Telegram Group & Telegram Channel
85 год таму, уначы з 9 на 10 лютага 1940 г., адбылася першая масавая дэпартацыя насельніцтва з акупаваных Савецкім Саюзам тэрыторый ІІ Рэчы Паспалітай - Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Акцыя была скіравана супраць асаднікаў, вайскоўцаў, леснікоў і іх сем'яў. Калі першыя дзве катэгорыі былі пераважна польскай нацыянальнасці, то леснікамі ў большасці былі беларусы і ўкраінцы.

У адпаведнасці з інструкцыяй НКВД ад 29 снежня 1939 г., арышт і высылку трэба было правесці адначасова цягам аднаго дня. Высяленню з Заходняй Беларусі падлягалі 9755 гаспадаркі (50.732 чалавекі). Аднак 226 гаспадарак (2106 чалавек) не трапілі ў першую хвалю дэпартацый, бо былі хворыя (547 чалавек), ва ўцёках (32 чалавекі), адсутнічалі дома (1581 чалавек). Усе хворыя былі ўзятыя пад назіранне, каб пазней адправіцца да месца высылкі іх сем'яў.

Уся належная асаднікам і леснікам нерухомая маёмасць, жывёла, інвентар канфіскоўваліся. Жывёлу і збожжа раздавалі кагасам, саўгасам, беднаце і гандлёвым арганізацыям. Але шмат маёмасці і асабліва каштоўных рэчаў раскралі супрацоўнікі НКВД і райвыканкамаў, а таксама вясковы актыў.

На зборы кожнай сям'і давалі максімум дзве гадзіны. Дазвалялі ўзяць з сабой толькі 500 кг рэчаў, у тым ліку ежу, вопратку, бялізну, посуд, дробны гаспадарчы інвентар.

Рэпрэсаваных заганялі ў вагоны для быдла па 25-30 чалавек. У кожным эшалоне - па 55 вагонаў. Цягнікі ішлі на ўсход амаль месяц. Праз нялюдзскія ўмовы даехалі не ўсе. Вагоны падаваліся ў антысанітарным стане і не ацяпляліся (і гэта пры маразах ў 35-25 градусаў). З ежы давалі толькі хлеб. Людзі паміралі ад холаду, хвароб, роспачы. Старыя і малыя адыходзілі першымі. Памерлых выкідвалі на станцыях, а іншым раз прама на абочыну каляіны.

Перасяленцаў даставілі ў 115 пасёлкаў Архангельскай, Свярдлоўскай абласце, Краснаярскага краю, Комі АССР. "Спецпасяленцы" апынуліся зімой у раёнах з суровым кліматам. Іх размяшчалі ў гаспадарчых, нежылых пабудовах. Харчаванне і медыцынскае абслугоўванне амаль адутнічалі. Умовы працы ў спецпасёлках мала чым адрозніваліся ад лагерных. Нягледзячы на ​​холад, голад і хваробы усе пасяленцы ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў павінны былі працаваць на лесапавале. Гэта таксама абумовіла высокую смяротнасць. Ніхто не меў права пакідаць месца пасялення больш чым на 24 гадзіны. У выпадку смерці маці дзетак адпраўлялі ў прытулкі, дзе яны большай часткай хутка паміралі.

Лютаўская дэпартацыя 1940 года была першай з чатырох перадваенных дэпартацый. Другая і трэцяя адбыліся 13 красавіка і 29 чэрвеня 1940 г., чацвертая - на мяжы траўня і чэрвеня 1941 г. Усе яны мелі адміністрацыйны характар і былі інструментам пазасудовых рэпрэсій. Рашэнне аб высяленні прынялі ў Маскве яшчэ ў снежні 1939 г. Палітбюро ЦК ВКП(б) і Савет Народных Камісараў. Пазней аналагічныя рашэнні прыняло кіраўніцтва Беларускай ССР і Украінскай ССР. За арганізацыю акцыі адказвалі НКВД, камуністычныя і савецкія актывісты. Кіраўнік НКВД Лаўрэнцій Берыя ў службовай запісцы на імя Сталіна ад 1 мая 1944 года зазначыў, што падчас даваенных дэпартацый ва ўсходнія раёны памерла ў дарозе 11.516 чалавек.

На здымках: 1. схема аператыўных участкаў па высяленні асаднікаў з заходніх абласцей БССР
2. даведка аб колькасці асаднікаў да высялення
3. таварны вагон, у якім перавозілі рэпрэсаваных
4. даведка Панамарэнкі на імя Сталіна аб выселеных з БССР асадніках

group-telegram.com/beliph/806
Create:
Last Update:

BY Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Share with your friend now:
group-telegram.com/beliph/806

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

Now safely in France with his spouse and three of his children, Kliuchnikov scrolls through Telegram to learn about the devastation happening in his home country. Friday’s performance was part of a larger shift. For the week, the Dow, S&P 500 and Nasdaq fell 2%, 2.9%, and 3.5%, respectively. The Dow Jones Industrial Average fell 230 points, or 0.7%. Meanwhile, the S&P 500 and the Nasdaq Composite dropped 1.3% and 2.2%, respectively. All three indexes began the day with gains before selling off. Channels are not fully encrypted, end-to-end. All communications on a Telegram channel can be seen by anyone on the channel and are also visible to Telegram. Telegram may be asked by a government to hand over the communications from a channel. Telegram has a history of standing up to Russian government requests for data, but how comfortable you are relying on that history to predict future behavior is up to you. Because Telegram has this data, it may also be stolen by hackers or leaked by an internal employee. The fake Zelenskiy account reached 20,000 followers on Telegram before it was shut down, a remedial action that experts say is all too rare.
from es

Telegram Беларускі інстытут публічнай гісторыі
FROM American