group-telegram.com/latushka/3634
Last Update:
26 студзеня збіраемся разам!
Пакуль у Беларусі будуць праходзіць «выбары» — палітычны фарс, вынік якога загадзя вядомы, у Варшаве сустрэнуцца вольныя беларусы і беларускі.
Гэта магчымасць нагадаць сабе і адно аднаму, што нас шмат, што мы працягваем змагацца супраць рэпрэсій і беззаконня, умеем падтрымліваць і натхняць. І што беларусы #ГодныяЛепшага
Расклад на 26 студзеня (Варшава):
– Маштабны марш беларусаў і беларусак «Не мой выбар»
Маршрут: Plac Trzech Krzyży – Pomnik Kopernika – Plac Zamkowy
12:00 — сустракаемся на Plac Trzech Krzyży (выступы спікераў)
12:15 — старт марша з Plac Trzech Krzyży
12:35 — прамежкавая кропка: Pomnik Kopernika (выступы спікераў)
13:15 — прыходзім у канчатковую кропку: Plac Zamkowy
13:15-13:45 — выступы спікераў і музыкантаў на Plac Zamkowy
– Форум «Беларусы годныя лепшага»
Гэта пляцоўка, дзе лідары думак з розных сфер падзеляцца сваімі думкамі пра будучыню Беларусі. Выступы спікераў у стылі TED дапоўняць музычныя нумары ад артыстаў. Вы зможаце пачуць Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку, Анжаліку Мельнікаву, Сцяпана Пуцілу, Алану Гебрэмарыям, Розу Турарбекаву і іншых.
Дата: 26 студзеня, 14:00
Рэгістрацыя для гледачоў у Варшаве
Трансляцыя форуму будзе даступная па ўсім свеце
Далучайцеся! Будзем разам у гэты дзень!
Увага! Мы клапоцімся пра вашую бяспеку. Імпрэзы 26 студзеня будуць публічнымі, і на іх будзе весціся здымка. Рэкамендуем выконваць меры засцярогі: выкарыстоўвайце маскі, шалікі і іншыя сродкі, каб засцерагчы сябе.
Сацыяльныя сеткі мерапрыемства:
Instagram
Facebook
YouTube
BY Павел Латушка
Share with your friend now:
group-telegram.com/latushka/3634