Telegram Group & Telegram Channel
Сёння Царква ўшаноўвае прарока Данііла і трох святых юнакоў Ананію, Азарыю і Місаіла: пра што сведчаць гэтыя загадкавыя постаці

Асоба прарока Данііла звязана з аднайменнай кнігай Старога Запавету. А трое юнакоў выступаюць дзейнымі асобамі ў першых раздзелах гэтай кнігі.

Кніга Данііла адносіць як самога прарока, так і трох юнакоў, яго сяброў, да часу вавілонскага палону VI ст. да Хрыста. Разам з іншымі дэпартаванымі юдэямі яны прыбылі ў Вавілон і змаглі заняць высокія пасады пры двары цара Навухаданосара, застаючыся пры гэтым вернымі Закону Майсея.

Данііл праславіўся здольнасцю разгадваць сны цара. Разам з трыма юнакамі ён адмаўляецца ад забароненай Законам ежы. За супраціўленне ідалапаклонству цар Навухаданосар кідае Ананію, Азарыю і Місаіла ў распаленую печ, з якой яны выходзяць непашкоджанымі (Дан. 3). А Данііл цудам застаецца цэлым пасля ночы, праведзенай у яме з ільвамі, куды ён быў кінуты царом Дарыем мідзянінам па аналагічным абвінавачванні (Дан. 6).

Галоўныя падзеі, тэмы і вобразы кнігі прарока Данііла ўвайшлі ў службу 17 снежня. Тут можна знайсці і пра ўстрыманне ад ежы, і пра цудоўнае вызваленне трох юнакоў з печы, а Данііла - ад ільвоў, сны Навухаданосара і іх тлумачэнне прарокам пад дзеяннем Святога Духа, хвалу Сузане, загадкавы вобраз Сына Чалавечага, які ідзе на аблоках, як алюзію на Хрыста. Але літургічнае прачытанне прароцтва Данііла выходзіць далёка за межы службы 17 снежня.

Цягам году на Вячэрні і Ютрані мы часта молімся Багародзічны трапар 4 тону: «Ад Цябе, Дзева, Гара нясечаная, адкалоўся Камень вуглавы, нерукасечны – Хрыстос, які злучыў у сабе дзве прыроды. Дзеля гэтага, радуючыся, Цябе, Багародзіца, узвялічваем." Вобраз каменя, адколатага ад гары, сустракаецца ў многіх іншых літургічных тэкстах. А бярэ ён пачатак ад сну цара Навухаданосара, дзе «адарваўся камень, хаця не дакранулася да яго рука людская, і ўдарыў статую ў яе ногі з жалеза і гліны, і паламаў іх» (Дан. 2, 34).

Данііл тлумачыць гэтае відзенне: «Бог Неба ўзбудзіць Валадарства, якое вытрывае вечна ды ўлада яго не пяройдзе на другі народ: сатрэ і знішчыць яно ўсе гэтыя царствы і само будзе трываць вечна» (Дан. 2, 44). А літургічная традыцыя бачыць у гары вобраз Багародзіцы, якая зачала Хрыста, чыё Валадарства знішчыць усе тыранічныя імперыі і будзе трываць навекі. Канон Ютрані 17 снежня так тлумачыць гэты вобраз: «Абвяшчаючы збаўчае прышэсце Слова, ты прадбачыў разбурэнне храма, спаўненне закону і дар ласкі, вышэйшай за розум», што арганічна ўпісваецца ў кантэкст падрыхтоўкі да Раства.

Чацвёртая постаць, якую цар Навухаданосар пабачыў у печы разам з Ананіяй, Азарыяй і Місаілам, у літургічнай традыцыі адназначна трактуецца як Хрыстос. «Сузіраючы трох укінутых у печ, цар, убачыўшы выгляд чацвёртага, абвясціў Сына Божага і ўсклікнуў: "Блаславёны Бог айцоў нашых"» (канон Ютрані, 17 снежня).

group-telegram.com/carkva/6495
Create:
Last Update:

BY Грэка-католікі Беларусі

Share with your friend now:
group-telegram.com/carkva/6495

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

The Russian invasion of Ukraine has been a driving force in markets for the past few weeks. Telegram was founded in 2013 by two Russian brothers, Nikolai and Pavel Durov. Continuing its crackdown against entities allegedly involved in a front-running scam using messaging app Telegram, Sebi on Thursday carried out search and seizure operations at the premises of eight entities in multiple locations across the country. But the Ukraine Crisis Media Center's Tsekhanovska points out that communications are often down in zones most affected by the war, making this sort of cross-referencing a luxury many cannot afford. Multiple pro-Kremlin media figures circulated the post's false claims, including prominent Russian journalist Vladimir Soloviev and the state-controlled Russian outlet RT, according to the DFR Lab's report.
from es

Telegram Грэка-католікі Беларусі
FROM American