Telegram Group Search
Беларускі_піонэр_1_1924 pion.pdf
7.4 MB
#беларускіпіонэр
Поўны скан першага нумара часопіса "Беларускі піонэр" №1 1924, якому сёлета спаўняецца 100 гадоў.
Крыніца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
#кнігібсср
Вокладка зборніка "Беларускія народныя песьні", Менск, 1928 год.
#мастацтвабсср
Карціна Мікалая Дучыца "З вакна дома мастака" (бачна будоўля опернага тэатра), 1938 год.
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
ПАШПАРТ БССР 1920-х. Выдадзены ў 1925 г.,
бланк 1922 г.
#дакументы
#пашпартБССР
#пашпарт
#савецкаябеларусь
Сёння сяткуецца 100 гадоў беларускага кіно. Адлік вядзецца ад пастановы СНК БССР ад 17 снежня 1924 года аб стварэнні пры Наркамаце асветы установы "БелДзяржКіно". На пачатку яна займалася пракатам кінастужак на тэрыторыі Беларусі, вытворчасць уласных фільмаў на студыі "БелДзяржКіно" пачалося ў 1926 годзе, назву "Беларусьфільм" яна атрымала ужо пасля вайны ў 1946 годзе.
На ілюстрацыі навіна пра стварэнне "БелДзяржКіно" з газеты "Савецкая Беларусь" №293 1924 года.
#афішыбсср
Афішы першых фільмаў студыі "БелДзяржКіно", якія выйшлі ў 1926-27 гадах: "Прастытутка", "Лясная быль", "Яго яснавяльможнасць" і "Кастусь Каліноўскі".
#звязда
Праблемы імпартазамяшчэння - заметка з газеты "Звезда" №137 1927 года.
#звязда
Расклад урачыстых мерапрыемстваў да 10-годдзя ВЧК-АДПУ у Беларусі. Заметка з газеты "Зьвязда" №288 1927 года.
#кнігібсср
Вокладка зборніка песен "Піонэрскі сьпеўнік", Менск, 1926 год.
#звязда
Перадавіцы газеты "Звязда" ад 21 снежня 1929 і 1939 года, прысвечаныя адпаведна пяцідзесяцігоддзю і шасцідзесяцігоддзю Іосіфа Сталіна адпаведна.
Дарэчы, я ўжо неяк пісаў, што ў 1929 годзе беларуская прэса чамусці двойчы віншавала Сталіна з юбілеем, чаму так адбылося застаецца загадкай.
#рабочий
Перадавіца менскай газеты "Рабочий" ад 22 снежня 1930 года, прысвечаная 10-годдзю плана электрафікацыі СССР, гэты дзень у наш час святкуецца як "Дзень энергетка".
#архітэктурабсср
Завяршальны этап будаўніцтва Беларускай Дзяржаўнай раённай электрастанцыі (БелДРЭС) і падстанцыі 110кВ пры ёй у Арэхаўску на фота 1930 года. Гэта была першая вялікая электрастанцыя рэспубліканскага значэння, ад якой сілкавалася адразу некалькі гарадоў (Віцебск і Орша). З яе ўвядзення ў работу 7 лістапада 1930 года пачынаецца гісторыя беларускай энэргасістэмы.
#фотабсср
Дрэваапрацоўчы камбінат у Бабруйску на фота пачатку 1930-х гадоў.
2024/12/25 01:16:39
Back to Top
HTML Embed Code: