Telegram Group Search
1⃣2⃣7⃣1⃣ дзень у палоне. 5⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


Літаратурная тэма ніяк ня хоча нас пакідаць. Падзялюся з вамі водгукам Дзяніса Івашына на прачытаную ім кнігу:

"Прачытаў кнігу Армана Ніколі "Фройд і Льюіс: Дэбаты пра Бога" - застаўся дужа задаволеным. У кнізе на прыкладзе сьветагляду адных з самых знакамітых постацяў ХХ ст. адбываецца своеасаблівы двубой матар’ялістычнага і духоўнага ўспрыняцьцяў сьвету. Распавядаў табе мінулага разу (заўв. Ніколі праз аналіз працаў і лістоў гэтых асобаў, стварыў у выглядзе літаратурнага твору іх спрэчку, бо асабіста яны ніколі не сустракаліся). Кніга таксама каштоўная тым, што ўтрымлівае сьведчаньні Льюіся стасоўна ягонага навяртаньня (наўпрост цытаваньне ягоных разнастайных працаў - своеасаблівая кампіляцыя) і ці не дэталёвага апісаньня пераходу з пазыцыі зацятага атэіста да шчырага верніка. Дужа карысны й каштоўны экспірыенс".

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ВЕРЫМ! МОЖАМ! ПЕРАМОЖАМ!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
Цікаво було трошки поглибитись в тему інформаційно-психологічних спецоперацій та знайти якісь свіжі західні статті на цю тему. Хоча стаття за 2021 рік, але її актуальність нікуди не поділась. Написав її Університет Джонса Гопкінса (США).

Тези:

Когнітивна війна як нова загроза: У цій війні людська свідомість стає полем бою, а мета - змінити не лише те, що люди думають, але й як вони це роблять, що може призвести до розколу суспільства без використання відкритої сили.

Технологічна підтримка когнітивної війни: Соціальні мережі, мобільні технології та інші цифрові засоби використовуються для маніпуляції громадською думкою, радикалізації груп, посіву сумнівів і підбурювання до дій, що можуть дестабілізувати суспільство.

Роль соціальних мереж: Вони не лише полегшують впровадження інформаційних операцій, але й підсилюють когнітивні упередження, що зменшує здатність до критичного мислення.

Загроза фрагментації суспільства: Використання "розумних" технологій і алгоритмів персоналізації контенту може призвести до створення "інформаційних бульбашок", де індивіди ізольовані від альтернативних точок зору, що посилює соціальну поляризацію.

Необхідність обізнаності: Протидія когнітивній війні вимагає розуміння її методів і механізмів, а також розвитку стійкості суспільства до маніпуляцій.

Стаття доволі обʼємна, але якщо вам цікаво, як медіа знущаються над вашою свідомістю, то я дуже раджу прочитати.

Стаття 👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1⃣2⃣7⃣2⃣ дні ў палоне. 6⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


Зьявілася інфармацыя пра тое, што палітвязьняў у Беларусі працягваюць вызваляць. Яшчэ 30 чалавек ужо хутка абдымуць сваіх родных. Цудоўная навіна! Спадзяемся, працэс будзе доўжыцца й надалей.

А сёньня за кратамі чарговыя Народзіны вымушаны сьвяткаваць Максім Знак сумленны адвакат, паэт і пісьменьнік. Зычым яму, як і Дзянісу Івашыну ды іншым палітзьняволеным, - найхутчэйшага вызваленьня!

А ў якасьці натхняльнага падарунка й зычэньня прапаную пачытаць лёгкі й пазытыўны верш Дзяніса, які ён напісаў напачатку верасьня:

"Давайце ўявім мы наўпрост,
Што скончылася нашае расстаньне.
Уздымем келіхі пад тост
За хуткае шчасьлівае вяртаньне.

Паразмаўляем, паспрачаемся, пасварымся і памаўчым.
У любові сямейнай шчыра пакаемся,
Гарэзна й салодка душою закрычым!"


Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ І ВЯЗЬНЯМ СУМЛЕНЬНЯ!


#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus
1⃣2⃣7⃣3⃣ дні ў палоне. 7⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


Вайна ўсё бліжэй да Беларусі. Паветраныя сілы ўжо вымушаныя зьбіваць расейскія дроны на тэрыторыі нашае краіны. Імаверна, сытуацыя будзе толькі пагаршацца. Так бывае, калі ты саўдзельнічаеш у агрэсыі супроць суседа. Цікава, ці думалі рэжымныя служкі пра гэта ў 2022? І які ў іх цяпер сон штоночы? Гэта толькі пачатак!

А ад нашага ваяра Дзяніса Івашына ўчора прыйшлі дзьве паштоўкі да маці за 22 і 25 жніўня. Чамусьці дабіраліся яны да адрасаткі даўжэй за лісты, напісаныя нават пазьней за іх. Нібы нічога незвычайнага, Дзяніс дзякуе маці за водгук на ягоны верш-прысьвячэньне і справаздачыцца пра свой стан. Аднаму цэнзару вядома, навошта было тыя паштоўкі затрымліваць 🙂.

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ПЕРАМОГА БУДЗЕ ЗА НАМІ!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
1⃣2⃣7⃣4⃣ дні ў палоне. 3⃣ дні без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


Дзяніс Івашын строга трымаецца звычаю пісаць нам хаця б раз на тыдзень. Таму ўчора да маці прыйшоў новы ліст ад яго. Першыя ж радкі ліста прасякнутыя аптымізмам Дзяніса:

"Адказваю адразу на два тваіх лісты (№77, 22.08’24 і №78, 26.07’24), дзякуй табе вялізны! Шчыра дзякую за твае словы натхненьня й веры, за твой пазытывізм, якімі ты мяне сілкуеш! Таксама дужа спадзяюся, што з Божаю дапамогаю нашая сям’я як мага хутчэй уз’яднаецца! Так разумею, што шчыльнасьць падзеяў зараз будзе толькі павялічвацца, шмат якія зь іх, я мяркую, маюць быць менавіта з станоўчай канатацыяй для ўсіх нас. Ды і кансэрвацыю, якой ты займаешся, трэ будзе ж дапамагаць есьці 🙂!"

Ад сябе магу сказаць, што таксама з радасьцю дапамагу зьнішчаць кансэрваваныя цуды ад Людмілы Мікалаеўны! Ці елі вы калісьці кабачкі з смакам ананасу? Мару зноўку іх скаштаваць!

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
КАХАНЬНЕ І ЛЮБОЎ ПЕРАМОГУЦЬ!


#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus
Дзяніс Івашын (Dzianis Ivashyn)
Photo
1⃣2⃣7⃣5⃣ дзён у палоне. 4⃣ дні без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


У сьвежым лісьце да маці Дзяніс Івашын напісаў, што атрымаў ад бацькоў шэраг фотаздымкаў, якія я і бацькі для яго рабілі, а таксама ў стос патрапілі нашыя зь ім сямейныя фотаздымкі. Ня ведаю, якія дакладна, мяркую, штосьці з нашага вясельнага падарожжа, а можа й з самога вясельля.

Гэтыя радкі натхнілі мяне таксама перагледзець сямейны фотаархіў, узгадаць цёплыя шчасьлівыя моманты.

Найбольш прывабіла мяне гэтае фота, зробленае ля Вострай Брамы ў Вільні. Дзяніс тады зладзіў для мяне экскурсыю па нашай колішняй сталіцы, распавёў шмат цікавых гістарычных і міталягічных гісторый пра места і яго жыхароў і нарэшце, завёўшы мяне на гару Трох Крыжоў, зрабіў прапанову стаць ягонай жонкай...

А вось да нашай Нябеснай Маці, абраз якой вы бачыце на здымку вышэй за нас, мы патрапіць не змаглі. Праход быў часова зачынены ў час сустрэчы з папам рымскім. Таму гэтае мейсца засталося не адведаным намі. Мару пра той дзень, калі мы зь Дзянісам урэшце разам ўздымемся на Вострую Браму!

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
НАША ВОЗЬМЕ!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
1⃣2⃣7⃣6⃣ дзён у палоне. 5⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


Магчыма, некаторыя з вас, гледзячы на падзеі наўкола і ўнутры Беларусі, перабываюць у паняверцы адносна будучыні нашай палітычнай нацыі й Бацькаўшчыны. Але дарма, бо найперш для перамогі неабходная вера ў свае сілы й свой народ. Мы зь Дзянісам Івашыным сьвята верым у Беларусь і Беларусаў, бо добра ведаем сваю гісторыю і здольнасьці народа да выжываньня й адраджэньня.

Сёньня акурат мы ўзгадваем ваенны вычын 1514 года войска ВКЛ пад кіраўніцтвам К.Астроскага пад Воршай. Нават колькасная перавага, прычым значная, не дапамагла ворагу перамагчы нашых гераічных продкаў!

У самыя цяжкія цёмныя часы нейкая звышнатуральная, ня йначай Боская сіла трымала й ратавала Беларусаў ад татальнага зьнішчэньня. Веру, мяркую, Дзяніс таксама, што Госпад і гэтым разам не пакіне нас і абавязкова дапаможа ў адказны момант, бо мае плян на нас і нашую краіну!

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
БЕЛАРУСЬ ПЕРАДУСІМ!


#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus
1⃣2⃣7⃣6⃣ дзён у палоне. 5⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


Мы ўжо зь дня на дзень чакаем новае карэспандэнцыі ад Дзяніса Івашына. А я пакуль падзялюся з вамі яшчэ адным вершам нашага ваяра. Напісаў ён яго трошкі раней, але актуальнасьці верш не губляе праз сваю экзыстэнцыальную тэму:

"Узьнёслы з краінай пад нябеснаю зоркай
Даўніны-маярату нясеш запавет.
Мядзьвежага роду праз час і прастору
Пуцявіны мацуеш старанна ў сьвет!

Патрапіў адважна на рынг калабегу
Воляй сталёвай стаіш да канца.
Крокам рашучым прастуеш дарогай,
Фільмуеш нязломна стужку быцьця.

Човен-сьцяжыну шматлікіх гадоў
Наталіў Палесься чароўнага водар,
Натхніў пошум катранскіх лясоў,
Хуткаплыннага Нёману сустрэла лагода.

Астрынская неруш - замілаваньне душы -
У абдоймах росных пяшчотай стуліла.
У цішы пракаветнай прызнайся, скажы:
Мяне назаўжды тут шчасьце спавіла!"


Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ЖУРНАЛІСТ - НЕ ЗЛАЧЫНЦА!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
Дзяніс Івашын (Dzianis Ivashyn)
Photo
1⃣2⃣7⃣7⃣ дзён у палоне. 6⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


Нарэшце я падзялюся з вамі кліматычнымі прагнозамі ад Дзяніса Івашына, якія ён надаў напрыканцы жніўня. Як мы бачым, у Беларусі надвор’е пакуль ня надта зьмянілася, ня гледзячы на надыход каляндарнае восені. Апроч прагнозаў можна пачытаць успаміны Дзяніса зь яго дзяцінства:

"Надвор’е цешыць трапічнай гарачынёй, дарма, што Беларусь ня мае выйсьця да мора. Хіба што Менскае, і тое ў якасьці жартаў і кпінаў. Празь некалькі дзён - ужо каляндарная восень, але на заўтра перадаюць да +33°С! Кліматычныя зьмены адбываюцца вокамгненна! У дзяцінстве памятаю, калі ўлетку гасьцяваў у сваёй украінскай бабулі, раптоўна налятаў шквальны вецер і пачыналася страшэнная залева. Шторм доўжыўся хвілінаў, можа да 10, і гэтаксама раптоўна сканчваўся. Хмары імкліва зьнікалі, пакідаючы ясны блакіт неба. Сьпёка паноўна пачынала нелітасьціва шкварчаць, ад залевы, якая была літаральна паўгадзіны, - не заставалася й згадкі. Зараз дужа падобнае на гэтую зьяву адбываецца ў Беларусі. Большае стыхійных наступстваў. Дужа багата зараз размоваў, што на аўтарынкі будуць выстаўляць на продаж шмат машынаў-тапельцаў. У навінах чытаеш пра пацярпелыя ад прыроднага ліха раёны. Паваленыя дрэвы на тысячах гэктарах, безьліч населеных пунктаў без электрычнасьці. Руйнацыі досыць сур’ёзныя. Кліматычная зона зсунуоася з поўдня на поўнач разам з павялічэньнем экстрэмальных надзвычайных прыродных здарэньняў. Адзін з безумоўных плюсаў зьмены клімату - павялічэньне таксама і колькасьці сонечных дзён, што бясспрэчна спрыяе добраму настрою 🙂. Нашую прыродную нацыянальную адметнасьць, ці больш слушна - ідэаляґему-псыхатып - "шэрае крывіцкае надвор’е" - цалкам мажліва, неўзабаве давядзецца карэґаваць. Што й казаць, калі пашыранаю зьяваю станецца, напрыклад, сыеста. Значныя зьмены зазнае пэўна і рацыён сярэднестатыстычнага беларуса. Паглядзім, наперадзе, верагодна, дужа цікавыя трансфармацыі".

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
БЕЛАРУСЬ ЖЫВЕ, А РЭЖЫМ ЗДОХНЕ!


#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus
Дзяніс Івашын (Dzianis Ivashyn)
Photo
1⃣2⃣7⃣8⃣ дзён у палоне. 7⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


Чытаю я апошнім часам рэгіянальныя навіны й амаль губляю здольнасьць нешта казаць. Мяркую, Дзяніс Івашын таксама быў бы "ў захапленьні" ад прачытанага. Можа ў дзяржпрэсе надрукуюць, то таксама хутка даведаецца.

Расейскія дроны й ракеты раз-пораз залятаюць то туды, то сюды, але зьбіваць небясьпечных парушальнікаў паветранае прасторы ніхто не сьпяшаецца. Зьнішчыць несанкцыяваных летуноў наважылася толькі акупацыйная адміністрацыя Беларусі  як бы гэта сьмешна ні гучала. А астатнім ці то законы трэба ўласныя мяняць, ці дазволу ў некага прасіць, каб абараняць сваіх грамадзянаў і тэрыторыю? Што гэта за вар’яцтва ўвогуле?

Відаць ані "левыя", ані "правыя", ані "цэнтрысты" Эўрапейскіх краінаў дагэтуль не зразумелі, зь якімі злачынцамі й забойцамі яны могуць мець справу ў выпадку, калі Ўкраіна, ня дай Божа, ня здолее ўстаяць перад акупантам. Якія перадвыбарныя гульні могуць параўнацца зь небясьпекай страты волі й годнасьці ва ўласнай дзяржаве? Ніякія "замірэньні" й "мірныя дамовы" ніколі не спынялі агрэсара. А толькі й выключна фатальная параза на ўласнай тэрыторыі!

Ня можаце ці не жадаеце самі зьдзейсьніць гэты жыцьцёва неабходны чын? Прадстаўце без затрымкі ўсе неабходныя зброю й дазволы тым, у каго няма іншага выбару апроч перамогі!

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
МОРДАР МАЕ БЫЦЬ ЗЬНІШЧАНЫ!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
1⃣2⃣7⃣9⃣ дзён у палоне. 8⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


Прыйшлі новыя паштоўкі ад Дзяніса Івашына, але датаваныя яны 2 і 4 верасьня, то бок лічыльнік дзён ня зьменшыўся.

Нічога прынцыпова новага Дзяніс ня піша. Але бачна, што інфармацыя пра чарговае масавае вызваленьне палітвязьняў да яго ўжо дайшла. Вядома, Дзяніс дужа цешыцца таму, што ўсё болей людзей павяртаюцца да сваіх родных, дыхаюць вольным паветрам. А мы, канешне, спадзяемся і верым у хуткае вызваленьне самога Дзяніса.

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ВЕРЫМ! МОЖАМ! ПЕРАМОЖАМ!


#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus
1⃣2⃣8⃣0⃣ дзён у палоне. 8⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


Сёньня сьвята ў мяне. Нарэшце я атрымала чарговы ліст ад Дзяніса Івашына. Ён напісаў гэтае пасланьне ажно 5 верасьня. У першых жа радках Дзяніс паведамляе, што атрымаў ажно тры маіх ліста. Часовы лаг трошкі скараціўся зь месяца да двух тыдняў, але, на жаль, усё адно захоўваюцца тэхнічныя складанасьці дастаўкі лістоў.

І, канешне, Дзяніс справаздачыцца пра свой стан:

"Адказваю на твае пытаньні. Адчуваю сябе цалкам нармалёва, працяглы час не хварэў нават на катар (не памятаю нават, калі апошняга разу). Псыха-эмацыйны стан таксама добры, у чаканьні на пазытыўныя навіны! Цешуся шчыра, што ўсё больш і больш людзей могуць ужо дыхаць вольным паветрам! Гэта дужа спрыяе добраму настрою".

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ПЕРАМОГА БУДЗЕ ЗА НАМІ!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
2024/10/09 08:28:46
Back to Top
HTML Embed Code: