group-telegram.com/unter_monchisher_Kutte/77
Last Update:
напаўняць судзіну
заўсёды няўдзячная справа
піксіда становіцца кратэрам
ямка становіцца кратарам
чырвонафігурным
чырвоным
фігурным
з жаноцка-юнацкімі тварамі
арфэі эроты антыноі
іх аб’ядноўвае адно —
усе яны былі грэкамі.
і часова каханкамі
глыбокім
як уласная магіла
туды б магла зьмясьціцца зорка
зрэшты так яны і зьяўляюцца
туды б магло зьмясьціцца значна больш —
вока
а па выніку нічога і ніколі —
два браты аднаго бацькі космасу —
(не) зьмяшчаецца
усё-ткі
колькі ні палівай
судзіна бяз почвы
наўрад ці дае парасткі
але і палка раз на год
прарастае
ў квяцістую вішню
з кветкамі як філе ўсходу
з галінамі як сьвет у разрэзе
з каранямі мякчэйшымі за калені стомы
зь ценем цішэйшым за прызнаньне
з карой узору перасьпелага гранату
там будуць сьпяваць песьні
гліняныя аскепкі
дзеці старой вазы
BY сатурнінскія скокі
Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260
Share with your friend now:
group-telegram.com/unter_monchisher_Kutte/77