group-telegram.com/horadnia/7369
Last Update:
🦄 Што новага ў Hollywood
📱 У беларускіх СМІ пра замежжа і папкультуру можна знайсці шмат навін, канешне сотні артыкулаў пра той самы расейскі серыял ці тысячы пра тую ці іншую расейскую зорку, але апошнія гады ўсё больш пра "заходнія" свет кіна, у тым ліку часам нават падборкі фільмаў ці серыялаў, бо русский мир не змог абараніцца ад гэтага моцнага "капіталістычнага" папкультурнага ўплыву, але ёсць тэмы, пры чым даволі гучныя, якія або губляюцца, або абмінаюцца. Чаму, тут ужо можна здагадацца, або дыскутаваць.
🎬 Напрыклад хіба ніводнае беларуская СМІ (калі не так, выпраўце) не напісала пра гучную справу, што ажно 56 фільмаў не прайшло праз новую цэнзуру ці даеладней ідэалагічныя (woke, неамарксісцкія, прагрэсіўныя, розныя называюць па-рознаму) фільтры на Oscar. А справа даволі гучная, асабліва сярод кінаманаў. Справа ў тым, што ў намінацыі могуць трапіць толькі тыя стужкі, якія пройдуць адпаведныя квоты "інклюзіўнасці" адносна фабулы, калектыву і не толькі адносна колькасці жанчын, прадстаўнікоў сексуальных меншасцей, LGBT..., расавых і этнічных меншасцей ды людзей з рознымі інтэлектуальнымі і фізічнымі абмежаваннямі.
📽 Калі цікава, тут увесь спіс фільмаў, якія не трапілі.
🙃 Але прынамсі пра гучную справу Кэвіна Спэйсі напісалі. Хаця неабавязкова пра яго лекцыю на Oxford, дзе закрануў тэму cancel culture.
BY Haradzienski

Share with your friend now:
group-telegram.com/horadnia/7369