Telegram Group Search
21 снежня а 17-ай Музей Вольнай Беларусі і Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку запрашаюць на адкрыццё выставы «Строй» Кацярыны Ваданосавай.

Выстава прадставіць 14 рэканструкцый строяў з перыяду ад ХІ да пачатку XX стагоддзя. Сярод іх — і адзенне полацкай княгіні, і юнай каралевы Боны, і шляхцянкі часоў паўстання 1863-1864 гадоў, і строі беларускіх сялян. Усе строі створаны ўручную з выкарыстаннем аўтэнтычных тэхнік і матэрыялаў: залататканых стужак, вязаных карункаў, вышытых кашуль, гарсэтаў і крыналінаў.

Вернісаж уключае аўтарскую экскурсію Кацярыны Ваданосавай і канцэрт, у праграме якога — яе музыка і песні, натхнёныя беларускай гісторыяй.

Удзельнікі канцэрту:

Кацярына Ваданосава — вакал, духавыя;
Стэфанія Ваданосава — вакал, скрыпка;
Ігар Палынскі — гітара;
Аляксандра Канафальская — пескаграфія.

Выстава будзе адкрыта з 21 снежня 2024 г. да 19 студзеня 2025 г.

Музей Вольнай Беларусі, вул. Foksal 11, Варшава.
Уваход вольны.
Шаноўнае спадарства! Запрашаем на чарговы занятак курса традыцый і рамяства “Бабуля казала”. Што будзе: размова аб калядаванні. Разбярэмся, як рабілі калядную зорку нашыя бабулі і дзядулі. І абавязкова зробім яе самастойна. Калі: панядзелак 18.30-20.00 Дзе: Беларускі хаб “Новая зямля” ul. Wyszynskego 6A . Узрост: для ўсіх зацікаўленных. Данат: ад 20 zl
🎄Сябры! Увечары перад Раством, 24 снежня ў 18.00., запрашаем усіх жадаючых на спатканне  Размоўнага клубу ТБМ Беластока у Хаб "Новая Зямля".

🥞 Будзем дзяліцца пачастункамі, а  таксама ўласнымі ведамі і досведам святкавання Раства і Калядаў. Будзе ўтульна і цёпла як дома. 

🎁 А яшчэ Вас чакае віктарына на тэму Калядаў і цікавыя прызы!

📆 24 снежня
18.00
📍Хаб Новая Зямля

Шчыра запрашаем!
27 сьнежня а 17-й запрашаем на сьвяточны канцэрт музыкаў з Вільні.
У праграме выступ слыннага магілеўскага блюзмэна, перакладчыка на беларускую песень Андрэя Макарэвіча – Юрыя Несьцярэнкі і гурта “Гудаграй”.
Вы пачуеце старыя хіты гуртоў “White Nigth Blues” i “Nestory Band”, песьні з альбомаў “Сьвята вялікіх дажджоў”, “Аэрапланы ў вырай” і школьныя песьні. Таксама вы пазнаёміцеся з творчасьцю новага віленскага гурта “Гудаграй”, які грае ў стылі FOLK TALK.
📍Хаб Новая Зямля, ul.Wyszyńskiego 6A
PL
27 grudnia o godzinie 17:00 zapraszamy na świąteczny koncert muzykantów z Wilna.
W programie występ słynnego mohylewskiego bluesmana, tłumacza pieśni Andrieja Makarewicza na język białoruski – Juryja Niesciarenki oraz zespołu „Gudagraj”.
Usłyszycie dawne przeboje „White Night Blues” i „Nestory Band”, utwory z płyt „Holiday of Big Rains”, „Airplanes in the Whirlwind” oraz piosenki szkolne. Poznacie także twórczość nowego zespołu z Wilno „Gudagraj”, grającego w stylu FOLK TALK.
📍Hub Novaja Ziamlia, ul.Wyszyńskiego 6A.
⚡️⚡️Міфічныя майстар-класы 👇

Апошнія Міфічныя заняткі ў гэтым сезоне!

🔥 У гэты чацвер:

Пазнаёмімся з асаблівасцямі беларускіх калядаў;
Папрацуем са штампамі для ілюстрацый;
Створым асабістыя калядныя паштоўкі;
Зловім святочны настрой і, хаця б крышачку, адцягнемся ад хатніх справаў 😉

Узрост удзельнікаў: дзеці з 8 гадоў, падлеткі, дарослыя (можна прыходзіць сем'ямі).

🔥 Сябры, гэта апошнія майстар-класы у гэтым годзе. Мы былі радыя разам бавіць час, знаёміцца з новымі маляўнічымі тэхнікамі і даведвацца больш цікавостак пра беларускую міфалогію. Спадзяемся, што вам таксама было цікава разам з намі. Заняткі працягнуцца ў наступным годзе. Сачыце за анонсамі!

❗️Колькасць месцаў абмежаваная.
Папярэдні запіс абавязковы. 👇
Запіс на майстар-класы: @vkusicvet_kalach

📆 26.12 чацвер
🕰 16:00
📍 Хаб Новая Зямля ul.Wyszyńskiego 6A
💰Кошт адной сустрэчы: 30 зл.
🌟 Калядная сустрэча 27 снежня 🌟 
💃 Запрашаем на лёгкую нефармальную святочную сустрэчу ўсіх жадаючых! 
Што вас чакае: 
1. Аналіз года: 
- Успомнім складаныя моманты і радасці года 🌓 
- Адпусцім усё цяжкае,
- Беражліва захаваем дасягненні, каб яны сталі падмуркам для новага этапу 👛
2. Планаванне новага года: 
- Вызначым мэты і мары. 
- Натхнёмся на дасягненні, якія чакаюць нас наперадзе. 
3. Ліст сабе ў будучыню 🔮
- Напішам ліст, дзе выкажам свае мары, мэты і крокі да іх дасягнення. 
- Прыгожа аформім і захаваем для прачытання праз год, каб убачыць, як спраўдзіліся нашы жаданні🪄

💫 Калі: 27 снежня (пятніца).
💫 Дзе: Хаб "Новая зямля", ul.Wyszyʼnskiego, 6A , Białystok
💫 Час: 19 г
Данат 30 зл

Запіс👇
Вядучыя:
Ганна Масілевіч - дзіцячы і сямейны псіхолаг, гештальт-тэрапеўт. @HannaMasilevich
Яніна Садовая - сямейны псіхолаг, гештальт-тэрапеўт.
@yanina_sadovaya
Творческая мастерская Handmade косметики: создай свой идеальный продукт

Эксклюзивный мастер-класс

🌿 Смешай натуральное миндальное масло или нерафинированное ценное масло Ши или чистый гель алоэ Вера с выбранными эфирными маслами в красивую бутылочку...
🌿 Укрась и упакуй созданный результат – идеальный подарок себе или близким....
🌿 Узнай секреты натурального ухода и ароматерапии.

Мы подготовили:

– Премиальные материалы
и новогоднюю упаковку
– Тёплую творческую атмосферу и полезные знания
– Возможность прийти с детьми

📅 Когда: 28 декабря 16:00–18:00
📍 Где: Хаб Новая Земля
💰 Стоимость: 30 zł

📲 Запись:
@yogateacher_ina (Tl)
@OlgaOkkk (Tl)
@opium_aroma.pl (Instagram)
📓Вершы Андрэя Хадановіча да оперы “Дзікае паляванне караля Стаха” паўсталі ў супрацы паэта з кампазітаркай Вольгай Падгайскай, якая напісала новы музычны твор паводле культавай аповесці Уладзіміра Караткевіча.

Прэм’ера адбылася ў 2023 г. у Лондане на сцэне міжнароднага цэнтра мастацтваў Barbican у пастаноўцы Н. Каляды і М. Халезіна, з удзелам беларускім акцёраў “Свабоднага тэатра” і ўкраінскіх оперных спевакоў. А вершаваны тэкст выйшаў асобнай кнігай у выдавецтве “Gutenberg”.

Падчас прэзентацыі аўтар прачытае шэраг натхнёных Караткевічам зонгаў і раскажа пра стварэнне оперы і кнігі вершаў да яе. Чаму Караткевіч і сёння найактуальнейшы для нас аўтар? Ці адгукнулася “Дзікае паляванне” на рэпрэсіі ў Беларусі і вайну супраць Украіны? Як класічная проза пераўвасаблялася ў вершы, а ўкраінскія зоркі вучыліся спяваць па-беларуску?

🔥 Бонус - калядныя вершы, пераклады і песні паэта.
📖 Можна будзе набыць гэтую кнігу, а таксама іншыя паэтычныя кнігі Андрэя Хадановіча.

📍 Хаб Новая Зямля
🎉 27 снежня 2024 года ў 19:00 у Białystok Music Club (Beer4U, вул. Legionowa 14/16) адбудзецца ўнікальны калядны канцэрт вядомай беларускай спявачкі Кацярыны Ваданосавай разам з яе гуртом.
🎸 Гэтая падзея абяцае стаць сапраўдным святам музыкі і мастацтва, спалучаючы традыцыйныя беларускія інструменты з сучасным рок-гучаннем і пескаграфіяй.

Асаблівасцю канцэрта стане выступленне адной з найлепшых сэндарт-мастачак свету — Аляксандры Канафальскай, якая будзе ствараць жывыя пясочныя карціны падчас выканання песень, дадаючы візуальную магію да музычнага выступу.

🎻 Музыканты прадставяць унікальнае спалучэнне электрычнага року з выкарыстаннем цымбалаў і скрыпкі, што надасць канцэрту непаўторны каларыт і глыбіню.

Не прапусціце магчымасць акунуцца ў атмасферу каляднага цуда разам з Кацярынай Ваданосавай!

💸 Квіткі тут альбо на ўваходзе.
Усяго 50 злотых за святочны настрой, адпачынак з нашымі мясцовымі зоркамі і сябрамі. 🎊
27 сьнежня а 17-й запрашаем на сьвяточны канцэрт музыкаў з Вільні.
У праграме выступ слыннага магілеўскага блюзмэна, перакладчыка на беларускую песень Андрэя Макарэвіча – Юрыя Несьцярэнкі і гурта “Гудаграй”.
Вы пачуеце старыя хіты гуртоў “White Nigth Blues” i “Nestory Band”, песьні з альбомаў “Сьвята вялікіх дажджоў”, “Аэрапланы ў вырай” і школьныя песьні. Таксама вы пазнаёміцеся з творчасьцю новага віленскага гурта “Гудаграй”, які грае ў стылі FOLK TALK.
📍Хаб Новая Зямля, ul.Wyszyńskiego 6A
PL
27 grudnia o godzinie 17:00 zapraszamy na świąteczny koncert muzykantów z Wilna.
W programie występ słynnego mohylewskiego bluesmana, tłumacza pieśni Andrieja Makarewicza na język białoruski – Juryja Niesciarenki oraz zespołu „Gudagraj”.
Usłyszycie dawne przeboje „White Night Blues” i „Nestory Band”, utwory z płyt „Holiday of Big Rains”, „Airplanes in the Whirlwind” oraz piosenki szkolne. Poznacie także twórczość nowego zespołu z Wilno „Gudagraj”, grającego w stylu FOLK TALK.
📍Hub Novaja Ziamlia, ul.Wyszyńskiego 6A.
Forwarded from Преподаватель йоги Инна
🎄🔥 Суперновогоднее событие для семьи! Мастер-класс по созданию праздничных свечей из соевого воска 🔥🎄

Вы создадите:
🎁 коллекцию свечей своими руками (10шт) – стильных, ароматных и экологичных.
🎁 унесете с собой набор праздничных свечей, которые вы сделаете своими руками – для дома или в подарок в новогодней упаковке

📅 Когда:
27 декабря: 16-18.00

📍 Где: Хаб Новая Земля

📞 Запись и вопросы:
@opium_aroma.pl (Inst), +48665830803

🌟 30зл/чел - в стоимость включены все материалы
🎄Калядны хаб — гэта фестываль у фестывалі🎄

У 13 гадзін мы пачнем дзень з выцінанкі, а потым будзем плесці саламяных павукоў — самыя калядныя і медытатыўныя практыкі

Пасля перапынку на пачастункі пагуляем у традыцыйныя гульні!

Напрыканцы мы пагутарым пра Батлейку, паглядзім і паўдзельнічаем у ёй

Таксама да нас завітаюць калядоўшчыкі і будзе адмысловая калядная фотазона.

Гэта будзе самы цёплы зімовы вечар у годзе!
🎄🌟 Канцэрт “Каляднае падарожжа” Алеся Чумакова і Таццяны Ячнай.

🗓 28 снежня (субота), 16.00
📍 Centrum Warszawska 50, Białystok

🎶 Вы пачуеце Калядныя і навагоднія песні з розных краін. Усе песні прагучаць беларускай мовай у перакладах выбітных класічных і сучасных беларускіх паэтаў.

Пад акампанемент беларускіх гусляў, неверагодна мілагучнага даўняга музычнага інструмента, у свет чароўнага вас запрашаюць:

▪️ Алесь Чумакоў – гуслі, спевы (гусляр, майстра гусляў, перакладчык), аўтар песень, выканаўца на шматлікіх народных і старадаўніх музычных інструментах. З 2002 году вырабляе старадаўні музычны інструмент – гуслі.

▪️ Таццяна Ячная – спевы (сапрана, перакладчыца)

Уваход: вольны
Сябры!!!
Хаб выязджае з нашага памяшкання на Wyszyńskego 6А. Мусім вызваліць памяшканне да 31.12
🙏 Просім дапамогі, хто можа і жадае.

Што патрэбна:
- людскія рукі, каб скласці рэчы ў скрыні
- аўто можна легкавыя, якімі перавозіць гэтыя скрыні
- мужчыны з інструментам, каб дэмантаваць сценку з чарапахамі і дзверы.

Калі: Заўтра субота 28.12
Хаб будзе адчынены цэлы дзень, то можна прыходзіць у любы час.
Але папярэдне ўсё ж такі лепш узгадніць @ladybird567

Выбачайце, што так напярэдадні зьвяртаемся: мерапрыемствы кожны дзень і цяжка спланаваць.

Дзякуй вялікі 😘
🎄 30 снежня 2024 — чацвёртыя, калядныя заняткі чацвёртага сезона «МОВЫ НАНОВА» ў Беластоку!

Якія традыцыйныя звычаі не крынж ужываць сёння? Што раней елі і пілі і чым увогуле займаліся ў калядны час? Пра гэта мы пагаворым на занятках, а госцяй, якая, зрэшты, і растлумачыць нам усю базавую базу, стане самая сапраўдная калядная каза!

Калі: панядзелак, 30 снежня 2024, 19:00
Дзе: Беларускі хаб «Новая Зямля» (Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A)
Уваход вольны, данаты вітаюцца :)

Нагадаем, што «Мова Нанова» — гэта бясплатныя курсы беларускай мовы для ўсіх, хто хоча лепей ведаць родную мову, гісторыю і культуру. Гэта жывыя, эмацыйныя заняткі і сустрэчы з цікавымі беларусамі ў Беластоку.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎄🌟 З Калядамі і Новым годам, дарагія Сябры! 🌟🎄
Хаб Новая Зямля шчыра віншуе вас са светлымі святамі! Няхай гэтыя дні напоўняцца цяплом, радасцю і верай у лепшае. 🌟
Гэты год быў няпростым, але мы прайшлі яго разам — падтрымліваючы адно аднаго, захоўваючы нашу культуру і ідэнтычнасць. Дзякуй, што вы ёсць, што ствараеце супольнасць, якая натхняе і рухаецца наперад. ❤️
Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту і нязгаснай надзеі! Няхай у вашых дамах будзе спакой і любоў, а ў сэрцах — вера ў светлую будучыню нашай Беларусі.
Сустрэнемся ў Новым годзе на мерапрыемствах Хаба! Давайце разам будаваць нашую супольнасць і рабіць свет лепшым. 💫
🎅🎁 З Калядамі і Новым годам! 🎁🎅
Афіцыйная заява Фундацыі «Хаб Новая Зямля»

У сувязі з публікацыяй адной з палітычных зняволеных, у якой былі выказаны абвінавачанні на адрас нашай арганізацыі, паведамляем наступнае:
Мы разумеем, што вызваленне зняволеных адбываецца ў складаных умовах і не заўсёды можа быць вольным ад абавязкаў, якія накладаюцца на іх арганізатарамі вызвалення. Мы разумеем, як сістэма можа зламаць чалавека. Нават знаходзячыся ў вольнай краіне, многія працягваюць жыць пад ціскам страху і адчування абавязку перад тымі, хто арганізаваў іх вызваленне. Мы таксама ўсведамляем псіхалагічны стан, у якім знаходзяцца людзі, што праходзяць праз зняволенне.
Што тычыцца здарэння, апісанага ў згаданай публікацыі, ніхто кіраўніцтву Фундацыі пра сітуацыю не паведамляў. На новы год 2024 памяшканьне Хаба была арандавана групай беларусаў для святкавання, аб чым была заключана афіцыйная дамова і прапісана адказнасьць. На святкаванні новага года кіраўніцтва Хаба не прысутнічала. Мы правялі дэталёвае расследаванне. Апыталі ўсе сем'і з дзецьмі, якія прымалі ўдзел у мерапрыемстве. Факт, выкладзены ў абвінавачванні, не пацвердзіўся. Больш за тое, бацькі ўдзельнікаў адназначна адмаўляюць магчымасць падобных інцыдэнтаў.
Мы спадзяемся, што ў далейшым розум і справядлівасць перамогуць над страхам і маніпуляцыямі.
2025/01/09 07:45:32
Back to Top
HTML Embed Code: