Telegram Group Search
Беларусь выдаткоўвае сотні тысячаў еўра на скіраваную на палякаў прапаганду

Расследавальніцкі праект «Бюро Медыя» даведаўся, колькі беларуская дзяржава плаціць крымінальнікам з ЕЗ за прапаганду ў эфіры радыё «Беларусь». Там запусцілі праграму «Вольнае слова для Польшчы».

Расследавальнікі прыводзяць вось такія лічбы:

Томаш Шмыт — € 21,6 тыс.
Давідэ Карбанара — € 21,5 тыс.
Эдзікас Ягелавічус — € 27 тыс.
Раман Самуль — € 17 тыс.
Аляксей Дзермант — € 14,2 тыс.

🔗Падрабязней пра расследаванне — чытайце ў артыкуле
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☝️Беларускія чыноўнікі змагаюцца ўжо і за расейскі рынак

Бо гандаль з Расеяй на сёння Беларусь саступае Кітаю. Пасля «сямейнага» візіту Лукашэнкі ў Пекін, улады скіравалі погляд на Санкт-Пецярбург, у спадзяванні прадаць айчынныя аўтобусы-МАЗы і іншую тэхніку.

Пакуль жа Расея актыўна купляе ў Беларусі толькі зброю. Паслухайце што кажа прадстаўнік «BELPOL» Уладзімір Жыгар.

Больш на гэтую тэму глядзіце ў праграме «Аб'ектыў». 👈
🏟 Сёння споўніўся 91 гад менскаму стадыёну «Дынама»

Галоўную арэну Беларусі (на той момант БССР) адкрылі 12 чэрвеня 1934 года.

Яна перажыла поўнае знішчэнне падчас вайны ды некалькі рэканструкцыяў, на ёй праходзілі некаторыя спаборніцтвы Алімпіяды-80, шматлікія канцэрты і нават мітынг Зянона Пазняка.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤷‍♂️ Серыял «Агародніна» – так называюць новы загад Лукашэнкі

А менавіта, чарговым распараджэннем ён абавязаў прадпрыемствы гандлю прадаваць садавіну і агародніну круглы год. На гэтыя патрэбы крамам нават будуць выдаваць ільготныя крэдыты, а за невыкананне загаду -- штраф.

Што дасць ручное рэгуляванне харчовага рынку для вытворцаў, гандляроў, спажыўцоў і эканомікі Беларусі?

Пра гэта размова з бізнесоўцам Аляксандрам Кныровічам у праграме «Студыя Белсат». Паслухайце. 👈
💥 #галоўнае за 12 чэрвеня

✔️Ва Украіне падлічылі страты Расеі і атрымалі
велізарную лічбу

✔️Дзярждэп ЗША нечакана
павіншаваў расейцаў з «Днём Расеі»

✔️ Былы палітвязень Андрэй Чапюк даў
моцнае інтэрв'ю «Белсату»

✔️ Палац у Беларусі стварыў
уласны мерч

✔️Для дзяцей з Крупкак правялі вайскова-патрыятычны лагер са зброяй і амуніцыяй

✔️Як бяспечна чытаць і глядзець «Белсат»
. Гайд

✔️У Варшаве паказалі спектакль паводле п'есы Зянона Пазняка

✔️ ЕЗ
павысіў мыта на ўгнаенні з Беларусі

✔️Кіраўнік Крычаўскага раёну
«захварэў» пасля скандалу з паборамі

✔️Telegram – не самы бяспечны мэсэнджар. Але ці
дастаткова бяспечны?


#рэпрэсіі:

▫️Ніна Багінская будзе абскарджваць пастанову суда

▫️На кватэры старшыні ліквідаванай партыі БСДП адбыўся ператрус
☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 У Варшаве паказалі спектакль паводле п’есы Зянона Пазняка

11 чэрвеня ў Варшаве адбылася прэм’ера вядомага палітыка «Інсургенты». «Белсат» завітаў на паказ і ўзяў інтэрв’ю з акторамі і рэжысёрам. Чытайце ў нашым матэрыяле (праз VPN).

🔺 Палац у Жамыслаўлі абзавёўся ўласным мерчам

Паглядзець, як выглядае мерч беларускай сядзібы, можна на нашым сайце (праз VPN).

🔺 Міліцыянты хочуць знішчыць асабістыя рэчы Ніны Багінскай

11 чэрвеня актывістка атрымала пастанову суда, паводле якой сцяжкі і значкі, забраныя сілавікамі падчас затрымання, павінны быць знішчаныя. Пры гэтым міліцыянты забралі іх без афармлення дакументаў. Што ў адказ зрабіла Ніна Багінская – чытайце па спасылцы (праз VPN).

#штопачытаць
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ізраіль ударыў па ядравых аб’ектах Ірану

Прэм’ер-міністр Бэньямін Нэтаньягу склікаў тэрміновае пасяджэнне кабінета міністраў, дзе заявіў, што Іран назапасіў дастаткова ўрану для стварэння дзевяці атамных бомбаў. Паводле яго, Тэгеран планаваў вырабіць дзесяць тысяч балістычных ракет.

Уначы ВПС Ізраілю нанеслі ўдары па ваенных аб’ектах у Іране. У выніку атакі загінулі камандуючы Корпуса стражаў Ісламскай рэвалюцыі Хасэйн Саламі і начальнік Генштабу Махамад Багеры.

У адказ Іран выпусціў па Ізраілю больш за 100 дронаў.
Белсат
❗️Разбіўся індыйскі самалёт, якія ляцеў у Лондан У аэрапорце Ахмедабада неўзабаве пасля ўзлёту разбіўся самлёт Air India. На борце самалёта Boeing 787-8 Dreamliner знаходзіліся 242 чалавекі. Cярод пацярпелых грамадзянаў Беларусі няма. 🔗Абнаўляем інфармацыю…
Авіякатастрофа ў Індыі стала адной з найбуйнейшай па колькасці ахвяр

Паводле CNN, у выніку крушэння загінулі як мінімум 290 чалавек. Індыйскія СМІ паведамляюць пра 317 загінулых.

Агульная колькасць ахвяр авіякатастрофаў у 2025 годзе ўжо перавысіла 460 чалавек. Найбольш смертаноснымі за апошнія гады былі 2015 і 2018 – тады колькасць загінулых перавысіла 500.

Нагадваем, што ўчора разбіўся самалёт кампаніі Air India, які выконваў рэйс з Ахмедабада ў Лондан. Ён зваліўся на інтэрнат для лекараў і сталовую, што прывяло да яшчэ большай колькасці ахвяр.

Фота: getty images
Белсат
Ізраіль ударыў па ядравых аб’ектах Ірану Прэм’ер-міністр Бэньямін Нэтаньягу склікаў тэрміновае пасяджэнне кабінета міністраў, дзе заявіў, што Іран назапасіў дастаткова ўрану для стварэння дзевяці атамных бомбаў. Паводле яго, Тэгеран планаваў вырабіць дзесяць…
Прэм’ер Ізраілю заявіў, што варта рыхтавацца да доўгай вайны

Бэньямін Нэтаньягу афіцыйна парэкамендаваў людзям запасацца ежай, неабходнымі рэчамі і цёплым адзеннем.

«Але найважнейшае – запасацца цярпеннем, верай у правату нашага шляху і ўпэўненасцю ў перамозе. Недарма мы назвалі гэтую аперацыю З народам мой Бог» – дадаў прэм’ер.

У самім Ізраілі пачалі з’яўляцца відэа, дзе людзі масава бягуць у крамы.
Белсат
Дзецям у Беларусі забаранілі вучыцца ў замежных школах У Беларусі ўведзена забарона на навучанне дзяцей у замежных онлайн-школах. Гэтае рашэнне азначае, што беларускія дзеці больш не змогуць атрымліваць адукацыю праз інтэрнэт. Святлана Мацкевіч адзначае…
☝️Міністэрства адукацыі РБ удакладніла, ці будуць караць бацькоў беларускіх дзяцей, якія вучацца ў школах за мяжою

Чыноўнікі запэўніваюць, што не ўсё так страшна, як паспелі падумаць некаторыя эмігранты.

📍Чытайце падрабязней, у чым справа
💬 «Некалькі тыдняў мне ніхто не адказваў, а потым я атрымаў паведамленне, што і так знаходжуся ў бяспечнай краіне»

Беларус Зміцер Грынкевіч, якога не ўпусцілі ў Грузію пасля так званага «візарану» (і які цяпер вымушана жыве ў Ерэване), расказаў, як звяртаецца па дапамогу ў розныя структуры і што з гэтага атрымліваецца.

📍Пачытайце пра ягоную сітуацыю
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 5 хвілін

⬆️ ЗША працягнулі рэжым надзвычайнай сітуацыі для Беларусі

🔻Вайсковая аперацыя Ізраілю супраць Ірану

🔻У Менскім гарадскім судзе агучылі выракі ў справе аб салідарнасці з палітычнымі вязнямі

🔻«Кіберпартызаны» ўзламалі сайты адміністрацыяў 95 расейскіх гарадоў

🔻Вулкан Кілаўэя на Гаваях зноў актыўны

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2025/06/13 09:50:17
Back to Top
HTML Embed Code: