Telegram Group Search
Фігуры дзяўчат у фантане "Зліццё трох рэчак" аблезлі пасля рэканструкцыі, якую зрабіў «Витебскводоканал»

Чаму рэстаўрацыю скульптурнай кампазіцыі даверылі работнікам, якія не валодаюць спецыфікай гэтай справы і хто кампенсуе выдаткі на гэтую "прыгажосць"? ➡️ https://tinyurl.com/4fc4v5x8

🔸Фігуры трох дзяўчат, якія увасабляюць рэкі Дзвіну Віцьбу і Лучосу, вырашылі пачысціць ад вапнавага налёту да сёлетняга 11-га Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У выніку бронзавыя скульптуры нечакана сталі ненатуральна залацістымі. Але сваім дасягненнем супрацоўнікі «Витебскводоканала» вельмі ганарыліся. «Мы прайшлі доўгі шлях, бо нашы работнікі не з'яўляюцца спецыялістамі па рэстаўрацыі. Мы падбіралі матэрыялы, шукалі метады вытворчасці работ, інструменты і многае іншае. І вельмі рады, што ўдалося дамагчыся такога надзвычайнага выніку», – адзначаў на адкрыцці фантана дырэктар «Віцебскводаканала» Вадзім Капылоў.

👀Праз тры месяцы «прыгажосць» аблезла, а на фігурах прасупілі непрывабныя плямы.
Памёр віцебскі актывіст Аляксей Тамілаў, якога летась моцна збілі ў ІЧУ

Аляксею Тамілаву было 52 гады. Ен не належаў да апазіцыйных партыяў або рухаў, але быў неабыякавым да жыцця Беларусі і роднага горада.

🔻У сакавіку 2023 года ён трапіў пад міліцэйскі "хапун". У выніку апынуўся ў ІЧУ: у ягоным тэлефоне знайшлі падпіскі на "экстрэмісцкія" рэсурсы. Падчас адбыцця арышту мужчыну моцна збілі ахоўнікі - ён трапіў у рэанімацыю з пнеўматораксам, зламанымі рэбрамі і пераломам калена. Усвядоміўшы наступствы, міліцыянты пачалі пагражаць Аляксею, што завядуць на яго крымінальную справу, калі ён надумае пісаць скаргу пра збіццё.

Пасля нанесеных траўм здароўе Аляксея да канца не аднавілася. 7 кастрычніка ён памёр ад інсульту

У кастрычніка 2020 г мужчыну штрафавалі за ўдзел удзел у пратэстным шэсці.

Партал Tut.by у 2016 г. рабіў з ім інтэрв'ю, пра тое, чаго не хапае Віцебску. Аляксей Тамілаў распавядаў, за што любіць свой родны горад і што ў ім трэба палепшыць. ➡️ https://tinyurl.com/mt5p467p
❗️Ксёндз Юры Бараўнёў з Крулеўшчыны арыштаваны на 10 сутак ❗️

✍️У раскладзе суда Докшыцкага раёна, апублікаваным на сайце электроннага судаводства, звестак пра суд над ім так і не з'явілася. Гэта яшчэ раз сведчыць пра памкненне праводзіць суды над затрыманымі «явачным парадкам», пазбягаючы пільнай увагі з боку грамадскасці.

Пра тое, што пробашча парафіі Сэрца Езуса ў Крулеўшчыне Докшыцкага раёна, ксяндза-каноніка Юрыя Бараўнёва асудзілі да 10 сутак арышту, паведаміў партал «Хрысціянская візія». Святара прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ (распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў). ➡️ https://tinyurl.com/35dhb3yf
❗️Тэлеграм-канал guBAZA апублікаваў ужо чацвёрты відэаролік з "пакаяльнымі" відэа жыхароў Глыбокага.

☑️Трое мужчын распавядаюць пра свой удзел у пратэстным шэсці ў 2020 годзе Аднаго з іх @mediazona_by ідэнтыфікавала як Віталя Жыло ( так ён падпісаны на старонцы ў сацсетках).

✔️Нагадаем, першы відэаролік на Тэлеграм-канале сілавікоў выйшаў 19 верасня, відэаматэрыялы да яго былі знятыя пасля "хапуна", які адбыўся ў райцэнтры ў першых ліках месяца. Па звестках землякоў тады было затрымана 12 чалавек. Частку затрыманых нібыта адвезлі ў Віцебскі СІЗА. Некалькі чалавек былі асуджаныя "на суткі" па абвінавачванні ў "распаўсюдзе экстрэмізму! (ч.2 арт. 19.11 КаАП),
На Расоншчыне ахвярамі кібер-злачынцаў усё часцей становяцца медыкі і настаўнікі, якіх запалохваюць міліцыяй.

На дзіва, на танныя ўлоўкі махляроў трапляюцца людзі з добрым узроўнем адукацыі, але не ўпэўненыя ў сабе і гатовыя выканаць любое патрабаванне кіраўніцтва. Яны лёгка "вядуцца" і на просьбы "міліцыі" памагчы выкрыць зламыснікаў, якія нібыта здымаюць грошы безабаронных ахвяраў.

Гэтаксама, паводле статыстыкі раённага следчага камітэта, на звароты махляроў дастаткова часта адгукаецца яшчэ адна катэгорыя ахвяраў – гэта работнікі сельскай гаспадаркі. ➡️ https://tinyurl.com/4kux2ktp
❗️Тэлеграм-канал guBAZA апублікаваў новы, ужо пяты відэаролік з "пакаяльнымі" відэа жыхароў Глыбокага.

✔️У відаэроліку паказана, як узброеныя СОБРаўцы ўрываюцца ў прыватны дом і кідаюць гаспадара на падлогу. Таксама выкарыстаны фрагменты "пакаяльнага" відэа мужчыны і жанчыны - найверагодней, сямейнай пары. Абодва кажуць, што ў 2020 годзе "удзельнічалі ў несанкцыянаваным мітынгу".

Калі затрымалі глыбачан, паказаных у чацвертым і пятым відэароліках, і што з імі зараз — не вядома.

Нагадаем, першы відэаролік на Тэлеграм-канале сілавікоў выйшаў 19 верасня, відэаматэрыялы да яго былі знятыя пасля "хапуна", які адбыўся ў райцэнтры ў першых ліках месяца. Па звестках землякоў тады было затрымана 12 чалавек.
🔻10 кастрычніка ў судзе Оршы і Аршанскага раёна за «распаўсюд экстрэмізму судзілі
Валерыя Сіняўскага і Валерыю Вінаградаву.


Справы абодвух, распачатыя паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП, разбірала суддзя Ганна Кубракова. Рашэнне суда пакуль не вядомае.
Карпусы віцебскай гімназіі, дзе трэснула сцяна, абследуюць адмыслоўцы Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Для абследвання запрасілі менавіта спецыялістаў ПДУ, бо распрацоўкі тамтэйшай навуковай школы, што да ацэнкі стану і ўзмацнення будаўнічых канструкцый, выкарыстоўваліся падчас узвядзення такіх складаных аб'ектаў як Нацыянальная бібліятэка, комплекс «Мінск-Арэна», летні амфітэатр у Віцебску. 🏦 Эксперты будуць працаваць некалькі тыдняў і потым прымуць рашэнне: ці заняткі ў гімназіі можна аднавіць, ці яе зачыняць на рамонт.

Нагадаем, 4 кастрычніка на сценах аднаго з карпусоў гімназіі №1 былі заўважаны расколіны, якія ўтварыліся « у выніку руху грунтоў».

Бацькам школьнікаў ніхто не можа адказаць, чаму салідны ўзрост будынка не наштурхнуў да думкі пра абследаванне перад пачаткам навучальнага года, калі ўлады праводзяць "прыёмку! навучальных устаноў. А таксама пра тое, ці будуць абследаваны іншыя школьныя будынкі, таксама ўзведзеныя ў 1930-я гады мінулага стагоддзя. ➡️ https://tinyurl.com/2s78z7vs
Экстрэмісцкім прызнаны Telegram- канал Vtb.nardep.onlinе❗️

Назва канала, які асвятляе праблемы Віцебска, з'явілася ў абноўленым сёння Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Рашэнне лічыць кантэнт рэсурса «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прыняў 10 кастрычніка суд Кастрычніцкага раёна Віцебска.

Праект «Народны дэпутат» - гэта адкрытая онлайн-пляцоўка, на якой абмяркоўваюцца дзейнасць (або бяздзейнасць) уладаў, сацыяльныя, эканамічныя, культурныя праблемы Віцебска і Віцебскай вобласці

✔️За апошні тыдзень суды Віцебшчыны істотна «пашчыравалі» над папаўненнем Рэспубліканскага спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў. Паводле абнаўлення ад 11 кастрычніка, гэты спіс папоўніўся на 3️⃣0️⃣ пунктаў – столькі разоў на гэтым тыдні суды прымалі рашэнне аб прызнанні кантэнту інтэрнэт-рэсурсаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй». 8️⃣ з іх прынялі суды Віцебскай вобласці. ➡️ https://tinyurl.com/m5nfsztk
11 красавіка за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" судзілі
🔻🔻
- Валянціну Кабеляцкую, жыхарку Наваполацка. Яе справу, распачатую паводле ч.2 арт.19.11 КаАП, разбірала суддзя Наваполацкага гарадскога суда Зінаіда Балаболава;

- Юрыя Валюшкіна, жыхара Віцебска. Яго адміністрацыйную справу ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска разбіраў Уладзімір Царыкаў.
У Віцебску пачалі ўзвядзенне флагштока – аб'екта, які крытыкуюць нараджане, найперш за марнаванне бюджэтных сродкаў.

🤷‍♀️Вішанька на торце: з адкрыццём плошчы спазняюцца - яго ўжо перанеслі на 2025 год

Паводле старшыні аблвыканкама Аляксандра Субоціна, флагшток "падараваў гораду мецэнат, імя якога не разгалошваецца". Колькі будзе каштаваць афармленне Плошчы герба і сцяга, гараджанам упарта не кажуць.

Відавочна, што нямала. Пры афармленні плошчы выкарыстоўваецца граніт трох радовішчаў: Дзімаўскага і Краснагорскага ў Ленінградскай вобласці і з Узбекістана. Усяго трэба будзе абкласці каля 3,8 тысячы квадратных метраў тэрмаапрацаванай гранітнай брукаванкай. Таксама будзе ўсталявана звыш 770 пагонных метраў гранітнага бардзюра, і яшчэ 560 пагонных метраў бардзюра і 1,3 тысячы квадратных метраў пліткі з цэментабетону.

Ужо зроблены падмуркі пад святладыёдныя экраны. Яны размесцяцца з двух бакоў ад флагштока. Абсталяванне прыбудзе ў лістападзе разам з акустычнай сістэмай. ➡️ https://tinyurl.com/5n74e4rx
Навошта гальштук павязваць паверх курткі

Каб адразу было відаць, што гэта не проста азеляненне тэрыторыі, а "патрыятычнае мерапрыемства" .

Вынікам мерапрыемства стала пасадка бэзу - "абнаўленне" аб'екта з малазразумелай назвай "Сирень победы - аллея мира". Закладзенай, на хвіліначку, з нагоды "1030-летия православия не белорусских землях".

Ну, і слова "абнаўленне" азначае толькі адно: што бэз тут не прыжываецца, або яго знішчаюць. Але пра гэта згадваць не прынята... Карацей, у гэтым тэксце і фотарэпартажы усё праўкрасна.
У Парку 1000-годдзя Віцебска зноўку садзілі дрэвы. Гэта ўжо мясцовы мем

✔️Падчас суботніка 12 кастрычніка тут высадзілі 200 туй і алею са срабрыстых клёнаў. Высадка дрэваў у Парку 1000-годдзя Віцебска – гэтаксама 200 туй – праходзіла і летась. Цяпер тыя дрэвы пажаўцелі і засохлі.

🌳Увогуле ж пасадкі за Лядовым палацам праводзяцца ў сярэднім двойчы за год, але расліннасць упарта не жадае прыжывацца. Гэта працягваецца ўжо не менш як 15 год запар, але гарадскія ўлады не збіраюцца высветліць прычыны, чаму так адбываецца. Проста зноў і зноў паказальна бяруць удзел у суботніках. ➡️ https://tinyurl.com/yvwkc39p
Мінімум 11 «экстрэмісцкіх» адміністрацыйных спраў разгледзелі суды Віцебшчыны на гэтым тыдні - паводле інфармацыі з адкрытых крыніц ➡️ https://tinyurl.com/m6c483y4
Нагадаем пра падзеі гэтага тыдня, якія вы маглі прапусціць:

- У Віцебскім абласным судзе - чарговы суд за данаты. 7 кастрычніка суддзя Яўген Буруноў разбіраў крымінальную справу, распачатую супраць Віктара Фёдарава паводле арт. 361-2 (Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання).

- 7 кастрычніка быў затрыманы ксёндз Юры Бараўнёў з Крулеўшчыны (Докшыцкі раён). 9 кастрычніка яго асудзілі «за распаўсюд экстрэмізму» (ч.2 арт.19.11 КаАП) да 10 сутак арышту.

Памёр віцебскі актывіст Аляксей Тамілаў, якога ў 2023 г. моцна збілі супрацоўнікі ІЧУ.

- Тэлеграм-канал guBAZA апублікаваў яшчэ два відэаролікі з "пакаяльнымі" відэа жыхароў Глыбокага. Яны распавядаюць, што ў 2020 г. бралі ўдзел у «пратэстным мітынгу». Лёс затрыманых невядомы, іх прозвішчаў у раскладзе Глыбоцкага суда пакуль не было.

- Экстрэмісцкім прызнаны Telegram- канал Vtb.nardep.onlinе, які асвятляе праблемы Віцебска.

- Мінімум 11 «экстрэмісцкіх» адміністрацыйных спраў па ч.2 арт.19.11 разгледзелі суды Віцебшчыны на гэтым тыдні.
❗️❗️❗️Людмілу Барэйка, аўтарку лозунга "Стоп таракан", «вызвалілі па амністыі»

Гумар сітуацыі ў тым, што жанчына, якую судзілі ў парадку спецвытворчасці, тры гады таму з'ехала з Беларусі.

Сёлета ў сакавіку Следчы камітэт пачаў крымінальную справу супраць глыбоцкай пенсіянеркі. 8 траўня суд Глыбоцкага раёна прысудзіў Людміле Барэйка 2 гады зняволення паводле артыкула 188 КК (Паклёп). 9 кастрычніка прэзідыюм Віцебскага абласнога суда «вызваліў» спадарыню Людмілу "на основании абз.5 ст. 1 Закона Республики Беларусь от 07.12.2022 № 220-3 «Об амнистии в связи с Днем народного единства», со снятием судимости". ➡️ https://tinyurl.com/4a95dr42
14 кастрычніка Віцебскі абласны суд разбірае справу 57-гадовага Сітковіча Уладзіміра Алегавіча, якога вінавацяць за данаты ( ч.1 арт. 361-2 КК)

Уладзіміра Сітковіча, работніка масла-экстрацыйнага завода, сёлета ў траўні на 1 суткі арыштоўвалі за "распаўсюд экстрэмізму" - за падпіску ў TikTok на канал "Страна для жизни". Да таго, паводле інфармацыі з адкрытых крыніц, ён быў цалкам "добранадзейным грамадзянтнам": яго нават уключалі ў спісы участковых камісій на выбарах у 2016, 2017 і 2019 гадах.
❗️ Вярхоўны суд пакінуў без зменаў пакаранне Андрэю Зуеву, асуджанаму ў парадку спецвытворчасці

11 кастрычніка Вярхоўны суд разбіраў касацыйную скаргу наваполацкага актывіста. Паводле рашэння судовай калегіі, у прысуд Віцебскага абласнога суда ўнеслі тры папраўкі – што да нумарацыі і кваліфікацыі артыкулаў, згаданых у апісальна-матывіровачнай і рэзалютыўнай частках выраку. Сам вырак – 7 з паловай гадоў пазбаўлення волі і грашовыя выплаты – пакінуты без зменаў.

Беспрэцэдэнтным выпадкам пакуль што з'яўляецца кейс яшчэ адной ураджэнкі Віцебшчыны Людмілы Барэйкі, якую таксама асудзілі ў парадку спецвытворчасці. Суд над ёй праходзіў сёлета ў траўні на радзіме, у Глыбокім. Аднак 9 кастрычніка прэзідыюм Віцебскага абласнога суда «вызваліў» спадарыню Людмілу і зняў судзімасць «на основании абз.5 ст. 1 Закона Республики Беларусь от 07.12.2022 № 220-3 «Об амнистии в связи с Днем народного единства». ➡️ https://tinyurl.com/5n74v82m
2024/10/14 08:49:25
Back to Top
HTML Embed Code: