Telegram Group Search
Адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, 19.11.2024

1) Палаженне аб мерапрыемствах КР,— Яўген Караулаў, Камісія па пытаннях Статута й іншых унутраных дакумэнтах КР.
2) Палаженне аб рэйтынгавым галасаванне ў КР,— Яўген Караулаў, Моладзевы Наступ.

https://youtube.com/live/Fea66omtsDk
⚠️ Інфармацыя аб затрыманні і экстрадыцыі Васіля Веремейчыка

13 лістапада Васіля Веремейчыка, чальца Каардынацыйнай рады фракцыі "Беларусы" і экс-дабраахвотніка Палка Каліноўскага, затрымалі ў В’етнаме. Ужо 14 лістапада яго экстрадавалі ў Беларусь у выніку аперацыі КДБ.

Мы заклікаем усіх беларусаў, якія працягваюць барацьбу з рэжымам, быць надзвычай асцярожнымі і ўважліва выбіраць краіны для знаходжання. Некаторыя дзяржавы могуць не забяспечваць належнага ўзроўню бяспекі і быць уразлівымі для аперацый спецслужбаў Лукашэнкі
Заява Каардынацыйнай рады па сітуацыі з Васілём Верамейчыкам

13 лістапада 2024 года ў Хашыміне (В'етнам) быў затрыманы Васіль Верамейчык, дэлегат Каардынацыйнай рады і былы намеснік камандзіра батальёна "Волат" Палка Кастуся Каліноўскага.

Па атрыманай 19 лістапада інфармацыі ад мясцовай паліцыі, ён быў экстрадаваны ў Беларусь ужо на наступны дзень - 14 лістапада.

Па наяўных дадзеных, аперацыя была арганізавана Камітэтам дзяржаўнай бяспекі (КДБ) Беларусі. Хуткасць экстрадыцыі сведчыць аб загадзя падрыхтаванай спецаперацыі. У Беларусі Васілю Верамейчыку пагражае больш за 20 гадоў турэмнага зняволення ці нават смяротнае пакаранне па абвінавачаннях звязаных з яго палітычнай дзейнасцю і ўдзелам у баявых дзеяннях на баку Украіны.

Аб затрыманні Васіля стала вядома 14 лістапада. Каардынацыйная рада неадкладна звярнулася да міністэрстваў замежных спраў ЗША, Польшчы і Украіны, міжнародных арганізацый з просьбай умяшацца, высветліць абставіны справы і прадухіліць магчымую экстрадыцыю. Прадпрымаліся таксама спробы арганізаваць юрыдычную абарону Васілія, якія аднак сутыкаліся з тым, што адвакаты ў В'етнаме ў большасці сваёй адмаўляліся ўзяцца за гэтую справу. Тыя, хто пагадзіліся, не змаглі атрымаць доступ да інфармацыі, бо мясцовая паліцыя адмаўлялася даваць каментары. Толькі 19 лістапада стала вядома, што Васіля, верагодна, дэпартавалі ў Беларусь ужо на наступны дзень пасьля затрыманьня.
Сітуацыя Васіля Верамейчыка патрабуе асаблівай увагі.

Пасля ўдзелу ў пратэстах 2020 года ў Беларусі і пагрозы арышту ён эмігрыраваў ва Украіну, дзе ўступіў у Полк Каліноўскага. У якасці намесніка камандзіра батальёна "Волат" ён удзельнічаў у баях на поўдні і ўсходзе Украіны, быў паранены ў Мікалаеўскай вобласці, узнагароджаны медалём за заслугі.

Таксама Васіль з’яўляецца сузаснавальнікам Асацыяцыі беларускіх добраахвотнікаў. У 2024 годзе ён быў абраны ў Каардынацыйную раду Беларусі.
Па падставах, якія мы лічым неабгрунтаванымі, у 2023 годзе дэпартамент міграцыі Літоўскай Рэспублікі забараніў Васілю Вреамейчыку ўезд на тэррыторыю Еўрапейскага саюза. Гэта вымусіла яго шукаць прытулак у патэйцыйна небяспечных краінах.

Каардынацыйная рада Беларусі звяртаецца да міжнароднай супольнасці і праваабарончых арганізацый з заклікам прыкласці ўсе намаганні для абароны жыцця і правоў Васіля Верамейчыка.

Мы заклікаем:


- Урады краінаў свету спыніць супрацоўніцтва з сілавымі структурамі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку прыпыніць дамовы аб экстрадыцыі і прававой дапамозе.
- Перагледзець падыходы да прадастаўлення міжнароднай абароны і гуманітарнага ВНЖ беларусам у Літоўскай Рэспубліцы і распаўсюджаннай практыцы прызнання беларусаў «пагрозай для нацыянальнай бяспекі», акцэнтуючы ўвагу на індывідуальных абставінах кожнага выпадку.
- Ініцыяваць перамовы з уладамі Беларусі аб магчымым абмене Васіля Верамейчыка на грамадзян Беларусі, асуджаных у Літве і Украіне за шпіянаж у інтарэсах Беларусі.
- Урад Украіны прызнаць Васіля Верамейчыка ваеннапалонным і ўключыць ў абменны фонд
Мы заяўляем аб недапушчальнасці экстрадыцыі палітычных актывістаў у Беларусь, дзе яны падвяргаюцца несправядліваму пераследу.
Заклікаем дэмакратычную супольнасць да скаардынаваных дзеянняў у мэтах абароны Васіля Верамейчыка і прадухілення новых такіх выпадкаў.
Мы выказваем салідарнасць з Васілём і яго сям'ёй і заклікаем да неадкладных дзеянняў у барацьбе за яго выратаванне
.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларусы заслугоўваюць лепшага!

Сёння, калі нас спрабуюць запалохаць і пасварыць, важна памятаць пра тое, што нас аб’ядноўвае. Толькі разам, захоўваючы агульныя каштоўнасці, мы здолеем перамагчы любыя цяжкасці.

Сапраўдныя выбары магчымыя, калі вярнуцца незалежныя медыя, на волю выйдуць несправядліва асуджаныя і кожны атрымае права ўдзельнічаць у выбарчых працэсах на роўных умовах.

Мы адмаўляемся прымаць дыктатуру і заяўляем: «супраць усіх» – гэта наш голас за свабоду і годнасць.
Другі стратэгічны дыялог з ЗША сёння пачаўся ў Вільні. Прадстаўнікі ЗША і дэмакратычных сіл Беларусі, у тым ліку дэлегаты Каардынацыйнай Рады сёння праводзяць сэсіі па наступных тэмах:

📌Суверэнная, Стабільная, Дэмакратычная Беларусь
📌Правы чалавека і палітвязні
📌Адказнасць рэжыму
📌Нацыянальная культура і ідэнтычнасць
📌СМІ і камунікацыі
📌Прыватны сектар (бізнэс)

Пазней сёння мы апублікуем каментар спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай і спытаем, што адбываецца за закрытымі дзвярыма і пра што вядзецца размова.
«Беларусы годныя лепшага». Кангрэс вольных беларусаў

📅 Калі? 26 студзеня 2025 года
📍 Дзе? Варшава, Польшча

Дэмакратычныя сілы Беларусі і грамадскія арганізацыі запрашаюць далучыцца да вялікага мерапрыемства 26 студзеня. Мы збяромся, каб паказаць: беларусы годныя лепшага!

Што вас чакае?
▫️Дыскусіі палітычных лідараў і актывістаў;
▫️Блок пытанняў і адказаў;
▫️Выступы вядомых беларусаў і беларусак, музыкаў і артыстаў;
▫️Прэзентацыі беларускіх НДА і ініцыятываў. Новыя партнёрствы і магчымасці.

Як прыняць удзел? Каб стаць удзельнікам, калі ласка, падайце заяўку праз анлайн-форму (https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeddVy658UdKe_flhUbCPz3GNyWqSEvsAhvmbtYitib7ionIw/viewform).

Далучайцеся да нашай супольнай справы і падтрымайце рух за дэмакратычныя змены ў Беларусі!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Каардынацыйная Рада ў стратэгічным дыялозе ЗША з дэмакратычнымі сіламі Беларусі

На першай секцыі «Суверэнная, стабільная, дэмакратычная Беларусь» спікерка Каардынацыйнай рады і каардынатарка палітычнай секцыі Анжаліка Мельнікава асвятліла стратэгічныя падыходы дэмакратычных сіл да так званых «выбараў 2025 года» і падкрэсліла неабходнасць падтрымкі ад усяго цывілізаванага свету:

«Барацьба за дэмакратыю ў Беларусі не з’яўляецца ізаляванай. Гэта частка больш шырокай барацьбы за свабоду і правы чалавека ў нашым рэгіёне. Ад вайны ва Украіне да выклікаў, якія стаяць перад суседнімі краінамі, такімі як Малдова і Грузія, мы сутыкаемся з агульнымі пагрозамі. Наша барацьба ў Беларусі непасрэдна ўплывае на будучыню ўсяго рэгіёну. Менавіта таму нам трэба больш, чым проста адзінства сярод беларускіх дэмакратычных сіл і адвага. Нам патрэбныя саюзнікі, накіраваныя на стратэгічнае ўзаемадзеянне, пошук эфектыўных інструментаў і падтрымку».

Цягам дня ў розных секцыях стратдыялогу прынялі ўдзел Павел Латушка, Уладзімір Астапенка, Алесь Міхалевіч (Каманда Латушкі і Рух «За свабоду»), Таццяна Хоміч (Беларусы), Маргарыта Ворыхава (Моладзевы Наступ), Віталь Рымашэўскі і Павел Церашковіч (Наша Справа/БХД).
Беларускія ветэраны, сем’і беларускіх ветэранаў і добраахвотнікаў, загінулых у вайне за Украіну, павінны быць уключаны ў сістэму гуманітарнай падтрымкі на роўных з палітвязнямі і членамі іх сем’яў. Беларускія добраахвотнікі, якія абараняюць Украіну, — гонар нашага народа. Сёння ветэраны не павінны заставацца пакінутымі. Сем’і ветэранаў і сем’і загінулых павінны атрымліваць падтрымку. Наша агульная задача — пашырыць паўнамоцтвы фондаў і арганізацый, якія працуюць па гуманітарных пытаннях з Беларуссю, каб уключыць гэтых людзей у сістэму падтрымкі.

Віталь Рымашэўскі, фракцыя хрысціянскіх дэмакратаў
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌍 Дні Беларусі ў Брусэлі – час для аб’яднання і падтрымкі!

Дэлегаты Каардынацыйнай Рады працягваюць удзел у беларускім тыдні ў Брусэлі.

📢 Спікерка КР Анжаліка Мельнікава дае каментар проста з паседжання кансультатыўнай групы Беларусь-ЕС: што абмяркоўвалася, якія ўжо ёсць дасягненні, нашыя прыярытэты.
Еўрапейскі парламент праводзіць канферэнцыю высокага узроўню ў падтрымку народа Беларусі

Гэта канферэнцыя высокага узроўню арганізавана супольна Еўрапейскай службай вонкавых дзеянняў і Еўрапейскім парламентам у супрацы з Еўрапейскай камісіяй у рамках Дзён Беларусі ў Бруселі: серыі імпрэз у падтрымку беларускага народа напярэдадні так званых "прэзідэнцкіх выбараў" у студзені 2025 года.

Мэта канферэнцыі - прадэманстраваць нязменную падтрымку ЭС беларускага народу, праліць святло на сітуацыю з палітычнымі зняволенымі і абмеркаваць шляхі дэмакратычнай будучыні ў Беларусі.

Спасылка на трансляцыю.
Віталь Рымашэўскі, спікер фракцыі Хрысціянскіх Дэмакратаў выступіў на паседжанні дэлегацыі па Беларусі Еўрапейскага парламанту:

“Паважаныя калегі, хачу звярнуць увагу на тэму, якая сёння не была закранута - да парушэння права на свабоду сумлення ў Беларусі.

Рэжым патрабуе перарэгістрацыі ўсіх рэлігійных суполак да чэрвеня наступнага года. Гэта значыць, што сотні рэлігійных суполак і рэлігійных арганізацый будуць ліквідаваныя.

Рэжым нападае на рэлігійныя меншасці і суполкі, якія адмаўляюцца рэтрансляваць дзяржаўную прапаганду.

Рэлігійныя суполкі і рэлігійныя арганізацыі застаюцца адзінай часткай грамадзянскай супольнасці Беларусі, якая абараніла юрыдычную рэгістрацыю і магчымасць легальна працаваць у краіне.

Гэта важная частка грамадзянскай супольнасці, якая яшчэ засталася ў краіне. Аднак да чэрвеня наступнага года сітуацыя можа кардынальна змяніцца.

Рэжым ужо зачыніў каталіцкую семінарыю ў Пінску пад ціскам сотняў арганізацый. Многія святары былі арыштаваныя. Такіх рэпрэсіяў не было з часоў СССР.

Неабходная тэрміновая рэакцыя ЕС на палітычным узроўні. Неабходная таксама падтрымка з боку Еўракамісіі
гэта не толькі пытанне свабоды веравызнання, але і пытанне захавання грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.“
Чальцы дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў ПАРЭ — Павел Латушка, Аляксандра Мамаева і Валерый Мацкевіч — сустрэліся са спецдакладчыкам Парламенцкай Асамблеі па Беларусі Рышардам Петру.

Сустрэча адбылася ў Сейме Польшы, дзе абмяркоўваліся асноўныя напрамкі дзейнасці дэлегацыі дэмакратычных сіл, а таксама іх удзел у першай сесіі ў Страсбургу, запланаванай на 27–31 студзеня 2025 года.
Дарагія сябры! 🎉

Ад імя Каардынацыйнай Рады віншуем вас з цудоўным святам Божага Нараджэння!

Няхай у гэты святочны час вашы сэрцы будуць поўныя радасці і святла. Дзе б вы ні знаходзіліся — у родным краі, ці ўдалечыні ад яго, у коле сям’і, сяброў ці новых людзей, у Беларусі ці за яе межамі — мы жадаем вам супакою, натхнення і веры ў лепшае заўтра.

Хай усе вашы мары здзяйсняюцца, а любоў і дабрыня заўсёды будуць з вамі.

Са святам! Жыве Беларусь! 🤍
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Якім жа быў гэты 2024 год!

Якімі падзеямі запомніўся 2024-ы год? Чым ён быў адметны і што з яго запомніцца надоўга? Чаго варта чакаць у наступным годзе?

Чальцы і чаліні фракцыі «Каманда Латушкі» і Рух «За Свабоду» ў пераднавагоднім відэа падзяліліся сваімі адказамі на гэтыя пытанні. З віншаваннямі выступілі Павел Латушка, Арцём Брухан, Аляксандра Ханевіч, Алесь Міхалевіч, Яна Латушка, Алег Гарбуз, Кацярына Ваданосава, Юрась Губарэвіч, Юлія Гарачая, Алег Кулеша і Ігар Сігоў.

Незабыўныя моманты, важныя ўрокі, шэраг канкрэтных зробленых спраў — гэта тое, што было ў 2024-ым годзе. Гэтым відэа мы хочам падзякаваць вам за падтрымку нашых намаганняў. Мы працягваем нашу працу і не спынімся, пакуль Беларусь не стане свабоднай, еўрапейскай і дэмакратычнай краінай.

Жыве Беларусь!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дарагія беларусы!

Віншуем вас з надыходам Новага года! 🎄 Няхай 2025 стане годам надзеі, цеплыні і новых магчымасцяў для кожнага з нас. Мы шчыра верым, што разам мы здолеем пабудаваць справядлівую, вольную і шчаслівую Беларусь.

Жадаем вам здароўя, сілы і любові, каб у вашых дамах панавалі спакой і гармонія, а ў сэрцах – вера ў лепшае. Мы ўпэўненыя: будучыня Беларусі ў нашых руках, і разам мы яе абавязкова зменім! 🤍

З Новым годам, дарагія сябры! Жыве Беларусь!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2025/01/06 12:34:51
Back to Top
HTML Embed Code: