Telegram Group Search
Папа сустрэўся з пацыентамі дзіцячай анкалагічнай клінікі Уроцлава

10 студзеня 2025 года ў Ватыкане прайшла асаблівая сустрэча: Францішак прывітаў маленькіх пацыентаў уроцлаўскай анкалагічнай клінікі, разам з іх роднымі і медыкамі. Папа звярнуўся да іх са словамі падтрымкі, любові і надзеі.
Святы Айцец да місіянераў: адзінства – гэта магутнае сведчанне

Менавіта па любові, якую маем паміж сабой, свет пазнае, што мы з’яўляемся вучнямі Езуса, - нагадаў Францішак 10 студзеня 2025 года падчас аўдыенцыі для кіраўніцтва французскай евангелізацыйнай ініцыятывы Congrès Mission.
Францішак: у братэрскім грамадстве ёсць месца для ўсіх

Інтэгральная адукацыя не абмяжоўваецца перадачай ведаў, але імкнецца сфармаваць людзей, здольных да спагады і братэрскай любові, - нагадаў Святы Айцец.
У Іарданіі адбылася кансэкрацыя Касцёла Хросту Езуса

Урачыстую цырымонію ўзначаліў кардынал-дзяржсакратар П’етра Паралін, якога Францішак прызначыў сваім спецыяльным пасланнікам. Кансэкрацыя касцёла стала значнай падзеяй для ўсяго хрысціянскага свету.
Audio
🎙️ У гэтым выпуску рубрыкі Хрысціянства і літаратура айцец Андрэй Крот працягвае гаворку пра рэлігійныя матывы ў літаратуразнаўчых нататках і артыкулах Адама Бабарэкі.

📚 У папярэдніх перадачах гаварылася аб тым, што гэты літаратурны крытык, нягледзячы на атэістычныя перакананні, актыўна выкарыстоўвае ў сваіх творах выразы са Святога Пісання, царкоўных малітваў ды народнай пабожнасці. Савецкі літаратар лічыць гэта апраўданым, бо ён і яго паплечнікі не ставяцца да Бога як да рэальнай істоты, а толькі як да пэўнага літаратурнага сымбалю. У сённяшнім выпуску згадваюцца яшчэ некалькі фрагментаў, дзе Адам Бабарэка ўжывае словы і выразы з рэлігійнай сферы.
Тыдзень у Беларусі – важнае

Калядная канферэнцыя па ініцыятыве архідыяцэзіі прайшла ў Мінску. 9 студзеня 2025 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася канферэнцыя "У імя міру і дабрабыту", арганізаваная Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй пры падтрымцы Апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Акрамя каталіцкага епіскапату, святароў і прадстаўнікоў дзяржаўных уладаў на форуме прысутнічала праваслаўнае духавенства, прадстаўнікі іншых рэлігійных канфесій.

Пасля выступаў і дакладаў адбылося ўручэнне юбілейных медалёў і падзяк за ўклад ва ўмацаванне адносін паміж Касцёлам і дзяржавай, а таксама ўнёсак у аднаўленне і рэстаўрацыю каталіцкіх святынь.

У Будславе адбылася сустрэча ў межах падрыхтоўкі да прысвячэння Касцёла ў Беларусі Божай міласэрнасці. 4 студзеня 2025 года ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай прайшла ўжо чацвёртая такая сустрэча і першая ў Юбілейным годзе. За арганізацыю былі адказныя духавенства і вернікі Вілейскага і Маладзечанскага дэканату. Асаблівай інтэнцыяй сабраных у Нацыянальным санктуарыі ў першую суботу студзеня была малітва за ўсіх хрысціянаў.

Валанцёры наведалі крызісны цэнтр для бежанцаў у Віцебску. 7 студзеня 2025 года валанцёры Caritas Віцебскай дыяцэзіі наведалі крызісны цэнтр Чырвонага крыжа і павіншавалі яго жыхароў са святам Божага Нараджэння. Разам з бежанцамі валанцёры спявалі калядныя песні, гулялі, маліліся, а за святочным сталом дзяліліся цяжкасцямі і спадзяваннямі.

За спачылага айца Клода Рабінэ маліліся ў Мінску. 8 студзеня 2025 года ў катэдральным касцёле адбылася святая Імша аб вечным супакоі для спачылага святара, былога кіраўніка Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. Узначаліў цэлебрацыю Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Рэкалекцыі, прысвечаныя распазнанню паклікання, прайшлі ў гродзенскай семінарыі. 3-5 студзеня 2025 года на духоўных практыкаваннях сабраліся юнакі з розных парафій Гродзенскай дыяцэзіі і з іншых месцаў – у цэлым больш за 30 чалавек. Удзельнікі перажывалі малітву, слухалі канферэнцыі, разважалі над Божым Словам, мелі магчымасць задаць пытанні святару і семінарыстам.

Калядныя сустрэчы жаночага і мужчынскага рухаў прайшлі ў Віцебску і Гродне. 4 студзеня 2025 года ў віцебскім катэдральным касцёле з удзелам ардынарыя біскупа Алега Буткевіча адбылося спатканне суполак "Маці ў малітве", на якім прысутнічалі жанчыны з Шуміліна, Талачына, Оршы, Полацка і ўсіх віцебскіх парафій. А ў Гродне на аплаткавай сустрэчы сабраліся ўдзельнікі супольнасці "Мужчыны святога Юзафа".
Audio
Падкаст Vatican News 10.01.2025
Пантыфік: Юбілей – нагода распачаць новае жыццё з Богам

Юбілей – гэта шчаслівая нагода для духоўнага абнаўлення, калі кожны чалавек можа пачаць новы этап свайго жыцця, кіруючыся евангельскімі благаслаўленнямі, - падкрэсліў Святы Айцец.

Папа даў старт Юбілейным аўдыенцыям для пілігрымаў, якія прыбываюць у Рым з розных часткак свету з нагоды Святога года. Такія сустрэчы будуць праводзіцца два разы на месяц па суботах. Першая з іх адбылася раніцай 11 студзеня 2025 года ў ватыканскай Зале Паўла VI.
Святы Айцец моліцца за ахвяр пажараў у ЗША

Па меншай меры 10 чалавек загінулі і каля 10 тысяч будынкаў было разбурана ў выніку пажараў, якія ахапілі захад ЗША. Францішак запэўніў насельніцтва рэгіёну ў сваёй духоўнай блізкасці і малітве.
Audio
🎙Ксёндз Аляксандр Амяльчэння прапануе разважанне да нядзельнага Евангелля, якое Касцёл прызначыў на свята Хросту Пана.

✝️ Хрост заклікае нас да развіцця дару Божага дзяцінства. Святы Людовік, кароль Францыі, казаў, што больш за катэдру, дзе яго каранавалі, ён цэніць капліцу ў палацы, дзе быў ахрышчаны. У катэдры ён стаў толькі каралём Францыі, а ў палацавай капліцы – дзіцём Божым, - нагадвае святар.

#ВатыканскаеРадыё #VaticanNews #БеларускаяРэдакцыяVaticanNews #БеларускаяРэдакцыяВатыканскагаРадыё #Евангелле #духоўнасць #разважанні #КаталіцкіКасцёл
18 кардыналаў увайшлі ў склад дыкастэрый Рымскай курыі

Святы Айцец прызначыў 18 кардыналаў чальцамі розных дыкастэрый Рымскай курыі, умацаваўшы прадстаўніцтва з розных кантынентаў у кіраўніцтве Каталіцкага Касцёла.
Паралін: справядлівы мір грунтуецца на міжнародным праве

Пасля кансэкрацыі касцёла Хросту Езуса ў Іарданіі, якая адбылася 10 студзеня 2025 года, кардынал-дзяржсакратар П’етра Паралін даў інтэрв’ю галоўнаму рэдактару СМІ Святога Пасаду Андрэа Тарніелі, у якім падзяліўся думкамі наконт розных міжнародных праблем.
Audio
Падкаст Vatican News 11.01.2025
Папа падчас хросту немаўлят у Ватыкане: вера – самы вялікі дар

У свята Хросту Пана, 12 студзеня 2025 года, Францішак узначаліў святую Імшу ў Сікстынскай капэле, падчас якой ахрысціў дзяцей супрацоўнікаў ватыканскіх устаноў. Сакрамэнт атрымалі 21 нованароджаны.
Байдэн узнагародзіў Папу Прэзідэнцкім медалём Свабоды

11 студзеня 2025 года Францішак размаўляў па тэлефоне з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Палітык паведаміў Папу пра рашэнне ўзнагародзіць яго Прэзідэнцкім медалём Свабоды з адзнакай – адной з дзвюх вышэйшых узнагарод ЗША для грамадзянскіх асоб.
Анёл Панскі з Пантыфікам: хрост – нашае новае нараджэнне

Дзень хросту – гэта той дзень, калі мы нарадзіліся да новага жыцця, - нагадаў Святы Айцец перад малітвай Анёл Панскі, якую 11 верасня 2025 года правёў у Ватыкане.
Францішак салідарны з ахвярамі войнаў у свеце і пажараў у ЗША

На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі», якая адбылася 12 студзеня 2025 года ў Ватыкане, Папа запэўніў у малітве жыхароў ЗША, якія пакутуюць ад пажараў на захадзе краіны, і заклікаў не забывацца маліцца за мір.
Audio
🎧 У чарговым выпуску Філасофскія нататкі знаёмяць слухачоў з ідэямі Жана-Жака Русо, філосафа Асветніцтва, які стаў вядомым дзякуючы сваёй крытыцы цывілізацыі. Русо лічыў, што чалавек у сваім натуральным стане быў гарманічным і свабодным, але цывілізацыя, сацыяльная няроўнасць і імкненне да ўласнасці разбурылі гэтую гармонію.

📚 Ксёндз Раман Суша разважае пра ролю цывілізацыі ў жыцці чалавека, супярэчнасці ў ідэях Русо і іх наступствы для сучаснага грамадства. Асобная ўвага нададзена праблеме маральнасці, неабходнасці ахвярнасці і працы над уласнымі слабасцямі, якія Русо часта недаацэньваў. Запрашаем слухаць і разважаць разам!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У свята Хросту Пана, 12 студзеня 2025 года, Францішак узначаліў святую Імшу ў Сікстынскай капэле, падчас якой ахрысціў дзяцей супрацоўнікаў ватыканскіх устаноў. Сакрамэнт атрымалі 21 нованароджаны.
Audio
Падкаст Vatican News 12.01.2025
2025/01/13 05:00:58
Back to Top
HTML Embed Code: