group-telegram.com/tsikhanouskaya/4355
Last Update:
Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы: чаму гэта важна для беларусаў?
Святлана Ціханоўская трэці год запар возьме ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Мерапрыемства збірае ў Германіі вядучых палітыкаў, экспертаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці для разгляду ключавых пытанняў бяспекі ў свеце. Адначасова сустрэча сусветных лідараў у Германіі спрыяе развіццю міждзяржаўнага супрацоўніцтва ў намаганнях забяспечыць мір і стабільнасць на планеце.
Падчас візіту ў Мюнхен лідарка ўзніме крытычна важныя пытанні, што датычацца бягучай палітычнай і сацыяльнай сітуацыі ў нашай краіне. Яна распавядзе пра рэпрэсіі супраць беларускага народа, праблемы ціску з боку Расіі і пагрозы, што ідуць ад размяшчэння атамнай зброі на тэрыторыі Беларусі.
Удзел дэмакратычных сілаў у Канферэнцыі – гэта магчымасць звярнуцца да міжнароднай супольнасці з заклікам да падтрымкі Беларусі і ўзмацнення міжнароднага ціску на рэжым.
Каманда Офіса зрабіла падрабязны гайд адносна візіту дэмакратычнай лідаркі ў Германію. Пазнаеміцца з ім можна па спасылцы.
BY Светлана Тихановская
Share with your friend now:
group-telegram.com/tsikhanouskaya/4355