаўсюдзіць інфармацыю (шмат беларусаў і беларусак знаходзяцца за мяжой, таму гэта цудоўная магчымасць прысвячаць акцыі і мерапрыемствы салідарнасці падапечным вязням, каб падрабязныя гісторыі вызывалі больш водгукаў у сэрцах неабыякавых людзей);

- матэрыяльная грашовая падтрымка (нават калі вы можаце падтрымаць сям'ю нейкай сумай рэгулярна - гэта ўжо магчымасць пакласці чалавеку ў зняволенні на асабісты рахунак, набыць больш прадуктаў, падрыхтаваць больш поўную перадачу ці аплаціць квіткі да месца зняволення);

- абмен паслугамі і рэчамі (вы можаце падзяліцца неабходнымі рэчамі, якія засталіся ў Беларусі і вам не патрэбны, а сям'і будзе ў гэтым удзячна; таксама вы можаце навучыць чалавека ці дзяцей нейкім навыкам, якімі вы валодаеце, і якія не можа аплаціць сям'я асобна).

Апякунства вязн_іцай - гэта моцная сувязь і падтрымка на доўгія гады, якая не вызнае межаў і за якую не хопіць словаў каб выказаць удзячнасць.

Наш бот: @dissidentby_bot
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby

За мінулы тыдзень не было тых, хто выйшаў на волю па сканчэнні тэрміну, але некаторыя вязні былі асуджаны на тэрміны, не звязаныя з пазбаўленнем волі.

🔗 Новыя палітвяз_ніцы: Наталля В., Ксенія С., Марына Гацура, Марына А., Дар'я Заяц, Сяргей Ю., Алена Раманаўскіене, Томаш Бяроза, Лізавета Шульская, Максім Паноў, Віктар Чайка, Віктар Мярзлікін, Вадзім Луцэвіч, Ірына Пагадаева, Таццяна Палонская, Дзмітрый Лабачоў, Андрэй Кобель, Аляксандр Іода, Дзмітрый Міхальцэвіч, Арцём Дзегцеў, Павал Красуцкі, Жанна Дашкевіч, Андрэй Цімонін, Валер Іўчын, Дзяніс Котаў, Віталь Наўгародскі, Іван Лапкоўскі, Алег Саргавіцкі, Аляксандр Новік, Валянцін Суцягін, Максім Хмяльніцкі, Валерыя Драгун, Аляксандр Лазарэвіч.

👍 Вы заўседы можаце даслаць лісты палітвязням праз наш сайт ананімна і бясплатна.

Спіс палітвязняў: https://stayrebel.fun/by/political (даступны без VPN)

💬 Калі вам вядома пра судовыя выракі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам. Вы заўседы можаце ананімна напісаць нам праз сайт.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby

📣 26 чэрвеня - Міжнародны дзень падтрымкі ахвяраў катаванняў

У гэтым годзе «Прававая ініцыятыва» праводзіць шостае па ліку мерапрыемства «ТЫДЗЕНЬ СУПРАЦЬ катаванняў». Кампанія праходзіць з 24-га па 30-га чэрвеня ў розных краінах Еўропы.

«Тыдзень супраць катаванняў» - гэта цыкл адукацыйных мерапрыемстваў, мэта якіх - прыцягнуць увагу да здзекаў з затрыманых і зняволеных беларуса_к. Прымеркаваны "Тыдзень" да Міжнароднага дня ААН у падтрымку ахвяраў катаванняў. 🖥 Афіша мерапрыестваў: https://legin.info/posts/nedelya-protiv-pitok--

Каманда Dissidentby дзеліцца вынікамі апытання былых палітычных вязняў па ўмовах утрымання ў пеніцэнтыярных установах Беларусі:

🔍 Пра псіхалагічны гвалт заявілі:
56% падчас знаходжання ў СІЗА (СІЗА-1, 2, 3, 5, 6, 7)
83% - у Турме (Турма-1, 4, 8)
91% - у ІЧУ/ЦІП
97% - у Калоніі
100% - у ПУАТ

🔍 Пра фізічны гвалт заявілі:
23% падчас знаходжання ў Калоніі
26% - у СІЗА (СІЗА-1, 2, 3, 5, 6, 7)
30% - у ІЧУ/ЦІП
32% - у Турме (Турма-1, 4, 8)

🔍 Пра неаказанне❗️ медычнай дапамогі заявілі:
60% падчас знаходжання ў ПУАТ
63% - у СІЗА (СІЗА-1, 2, 3, 5, 6, 7)
70% - у Калоніі
78% - у Турме (Турма-1, 4, 8)
83% - у ІЧУ/ЦІП

📈 Статыстыка: https://stat.stayrebel.fun
💬 Анкета па ўмовах утрымання: https://stayrebel.fun/forms/release

Паведамляйце пра рэпрэсіі, дапамагайце фіксаваць палітычны пераслед і дапамагаць ахвярам тэрору:
Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў: @ICITB2020_contact
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍 Справаздача за «Дзіцячы збор» і падзяка ад дзяцей палітвязняў

Сябры, каманда службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» падводзіць канчатковыя вынікі дабрачыннага летняга збору для дзяцей палітвязняў.

Традыцыйная дзіцячая акцыя была арганізаваная сёлета праектам служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі». У яго ўваходзяць Фонды BYSOL і «Краіна для Жыцця», грамадская кампанія ByHelp, ініцыятыва Dissidentby. Да акцыі таксама прыядналіся «Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой» і «Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы»

Дзякуючы неабыякавым беларусам удалося сабраць амаль 32 тысячы еўра! На платформе BYSOL мы зафіксавалі ахвяраванні ад 246 чалавек. Дзякуй вам вялікі – ад службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» і ад імя дзяцей палітвязняў!

Мы таксама ўдзячныя за значны ўдзел 14 беларускім артыстам, якія на дабрачынным фэсце ў Варшаве сабралі на карысць дзяцей амаль 1700 еўра, а таксама Асацыяцыі беларусаў у Даніі «Талака». Іх унёсак склаў больш за тысячу еўра!

Усяго дапамогу атрымалі 250 дзяцей палітвязняў.

Сабраныя для іх грошы пайшлі на:
• экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры;
• адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.;
• спартовыя секцыі: басейн, тэніс, футбол;
• экіпіроўку для гульняў: мячы, красоўкі, самакаты, веласіпеды, ролікі, пэндзлі, ватманы.

Усё, каб зрабіць лета для дзяцей незабыўным.

Пасля збору і пералічэння сродкаў дзецям палітвязняў (кожнае з 250 дзяцей атрымала па 100 еўра), у распараджэнні службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» засталося 6842 еўра. Гэтыя грошы пойдуць на наступны «Дзіцячы збор», з дапамогай якога мы дапаможам сабраць у школу дзяцей палітвязняў.

Запрашаем далучыцца да гэтай акцыі, ужо хутка служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» апублікуе падрабязнасці яе правядзення.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby

💥 Вы чакалі, мы рабілі і нарэшце надрукавалі! Новы мерч ужо даступны! Чорны і, як заўсёды, з глыбокім сэнсам.

🆒 Biełaruś - гэта, дзе на спіне - турэмная творчасць анархіста Сяргея Раманава, асуджанага на 20 гадоў і 11 месяцаў зняволення. Малюнак адсылае нас да сучаснай Беларусі і палітычна-прававой сітуацыі для народа. У цэнтры кампазіцыі - вока ў замочнай шчыліне. Хто гэта? Беларускія вязні_цы, канваір ці іншы назіральнік - вырашаць вам. На вонкавым баку надпіс беларускай лацінкай "Свабоду беларускім палітвязням", выкананы таленавітай каліграфісткай. Акрамя таго, у тэксце схаваны мастацкія пасхалкі - чалавечкі ў форме літары "i" і лічыльныя пазнакі. На рукаве знаходзіцца ключ.

💎 Калі вы зробіце данат на 50 еўра і больш - вы можаце выбраць сабе падарунак у выглядзе гэтай цішоткі. Акрамя таго, есць магчымасць дадаткова выбраць адзін з піноў - наш сумесны мерч з "Вольнымі Паштоўкамі", дзе мы разам апрацавалі малюнкі палітвяз_ніц, якія вы можаце насіць з сабой паўсюль.

➡️ Зрабіць данат і выбраць падарункі
➡️ Заданаціць на цішотку Biełaruś
✔️ Увесь мерч dissidentby

Усе данаты 100% ідуць на падтрымку палітвязн_іц у Беларусі!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby

🙌 Нашы вынікі ў чэрвені:

👉 11 чалавек атрымалі фінансавую падтрымку на перадачы;
👉 10 сямей атрымалі рэгулярную фінансавую падтрымку;
👉 102 ліста вы пацвердзілі праз наш сайт, 23 ліста мы атрымалі на сайт і даслалі;
102 ліста мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў;
👉 1500 BYN вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 108 запытаў мы атрымалі ў Тэлеграм-бот;
🆘 168 чалавек мы дадалі на сайт за месяц;
👉 у дачыненні да 153 (мінімум) чалавек адбыліся судовыя паседжанні па крымінальных справах.

Як дапамагчы з перадачамі палітвязням?
▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтнага вязня/вязынку рэгулярна;
▪️ Зрабіць разавы данат ад 15$, 30$ або 50$ і атрымаць унікальны мерч;
▪️ Падпісацца на Patreon (гэта важна! грошы ідуць на перадачкі);
❗️ Дапамагчы сабраць пасылку ў калонію;
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot

🛡 Не рабіце данаты з беларускіх картак!

🖤 Дзякуй!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔼Патрабуем спыніць пераслед і экстрадыцыю беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта
Служба Хуткай Гуманітарнай Дапамогі падтрымлівае патрабаванні праваабарочных арганізацый да ўладаў Сербіі і міжнароднай супольнасці, і патрабуе прыпыніць экстрадыцыю і вызваліць з-пад варты Андрэя Гнёта.

🔼We demand to stop persecuting and extraditing the Belarusian film director Andrey Gnyot.
HAS supports the demands of human rights organizations to the authorities of Serbia and the international community, and demands the suspension of extradition and the release from custody of Andrey Gnyot.

🔗 https://has-belarus.org/news/patrabuem-spynic-perasled-ekstradycyu-belaruskaga-rejysera-andreya-gneta
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby

Радые Свабода паведамляе, што выйшаў на волю палітзняволены Рыгор Кастусёў, 67-гадовы старшыня Партыі БНФ. Вядома, што мужчына хворы на анкалогію, а ў пачатку красавіка 2024 г. Рыгору зрабілі аперацыю.

Рыгора Кастусёва асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі, за кратамі ён правеў больш за 3 гады. Па справе таксама праходзілі Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук, якія цалкам адбылі свае тэрміны. За кратамі застаюцца Аляксандр Фядута і Юрый Зянковіч.

Гэта ўжо пяты чалавек, які быў вызвалены сёння ў сувязі з амністыяй.

💬 Калі вам вядома нейкая інфармацыя пра вызваленне, а таксама дапамога, калі ласка, звяртайцеся да праваабаронцаў. Вы можаце напісаць нам па кантактах у апісанні каналу, а таксама на сайце stayrebel.fun.

Працягвайце падтрымліваць тых, хто ўсё яшчэ за кратамі і змагайцеся, пакуль усе не будуць вольныя!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby
🫴 Павіншуй вязняў з днём нараджэння!

👉 Спіс вязняў, хто святкуе народзіны ў ліпені.

Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце;
- зрабіць данат на карысць палітвязняў (!не з беларускай карткі).

☝️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.

▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
👍 Канструктар перадач ТУТ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby

🔗 На 3 гады калоніі асудзілі жанчыну за тое, што яна зрабіла 32 грашовых пераліка вязням.

Ірына Пагадаева - адна з першых, каго асудзілі пасля рэйду ў студзені 2024. Яна зрабіла 32 грашовых пераліка вязням, якіх пазней абвінавацілі і асудзілі за "злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці".

Лінія абароны была выбудавана на абвяржэнні гэтай адкрытай юрыдычнай бязглуздзіцы. Адвакат абвінавачанай казала пра тое, што яе падабаронная нічога не ведала аб экстрэмісцкай накіраванасці рэсурсаў, на якія яна была падпісаная (жанчына апошні раз дапамагала вязням, калі ніводны рэсурс яшчэ не быў "экстрэмісцкім фармаваннем") і лічыла, што дзейнічае ў рамках закона. Апошняе таксама з'яўляецца абсалютнай праўдай.

Права чытаць любую інфармацыю ў інтэрнэце і пералічваць грошы з уласных зберажэнняў праз «Белпошту», у тым ліку тым, хто знаходзіцца пад вартай, гэтак жа натуральна, як і права на жыццё.

Дарэчы, на апошняе паседжанне Пагадаеву даставілі ў суд у кайданках. Калі яна папрасіла суддзю дазволіць іх зняць, той спачатку звярнуўся да канвоя. У адказ пачуў, што нядаўна выйшаў загад камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Мікалая Карпенкава, у адпаведнасці з якім асобы, якія абвінавачваюцца па гэтым артыкуле (арт. 361-4 КК, садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) павінны дастаўляцца ў суд і знаходзіцца там у кайданках».

✉️ Падтрымаць вязніцу вы можаце напісаўшы ліст (можна анлайн) або даслаўшы грошы на асабісты рахунак. ❗️ У межах бяспекі не пазначайце свае асабістыя дадзеныя (адрас і прозвішча). Лісты і паштоўкі абавязкова захоўвайце ў наш Банк Лістоў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby

⁉️ Колькі людзей рэжым адпусціў праз памілаванне, амністыю і іншыя абставіны з 2020? 0,9% ад затрыманых па палітычных крымінальных артыкулах.

На канец снежня 2020 у Беларусі налічвалася каля 190 палітычных вязн_іц, а хваля рэпрэсій толькій распачыналася.

За 2021 год рэжым затрымаў
па крымінальных справах {як мінімум} 1596 асобаў. Па памілаванні выйшлі 14 чалавек - гэта пяць чалавек пра справе "Прэс-Клуба", 7 чалавек, якія адбывалі пакаранне ў ПУАТ (аднаму з іх замянілі пакаранне на "хатнюю хімію") і 2 чалавекі, якія былі ў калоніях (Юлія Кашаверава і Аляксандр Баброў).

За 2022 год было затрымана {як мінімум} 2370 чалавек. 12 вязн_іц выйшлі па памілаванню, сярод якіх была праваабаронца Таццяна Ласіца, журналіст Алег Груздзіловіч і пенсіянерка Галіна Міхальчук, а двум людзям замянілі пакаранне на больш мяккае (Уладзімір Шурубейка і Юры Вершук адправіліся з ПУАТ на "хатнюю хімію"). Пад амністыю ў 2022 годзе трапілі 3 чалавека. Вызваленне Наталлі Хершэ стала вынікам "санкцыяў і швейцарскай дыпламатыі", як адзначалі беларускія палітыкі ў публічнай прасторы. Агулам было вызвалена 16 асобаў.

У 2023 годзе затрымалі {як мінімум} 1582 чалавека. Па памілаванні на волі апынуліся Раман Пратасевіч і Сафія Сапега. Шэсць чалавек закранула амністыя і іх вызвалілі з ПУАТ. Для некаторых людзей пераслед не скончыўся. Тыя, хто патрапілі пад амністыю ў 2023, былі наноў затрыманыя і змешчаны ў СІЗА ужо ў 2024 годзе.

У 2024 годзе пяць грамадзян_ак Украіны ў межах абмену ваеннапалоннымі паміж Украіна і Расіяй вярнуліся дадому. Акрамя таго, 3 ліпеня выйшлі на волю {як мінімум} 18 чалавек (Рыгор Кастусеў - адзін з вызваленых, пра каго ёсць публічная інфармацыя).

🔗 Негледзячы на гэта, за кратамі ў Беларусі застаюцца {як мінімум} 10 грамадзянаў Украіны. На сёняшні дзень праваабаронцам вядома ўжо пра 963 затрымання ў гэтым годзе.

Па стане на 6 траўня 2024 году праваабаронцам вядома ня менш як пра 254 палітвязн_іц, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Сярод іх 16 чалавек з інваліднасьцю, 92 чалавекі ў цяжкім стане здароўя, 63 чалавекі, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто зь іх мае вялікія праблемы са здароўем), а таксама 10 чалавек з мэнтальнымі разладамі.

Вядома, што некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць на волю: яны не пагадзіліся на прапанаваныя ўмовы вызваленьня. Таксама ёсць інфармацыя, што працэс вызвалення (хутчэй за ўсё, ён быў па памілаванню) адбываўся нечакана нават для адміністрацый папраўчых установаў.

🔈 Наш каментар адносна вызваленняў: https://www.youtube.com/watch?v=EUiivoZN_Vw

Наша ініцыятыва рада за кожн_ую, хто апынуўся дома. Але мы застаемся рэалістамі і пакуль не бачым пазітыўных зменаў у сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, гледзячы на лічбы затрыманых і новыя прысуды для людзей, якія могуць папоўніць спіс тых, хто знаходзіцца ў асаблівай рызыцы. Спыненне рэпрэсій і вызваленне ўсіх палітычных вязн_іц - вось наша мэта 🖤
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby
Мінуў год з таго часу, як рэжым Лукашэнкі бязлітасна забіў вядомага мастака Алеся Пушкіна.

За сваю свабодную творчасць Алесь быў асуджаны на 5 гадоў зняволення, пазней, за нязломнасць нават у няволі, пераведзены на больш жорсткі, турэмны рэжым адбыцця кары.

З 2020 года карнікі рэжыму забілі ці закатавалі ўжо 6 чалавек.

Замест хвіліны памяці - усё жыццё барацьбе
#dissidentby

Як палітвязні_цы выжываюць у спёку?

У ліпені ў Беларусі ўсё часцей сіноптыкі аб'яўляюць чырвоны ўзровень небяспекі. Тэмпература ў краіне падымаецца да 35°С, а дзесьці нават да 37°С.

У СІЗА, турмах і калоніях у гэты час знаходзяцца людзі, расклад дня якіх не змяняецца. Яны вымушаны стаяць на праверках і хадзіць на працу. Вязні_цы губляюць прытомнасць на вуліцы падчас праверак, дзе могуць стаяць у спёку на працягу гадзіны.
Асабліва спёка адбіваецца на людзях, якія маюць праблемы са здароўем.

Што робяць людзі, каб аблегчыць сваё жыццё ў гэтых установах:
▪️ Змяншаюць колькасць кавы і гарбаты ўдзень
▪️ Спрабуюць не займацца актыўнасцю і спортам
▪️ Часцей умываюцца
▪️ Выкарыстоўваюць мокрыя ручнікі і суколкі

📈 Статыстыка: https://stat.stayrebel.fun
💬 Анкета па ўмовах утрымання: https://stayrebel.fun/forms/release
#dissidentby

@motolkohelp паведамляе, што грамадзянін Германіі Ріко Кріегер (Rico Krieger) быў асуджаны ў канцы чэрвеня да смяротнага пакарання.

Ён быў асуджаны па 6 артыкулах КК. У тым ліку за "агентурную дзейнасць" і "акт тэрарызму".

💬 Калі вам вядома нейкая інфармацыя пра , паведамляйце праваабаронцам. Вы можаце напісаць нам па кантактах у апісанні каналу, а таксама на сайце stayrebel.fun.
2024/10/09 09:26:19
Back to Top
HTML Embed Code: