Telegram Group & Telegram Channel
ліза херэш

***

Думаю пра Еўдакію Лось, якая гуляе ў шахматы ля ракі, ладдзі качак, гамбіты, якім бы абараняць каханых. Пра біжутэрыю восаў, ад якіх дранцвеюць мочкі і звініць у павадку.

Чакаем снегу, як музычных шпуль.

І Еўдакія Лось, якая кажа пра сябе “анкалагічная раба”, і мая маладушнасць. Разбітая ў пух варона ля Свіслачы, яе трапяткая крынічка.

Усё, што мне не хапіла смеласці дараваць.

Закаханыя сінхраністы ў разбегу перад скокам, іх далоні, зграбныя, як дубовыя лісты.

Дні покатам з воўны, залозаў шчытападобных. Пра Еўдакію Лось, ейны касцявы мозг, лёгкае трубчастае рэчыва на прасціне.

Вераб’і, што ўратавалі Бараўляны ад начных радыётэрапій. Рымляне з вафельнымі рушнікамі, дзікая мята ў лузах на падваконні. Язвы зямлі, скамянелыя ад ёду.

Бульбяныя абіркі ў галінах, здрадніцы займаюць койкамесцы на дротах.

Пра распад плутонія і паштоўкі, што плывуць у рэдакцыю. Мірныя атамы, коткі, блізкія.

Досыць пра выхад да мора, час палюбіць буйкі прамяністых вязей – без акуляраў бачна. Гарызонт блізка, як край бляхі. Фольга цёплага снегу.

Пра пялёсканне белых мядзведзей, цяжкое і мокрае футра. Час узяцца за скверы вызваліцеляў, ставіць мішэні, блізкія, нібы маршы. Навучыцца пільнасці, быць маяком у радыёзмроку. Абыходзіцца з замшай і вапнай, як галькай і мохам.

Высалы, мікраўзмор’і апсід і сходаў.

Думаю пра тое, як ты пішаш у салёнай вадзе катэдральных сценаў, і пад нашымі кашулькамі лімфатычныя вузлы, падазорныя радзімыя знакі, новаўтварэнні.

Не выйшаўшы ў мора, мы абмякаем унутры кантынента, загорнутыя ў газеты.

пераклад з расейскай мацвей драгун

group-telegram.com/decolonice/721
Create:
Last Update:

BY Новые дворники, сторожа и кочегары {Лиза Хереш}

Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260

Share with your friend now:
group-telegram.com/decolonice/721

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

In the past, it was noticed that through bulk SMSes, investors were induced to invest in or purchase the stocks of certain listed companies. Artem Kliuchnikov and his family fled Ukraine just days before the Russian invasion. The gold standard of encryption, known as end-to-end encryption, where only the sender and person who receives the message are able to see it, is available on Telegram only when the Secret Chat function is enabled. Voice and video calls are also completely encrypted. Oh no. There’s a certain degree of myth-making around what exactly went on, so take everything that follows lightly. Telegram was originally launched as a side project by the Durov brothers, with Nikolai handling the coding and Pavel as CEO, while both were at VK. "There are a lot of things that Telegram could have been doing this whole time. And they know exactly what they are and they've chosen not to do them. That's why I don't trust them," she said.
from es

Telegram Новые дворники, сторожа и кочегары {Лиза Хереш}
FROM American