Telegram Group Search
Адкрыццё выстаўкі мастацкіх твораў Сяргея Махнача “З падарожжа” 🎨
Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі на базе музея прайшоў сумесны тэлемост
Саюза пісьменнікаў Астраханскай вобласці, Мінскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага.

Таксама да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі адбыўся тэлемост паміж Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа і Дзяржаўным музеем-запаведнікам М.А. Шолахава.

Падчас тэлемаста супрацоўнікі музеяў Расіі і Беларусі правялі прадуктыўную дыскусію, прысвечаную ўзаемасувязі пісьменнікаў дзвюх краін. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі значнасць літаратурных сувязей і ўплыў культурнага абмену на развіццё мастацкай думкі ў краінах.

На заканчэнне сустрэчы былі разгледжаны перспектывы супрацоўніцтва на бліжэйшы час. Удзельнікі выказалі гатоўнасць да сумесных праектаў, абмену выстаўкамі і правядзення культурных мерапрыемстваў, што дасць магчымасць умацаваць сувязі паміж музеямі і паглыбіць узаемаразуменне паміж народамі Расіі і Беларусі.
Чарговы сямейны фестываль у музеі Якуба Коласа 🌟

Сямейныя фестывалі ў музеі Якуба Коласа ўжо палюбіліся многім нашым гасцям. У гэтым месяцы мы падрыхтавалі для вас разнастайную забаўляльна-адукацыйную праграму!
Цяпер, пакуль дзеці будуць весела бавіць час на інтэрактыўных занятках і тэатральных пастаноўках, бацькі могуць адпачыць і карысна правесці час на пазнавальных лекцыях і займальных майстар-класах 🙂‍↕️

Што нас чакае 12 сакавіка?

👼🏻 Асобная праграма для самых маленькіх:

11:00 - інтэрактыўны спектакль “Вялізная груша” ад тэатра “КАКАО” 🍐 для дзяцей 3-7 гадоў.
12:00 - майстар-клас для дзяцей і дарослых па вырабе значкоў з самазастывальнай гліны 🎨

❗️Кошт - 30 рублёў (маці + дзіцёнак), кожны наступны дзіцёнак - 20 рублёў.
Спектакль на рускай мове!
Колькасць месцаў абмежавана, неабходна папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы forms.gle/J8NB6BeVm29XjRSo8 🔖

🎓 Адукацыйная частка:

13:00 - дзіцячы майстар-клас па сталоваму этыкету ў мемарыяльнай сталовай Якуба Коласа для дзяцей 8-12 гадоў 🍽️

❗️Кошт - 15 рублёў.
Колькасць месцаў абмежавана, неабходна папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы forms.gle/951iWCzZJ1VXFswm6 🔖

🎊 Агульная праграма фестываля 🎊

14:30 - майстар-клас па тэатральнаму майстэрству для дзяцей 🎭
14:30 - лекцыя па сталоваму этыкету для дарослых 🍽️
15:30 - тэатральныя гісторыі для дзяцей ад сучаснай батлейкі “Дом з марамі” 🦊
15:30 - майстар-клас па вырабе свечак з вашчыны для дарослых 🕯️
15:30 - майстар-клас ад мастачкі Насці Балыш,
для дарослых 🎨

Квіток на агульную праграму фестываля:
15 рублёў - дзіцячы;
7 рублёў - дарослы.

А ўвечары нас чакае батлеечная праграма для дарослых ад тэатра «Дом з марамі» 🌙

17:00 - дарослы батлеечны спектакль «Дом з марамі” 🌒
Кошт - 15 рублёў.
У межах сямейнага фестываля ў музеі Якуба Коласа дзіцячы тэатр «Какао» прадстаўляе незвычайны інтэрактыўны спектакль-прыгоду паводле гісторыі дацкага пісьменніка і ілюстратара Якаба Марціна Стрыда “Вялізная груша” 🍐

.. Гэтая гісторыя бярэ свой пачатак у выдатным Сонечным мястэчку пад назвай Сульбю! Тут жывуць лепшыя сябры – кацяня Мітча і сланяня Себацьян. Аднойчы яны знаходзяць у моры бутэльку з незвычайным пасланнем і дзіўнай костачкай, з якой за адну ноч вырастае гіганцкая груша... 😱

Займальная гісторыя пра дабро і сяброўства, знаходлівасць, смеласць і кемлівасць. Прыгода, у якім мы будзем гуляць, фантазіраваць, складаць і ўяўляць!

А пасля спектакля нас чакае майстар-клас па вырабе значкоў з самазастывальнай гліны 🎨

🗓️ 12 красавіка
11:00
👼🏻 3-7 гадоў
📍Мінск, вул. Акадэмічная 5, музей Якуба Коласа
❗️Кошт - 30 рублёў (маці + дзіцёнак), кожны наступны дзіцёнак - 20 рублёў.
Колькасць месцаў абмежавана (да 15 чалавек), неабходна папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы ў шапцы профіля 🔖
🌟 Дзіцячы майстар-клас па сталоваму этыкету ў мемарыяльнай сталовай Якуба Коласа! 🌟

У рамках традыцыйнага сямейнага фестывалю запрашаем дзяцей 8-12 гадоў на ўнікальны майстар-клас па сталоваму этыкету, які пройдзе ў доме паэта — у мемарыяльнай сталовай, дзе сям’я Якуба Коласа любіла збірацца разам і бавіць час! 🍽️

На нашым занятку дзеці даведаюцца:

• Асновы ветлівых паводзін за сталом;
• Правілы сервіроўкі і карыстання сталовымі прыборамі;
• Як паводзіць сябе падчас ежы і яшчэ шмат цікавага і карыснага!

Рабят чакае незабыўны вопыт у атмасферы, прасякнутай гісторыяй і цяплом сямейных традыцый!

📅 Калі: 12 красавіка
🕐 Час: 13:00
📌 Кошт: 15 рублёў
🏛️ Дзе: г. Мінск, вул. Акадэмічная 5

🎟️ Колькасць месцаў вельмі абмежавана! Група да 8 чалавек!
Запіс ажыццяўляецца па спасылцы forms.gle/951iWCzZJ1VXFswm6
Сямейныя фестывалі ў музеі Якуба Коласа ўжо палюбіліся многім нашым гасцям. У гэтым месяцы мы падрыхтавалі для вас разнастайную забаўляльна-адукацыйную праграму!
Цяпер пакуль дзеці будуць весела бавіць час на інтэрактыўных занятках і тэатральных пастаноўках, бацькі могуць адпачыць і карысна правесці час на пазнавальных лекцыях і займальных майстар-класах 🙂‍↕️

🎊 Агульная праграма фестываля 🎊

14:30 - майстар-клас па тэатральнаму майстэрству для дзяцей ад тэатра “Дом з марамі” 💜
14:30 - лекцыя па сталоваму этыкету для дарослых 🍽️
15:30 - тэатральныя гісторыі для дзяцей ад сучаснай батлейкі “Дом з марамі” 🦊
15:30 - майстар-клас па вырабе свечак з вашчыны для дарослых 🕯️
15:30 - майстар-клас ад мастачкі Насці Балыш 🎨

Квіток на агульную праграму фестываля:
15 рублёў - дзіцячы;
7 рублёў - дарослы.

12 красавіка
Мінск, вул. Акадэмічная 5, музей Якуба Коласа
Шчыра запрашаем правесці час цікава і карысна 💞
Сымон-музыка 🎻

Скончыць сямейны фестываль 12 красавіка мы вырашылі прэм’ерай!
Галоўнай інтрыгай вечару стане батлеечны спектакль для дарослых.

Ці ведалі вы, што Сымон-музыка ў гэтым годзе святкуе 100-гадовы юбілей

Мы пабачым, як Сымон-музыка шукаў свой шлях у “Доме з Марамі”...

Ўпершыню яны пакажуць у музеі Коласа новых лялек, новую батлейку і творчасць, натхнёную Канстанцінам Міхайлавічам Міцкевічам...

12 красавіка, 17:00
📌 Акадэмічная 5, Музей Якуба Коласа
❤️ 15 рублёў

Папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScsaQkwqtuNjGHEXEadEo5weKV4iK9lABZJOeRTUhAQCYCTCw/viewform 🫶🏻
«Не дай, Божа, сэрцам знікнуць...»

Не дай, Божа, сэрцам знікнуць
І душой апасці,
Страціць веру і надзею
На жыццё і шчасце:

Бо без веры і надзеі
Ў свеце ўсё пастыла,
Бо, згубіўшы сэрца крэпасць,
Чалавек — магіла.

1912

Выява: Маневіч А.А. "Царква ў снезе"
2025/04/08 19:03:08
Back to Top
HTML Embed Code: