group-telegram.com/stryzhak/3006
Last Update:
ПАЛОВА ЖЫЦЦЯ З ІНВАЛІДНАСЦЮ
Роўна 20 год таму я атрымаў найцяжэйшую траўму пазваночніка (тры пазванкі былі пераламаныя і дэфармаваныя, мацнейшы ўшыб спіннога мозга), на доўгі час функцыі арганізма ніжэй пояса былі моцна парушаныя. Наступствы траўмы не пераадоленыя да сёння, але арганізм навучыўся жыць з інваліднасцю і змагацца з яе праявамі.
Гэтая траўма ня толькі змяніла абсалютна ўсё ў маім жыцці і забрала здароўе, але ж і дала мне абсалютна бясцэнны досвед вынослівасці, упорства, упэўненасці ў тым, што праца над сабой і пераадоленне перашкод ніколі не бываюць дарэмнымі.
20 год таму ніхто з дактароў ня верыў што я стану на ногі, што змагу жыць паўнавартасным жыццём і ўсе раілі рыхтавацца да інваліднага вазка. У кожнага з нас ёсць некалькі базавых сцэнароў па якіх можна пайсці. Я бачыў у шпіталі здаровых дарослых мужыкоў, што лелеялі свае хваробы, падпарадкоўваліся ім, баяліся болі і цяжкасцяў, не былі гатовыя папрацаваць каб вярнуцца да нармальнага жыцця. І гэтыя людзі не сталі змагацца за лепшае для сябе, прынялі свой лёс.
Я ж вырашыў што ў любым выпадку нічога не губляю ў гэтай прыгодзе, бо вазок нікуды ад мяне не ўкаціцца. І праз боль і пакуты вывучыўся хадзіць наноў. І з тых часоў я не спыняюся і працую далей. Каб зрабіць больш і лепш. Каб жыццё заўсёды мела сэнс. І прыгоду :)
Вер у сябе, нават калі ніхто навокал ня верыць. І рабі тое, што можаш, з тым што маеш, там дзе ты зараз ёсць.
BY STRYZHAK
Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260
Share with your friend now:
group-telegram.com/stryzhak/3006