Telegram Group Search
Катрына Зіле, кнігу якой у перакладзе з літоўскай "Любімыя косткі" мы рыхтуем да публікацыі сёлета, трапіла ў шорт-ліст Літаратурнай прэміі Еўрапейскага саюза для найлепшых еўрапейскіх аўтараў-пачаткоўцаў. Прэмія створаная для падтрымкі моўнай разнастайнасці і дасканаласці літаратуры ў краінах, якія ўдзельнічаюць у праграме «Крэатыўная Еўропа». Заўзеем і ганарымся, што на беларускую кніга будзе перакладзеная адной з першых!
Толькі што пазнаёміліся з нашай новай аўтаркай - Катрынай Зіле, якая завітала на наш стэнд. Мы ўжо працуем над перакладам яе бэстсэлера «Любімыя косткі», сюрэалістычнага рамана, дзе літоўскі фальклор жыве ў будынках савецкага часу і чароўнымі робяцца паштовыя скрыні, пад‘езды, на лесвічных пляцоўках пячэцца хлеб, у тралейбусах ездзяць пастухі, у кватэрах трымаюць жывёл... У Літве гэта бэстсэлер, які папрадаваўся тысячамі за некалькі мясяцаў. На фота Катрына Зіле ў сярэдзіне, разам з нашай галоўнай рэдактаркай Аленай і сваім літаратурным агентам Бенасам.
У дзень паэзіі раскажам вам трошкі пра нашыя найноўшыя выданні паэзіі і пакажам.

Гедрэ Казлаўскайтэ "Чароўны час", выбраная паэзія, пераклад з літоўскай Уладзіслава Гарбацкага

Наталка Кучмель "Залатое", выбраная паэзія

Наста Манцэвіч і Алок Вайд-Мэнан "Цела таксама архіў" (эсэ і пераклады вершаў)

Дарэчы, у Гедрэ Казлаўскайтэ сёння дзень нараджэння. Віншуем!
Паедзем у Ляйпцыг на кніжны кірмаш. Будзем дыскутаваць там!

Што чакае беларускія выдавецтвы ў выгнанні?

Дыскусія на гэтую тэму адбудзецца на Ляйпцыгскім кніжным кірмашы.

Беларуская нобэлеўская ляўрэатка Святлана Алексіевіч разам з сузаснавальніцай выдавецтва «Пфляўмбаўм» пісьменніцай Аленай Казловай далучацца да вядомых беларускіх выдаўцоў Андрэя Янушкевіча і Сяргея Шупы, каб абмеркаваць надзённыя пытанні выдавецтваў за мяжой.

Мерапрыемства будзе суправаджацца паслядоўным перакладам.

Удзельнічаюць:
• Святлана Алексіевіч
• Андрэй Янушкевіч
• Алена Казлова
• Сяргей Шупа

Мадэратарка:
• Катарына Нарбутовіч

Субота 29.03.2025 / 13:00-14:00 / Café Europa / Halle 4, Stand E401
Мы ў Ляйпцыгу на кніжным кірмашы! Распакоўваем кнігі!
Адрас нашага стэнда: Halle 4, C307💚
Завітвайце, хто тут!

І натуральна, прыходзьце, калі ласка, на мерапрыемства са Святланай Алексіевіч і беларускімі выдаўцамі, якое мы ладзім: Субота 29.03.2025 / 13:00-14:00 / Café Europa / Halle 4, Stand E401💜
Глядзіце, які маем стэнд! У колерах вокладкі новага рамана Югасі Каляды, які мы выдалі!
2025/03/26 19:07:42
Back to Top
HTML Embed Code: