Telegram Group Search
Белсат
❤️ Сёння ў Беларусі адзначаюць Дзень мамы Святлана Ціханоўская запісала кранальнае відэа і павіншавала беларускіх матуляў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💔 4 гады таму адбыўся марш матуляў

Гераічныя беларускія жанчыны выйшлі на вуліцы, каб выказаць пратэст супраць рэжыму і гвалту.

😢 Па дадзеных праваабаронцаў, за кратамі на дадзены момант знаходзіцца 167 палітзняволеных жанчын. Многіх з іх на волі чакаюць малыя дзеці.
💱 Курсы валютаў на 14 кастрычніка

Долар крыху падрос. Еўра і расейскі рублей нязначна страцілі.

#курсывалютаў
📌 Беспрэцэдэнтны выпадак: жыхарку Глыбокага Людмілу Барэйку асудзілі завочна ў траўні 2024-га, а днямі завочна амніставалі

8 траўня 2024 года жанчыну прызналі вінаватай у «паклёп» і прызначылі два гады зняволення завочна.

А ўжо 9 кастрычніка 2024 года пастановаю Віцебскага абласнога суда Людмілу Барэйку амніставалі ў сувязі з гэтак званым Днём народнага адзінства.

Людміла Барэйка ўвесну 2020 года дала інтэрв’ю Сяргею Ціханоўскаму, у якім параўнала Лукашэнку з Тараканішчам з казкі Карнея Чукоўскага. Пазней лозунг «Стоп таракан!» лёг у аснову палітычнай кампаніі Ціханоўскага.

#рэпрэсіі
🤔 «Не трэба рабіць з беларусамі нейкіх працэсаў, іх адраджаць, неяк перавучваць»

Палітолаг, заснавальнік Цэнтру новых ідэяў і дырэктар «Беларускай ініцыятывы» ў «Chatham House» Рыгор Астапеня даў двухгадзіннае інтэрв’ю праекту «Ток». Сярод іншага ён закрануў тэму нацыянальнага адраджэння ў Беларусі – і выклікаў хвалю крытыкі.

👉 «Белсат» пераказвае, як байнэт адрэагаваў на ідэю не займацца фармаваннем беларускай свядомасці.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Што трэба рабіць, каб Лукашэнка вызваліў палітычных вязняў і спыніў рэпрэсіі ў краіне?

Ці верыць Захад у байкі прапаганды рэжыму ў Менску пра гатовасць да дыялогу і ці ёсць у Еўразвязу план на выпадак прымянення тактычнай ядравай зброі з тэрыторыі Беларусі?

На гэтыя пытанні нашаму спецыяльнаму карэспандэнту ў Бруселі Алесю Сілічу адказаў дэпутат Еўрапейскага парламенту Міхал Кабоска. Чытайце інтэрв’ю ПА СПАСЫЛЦЫ 👈
😡 У Рагачове апошнімі днямі актыўна правяраюць тэлефоны ў вучняў і настаўнікаў

Міліцыянты вядуць масавую «адпрацоўку» настаўнікаў і вучняў на прадмет наяўнасці ў іх «экстрэмісцкіх» падпісак і перапісак з прадстаўнікамі «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, паведамляюць праваабаронцы.

Магчыма гэта звязана са з’яўленнем у медыях інфармацыі пра звальненне дырэктара рагачоўскай школы №4 Аляксандра Лейкіна і суд над ім паводле адміністрацыйнай справы за «распаўсюд экстрэмізму».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 5 хвілін

✔️У Беларусі святкуюць Дзень маці

✔️Паліне Шарэндзе-Панасюк падрыхтавалі чарговае судовае паседжанне

✔️Першы выпадак заражэння новым штамам каронавіруса выявілі ў Беларусі

✔️Раман Пратасевіч даў інтэрв'ю Ксеніі Сабчак

✔️У Літве праходзяць парламенцкія выбары

✔️Віталь Гуркоў перамог на чэмпіянаце свету па тайскім боксе і скончыў спартовую кар'еру

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💵 ГУБАЗіК затрымаў некалькі супрацоўнікаў з упраўлення Беларускай чыгункі і Цэнтру кіравання перавозкамі

Меркаваная прычына затрыманняў – атрыманне хабару, паведамляе Telegram-канал супольнасці чыгуначнікаў Беларусі.

Па наяўных дадзеных, у ліку затрыманых:
▪️Віталь Панюшэнка - начальнік службы перавозак

▪️Фёдар Шуленкоў - начальнік Цэнтру кіравання перавозкамі службы перавозак (ЦКП)

▪️Аляксандр Іваноў - начальнік аператыўна-распарадчага аддзелу ЦКП
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤯 Памеры іх стратаў даўно хавае афіцыйная статыстыка

Але мы прынеслі вам ТОП-10 самых стратных прадпрыемстваў Беларусі

Паглядзіце ☝️
📌 Агрэсар не гатовы да міру

Украіна заявіла пра адмену другога саміту міру ў лістападзе. Тэрмін яго правядзення пакуль «павіс у паветры», нягледзячы на тое, што ўсе неабходныя дакументы Кіеў абяцае падрыхтаваць да пачатку лістапада.

Што перашкаджае правядзенню гэтай падзеі, чаму яна такая важная і ці можа на ёй развязацца пытанне заканчэння вайны ва Украіне?

👉 «Белсат» сабраў галоўнае, што вядома на гэты момант.
Сёння ты квадробер, а заўтра здраднік Радзімы

Такое ўяўленне можа скласціся пасля прачытання шэрагу прапагандысцкіх артыкулаў пра новую субкультуру дзяцей і падлеткаў — квадробераў.

Але ці сапраўды яны настолькі небяспечныя, як пра гэта кажуць, і да чаго варта рыхтавацца бацькам?

👉 Разбіраемся ПА СПАСЫЛЦЫ
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пратасевіч: ахвяра ці здраднік

Раман Пратасевіч і Азаронак далі інтэрв'ю Ксеніі Сабчак. Мы паглядзелі яго і сабралі асноўнае.

👉 А яшчэ больш цікавага кантэнту – у нашым TikTok.
😱 «Гэта казарма, рэжымны аб’ект»

Уявіце, што вы арандавалі пакой, а гаспадары дому сочаць па камерах за кожным вашым крокам і ў ваш пакой могуць зайсці без вашага дазволу.

😡 Менавіта такія ўмовы для жыльцоў стварыў беларус – гаспадар дому ў горадзе Зомбкі пад Варшавай.

Мы знайшлі пяцёх пацярпелых ад дзенняў свайго суайчынніка – былыя арандатары распавялі нам, як шукалі пакой, а апынуліся ледзь не ў турме.

👉 Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
🪖 «Жыць звычайным жыццём не даў Лукашэнка»

«Гаюн» – беларускі добраахвотнік, аператар БПЛА ў тактычнай групе імя Мікіты Крыўцова. У 2021 быў вымушаны з’ехаць з Беларусі праз палітычны пераслед.

У новым выпуску праграмы «Ваяры» «Гаюн» распавёў пра тое, як на вайне «знайшоў сваё месца», як вучыцца даваць рады са страхам і что дапамагае байцам трымацца

👀 Глядзіце свежае выданне «Ваяроў» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»
🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


📌 У Беларусь прыйшоў ХЕС - новы варыянт каранавірусу. Наколькі ён небяспечны і якія захады прадпрымаюць у Мінздароўя?

📌 Дзень маці - глядзім на гэты дзень у кантэксце дэмаграфічнай сітуацыі ў Беларусі і ў свеце

📌 Чарговы суд над Палінай Шарэндай-Панасюк

📌 Кватэру былой палітзняволенай апячаталі сілавікі

📌 Як могуць паўплываць выбары ў Літве на становішча беларусаў

Далучайцеся да эфіру ⤵️
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Чаму дзяржава так баіцца квадробераў?

Адкуль наогул узяўся гэты рух?


☝️ Глядзіце і слухайце ўважліва, вам усё распавядуць у нашай праграме «Атмасфера»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🏠 Як жыць, калі літаральна сарвала дах?

Пра гэта цяпер могуць распавесці жыхары амерыканскага штату Фларыда. Паглядзіце, якой бяды ім нарабіў ураган «Мілтан».
#рэпрэсіі Асноўнае за 14 кастрычніка

🔻 Жыхарку Глыбокага спачатку асудзілі завочна, а днямі завочна амніставалі

🔻 Бацька Марыі Калеснікавай у каментары AP распавёў пра пачуццё бездапаможнасц

🔻 У Рагачове апошнімі днямі актыўна правяраюць тэлефоны ў вучняў і настаўнікаў

🔻 Апячаталі кватэру былой палітзняволенай фігуранткі «справы студэнтаў»

🔻 У Рэчыцы распачынаецца чарговы суд над Палінай Шарэндай-Панасюк

🔻 За ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту затрыманы мужчына

🔻 Дызайнера-ілюстратара судзяць за «садзейнічанне экстрэмізму» і ўдзел у пратэстах

🔻Судзяць былога начальніка кацельні ў Віцебску

🔻 Чат менскіх барыста прызнаны «экстрэмісцкім»
💥 #галоўнае за 14 кастрычніка

✔️ У Беларусі выставілі на таргі два газаправоды і кацельню

✔️ Рэжым на канферэнцыі ў Жэневе рашуча асудзіў любыя праявы тэрарызму і экстрэмізму

✔️ Святлана Ціханоўская павіншавала беларускіх матуляў

✔️ Кітай зноў праводзіць маштабныя ваенныя вучэнні каля Тайваня

✔️ Віталь Гуркоў чарговы і, імаверна, апошні раз стаўся чэмпіёнам

✔️ Як байнэт адрэагаваў на ідэю Рыгора Астапені не займацца фармаваннем беларускай свядомасці.

✔️ Беларус у Польшчы стварае невыносныя ўмовы ў пакоях, якія здае
2024/10/15 03:59:30
Back to Top
HTML Embed Code: