Telegram Group Search
12 студзеня 1941 году нарадзіўся Ўладзімер Мулявін

Уладзімер Мулявін унёс велізарны ўклад у папулярызацыю беларускай мовы і традыцый. Ён стварыў і праславіў у сьвеце самы вядомы ансамбль Беларусі “Песьняры”, адрадзіў старадаўнія беларускія песьні й надаў ім новае гучаньне, зрабіў знакамітымі вершы нашых паэтаў, сярод якіх Янка Купала.

Пад кіраўніцтвам Мулявіна "Песьняры" набылі міжнароднае прызнаньне, гастралявалі па сьвеце і сталі сымбалем беларускай музычнай культуры. Сярод знакавых твораў ансамбля — "Песня пра долю", "Касіў Ясь канюшыну" і рок-опера "Песьня пра долю".

З неверагодным пачуцьцем Уладзімер Мулявін выконваў “Пагоню” на верш Максіма Багдановіча. На 25-годзьдзе “Песьняроў” Мулявін выканаў праніклівую “Малітву” на словы вялікага беларускага паэта Янкі Купалы.
Сяржук Доўгушаў пашырае беларускую традыцыю ў ЗША

Зьбіральнік народных традыцый і песень, Сяржук Доўгушаў, пасьля доўгага перапынка завітаў з Калядамі ў ЗША, дзе радуе як маленькіх, так і вялікіх беларусаў. Паміж гэтымі справамі творца адказаў на пытаньні "Беларускага крока", распавёў пра стан "Дома творцаў" і крыху паразважаў пра жыцьцё.

Глядзець па спасылцы:
https://youtu.be/TQsKqQ7P3IM?si=1yCJj_iM0tLJhvBO
Летува скасавала пагадненьне з Беларусьсю аб прадухіленьні двайнога падаткааблкладаньня. Гэта ўдар па простых беларусах

Літоўскі Сойм адобрыў прапанову аб дэнансацыі пагадненьня Летувы з Беларусьсю аб прадухіленьні двайнога падаткаабкладаньня даходаў і фіскальных парушэньняў.

Гэтая дамова была падпісаная паміж дзвюма краінамі яшчэ ў ліпені 1995 года ў Менску. І вось сёньня адбылося галасаваньне: 111 парламентарыяў выказаліся "за" спыненьне яго дзеяньня, 4 — "супраць", яшчэ 6 чалавек устрымалася.

Міністэрства фінансаў, якое ініцыявала дэнансацыю, патлумачыла, што прыбыткі грамадзянаў Беларусі, якія тыя атрымліваюць у Летуве, павінны абкладацца падаткам на больш ільготных умовах. Але сама Беларусь ужо не прымяняе гэты парадак — а значыць даходы рэзідэнтаў Летувы не абкладаюцца падаткам па больш выгадных тарыфах. Акрамя таго ў тлумачальнай запісцы да праекту ўказвалася, што з 2022 года Летува не абменьваецца інфармацыяй з Беларусьсю ў падатковых мэтах.

Ніякай логікай падобнае рашэньне патлумачыць немагчыма, бо гэта ўдар найперш не па рэжыму Лукашэнкі, а па простых беларусах, якія пазбаўляюцца ільготаў і магчымасьці пазбегнуць падвойных падаткаў.
Атакі нелегальных мігрантаў на заходнуюю мяжу з Беларусі раптоўна спынілася

13 студзеня памежныя службы Летувы, Латвіі і Польшчы не зафіксавалі ніводнай спробы парушэньня мяжы мігрантамі з боку Беларусі. Адпаведныя звесткі апублікаваны ў зводках за мінулыя суткі.

Трэба адзначыць, што спакойныя дні на граніцы з канца мінулага года неаднаразова фіксаваліся пагранічнымі службамі асобных суседніх краін. Так, у Летуве не было спробаў парушэньня мяжы на працягу 15 дзён запар.
🛂Рэйтынг пашпартоў у 2025 годзе: Беларусь на 62-м месцы

Кампанія Henley&partners кожны год складае рэйтынг наймацнейшых і слабых пашпартоў, у залежнасьці ад таго, колькі краін яго ўладальнікам даступныя без віз.

Наймацнейшым стаў пашпарт Сінгапура, ён дае магчымасьць уезду ў 195 з 227 краін. Другое месца ў Японіі (193 краіны), трэцяе падзялілі Нямеччына, Італія, Гішпанія, Францыя, Фінляндыя і Паўднёвая Карэя, ім даступны 192 дзяржавы.

Польшча заняла 7-е месца, яе грамадзянам лёгка даступны 188 краін. Украіна аказалася на 30-м месцы, з пашпартам гэтай краіны даступны 148 краін.

Ніжэй за ўсіх ў рэйтынгу, на апошнім 106-м месцы, — Афганістан.

А вось Беларусь апынулася на 62-м месцы — толькі 81 краіна гатова свабодна ўпусьціць да сябе грамадзян нашае краіны.

Цікава зазначыць, што Расея, краіна-агрэсар, якая зазнала палітыку санкцыяў з боку краінаў вольнага сьвету, заняла ў гэтым рэйтынгу 46-е месца.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Ігар Лосік. Ужо 4,5 гады ў лукашысцкім канцлагеры...

Кадры з палітвязьнем паказалі прапагандысты рэжыму.
Рэальныя выдаткі Расеі на вайну супраць Украіны могуць быць удвая большыя за афіцыйна зафіксаваныя ў федэральным бюджэце, а ад фінансавай схемы фінансаваньня баявых дзеяньняў РФ рухаецца да фінансавага крызісу

Такое меркаваньне выказаў эксперт па Расіі з Цэнтра Дэвіса пры Гарвардскім універсітэце, былы інвестар Morgan Stanley Крэйг Кэнэдзі:

◾️Пазабюджэтнае фінансаваньне ваенных выдаткаў стала магчымым дзякуючы папраўкам у закон "Аб дзяржабаронзаказе", падпісаным Пуціным на другі дзень поўнамаштабнага ўварваньня ва Украіну. Яны далі дзяржаве магчымасць прымушаць расійскія банкі зніжаць стаўкі па крэдытах для прадпрыемстваў АПК

◾️У выніку, з сярэдзіны 2022 года адбылося анамальнае павелічэньне карпаратыўнага доўгу на $415 млрд (71%), што складае 19,4% расійскага ВУП

◾️Такі прырост карпаратыўнага крэдытаваньня значна перавышае як агульныя даходы бюджэту ад нафты і газу, так і ваенныя расходы за той жа перыяд і ў 6,5 разоў большыя за прырост дзяржаўных запазычаньняў.

◾️Больш за 70% прыросту карпаратыўнага крэдытаваньня прыйшлося на сектары, уцягнутыя ў ваенную дзейнасьць

◾️Рост карпаратыўнага крэдытаваньня стымулюе інфляцыю, падвышаючы працэнтныя стаўкі і ствараючы перадумовы для сістэмнага крэдытнага крызісу

◾️Вялікі аб'ём дзяржаўнага прымусовага крэдытаваньня, верагодна, атрымалі прадпрыемствы са слабой крэдытнай гісторыяй, якія могуць адчуваць цяжкасці з абслугоўваньнем сваіх крэдытаў

◾️Крэмль апынуўся перад дылемай: чым даўжэй Масква адкладае спыненьне актыўных ваенных дзеяньняў, тым вышэй рызыка некантралюемага крэдытнага крызісу, які прыслабіць перамоўныя пазіцыі Расіі

◾️Украіна і яе саюзьнікі могуць скарыстацца гэтым, выключыўшы магчымасьць змякчэньня эканамічных санкцый з любых перамоваў аб спыненьні агню без ўсеабдымнага мірнага ўрэгуляваньня, у тым ліку рэпарацый Украіне
Forwarded from Historyja
"Беларусаў выратуе толькі вяртаньне ў Эўропу"

⚡️30 гадоў таму ў выданні "Народная газета" у нумары ад 15-17 студзеня з'явіўся артыкул "Аб расейскім імперыялізме і яго небяспецы" ("О русском империализме и его опасности") аўтарства Зянона Пазняка. Спецыяльна на расейскай мове. Матэрыял выклікаў хвалю абурэння пераважна з боку прарасейскіх сілаў, у тым ліку камуністаў і чарнасоценцаў заходнерусістаў, якія спрабавалі даказаць, што Беларусь без Расіі згіне і заяўлялі аб знявазе расейскага народа з боку "белорусских националистов".

Пазняк як і іншыя пранацыянальныя палітыкі ў краінах нашай часткі Еўропы папярэджвалі перад агрэсіўнай палітыкай Расіі, якая не змяняецца і мае карані ў "мангола-ардынскай традыцыі". Таксама Пазняк прадказаў, што Расія будзе "бараніць" расейскаоўных і супрацьстаяць "нацыянальна-культурнаму адраджэнню". Неабходна нагадаць, што многія расеізаваныя жыхары асабліва Беларусі і Украіны глядзелі тады на такія заявы як на вар'яцтва. Які вынік прарасейскасці - бачна сёння.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Славакіі школьнік Сымон Аманік адмовіўся ціснуць руку прапуцінскаму прэзідэнту Петэру Пелегрыні

На ўручэньні ўзнагарод у Прэзідэнцкім палацы славацкім пераможцам алімпіяд і медалістам Аманік прыйшоў з жоўта-сіняй стужкай, прымацаванай да пінжака, а пасля атрыманьня ўзнагароды ад міністра адукацыі спыніў Пелегрыні, які хацеў паціснуць яму руку.

У інтэрв'ю Denník N школьнік назваў прэзідэнта ашуканцам і хлусом, якому было б няправільна падаваць руку.

"Акрамя вечназялёных папулісцкіх абяцаньняў таннай ежы і таннага газу, якія папулісты паўтараюць на кожных выбарах, ён таксама абвінаваціў свайго апанента ў тым, што той адправіў бы нас на вайну ва Украіну. Гэта была хлусня і напад на самыя нізкія чалавечыя інстынкты страху, а ў некаторых частках славацкага насельніцтва, магчыма, выклікала і антыўкраінскія пачуцьці. І я не думаю, што было б правільна падаваць руку такому чалавеку ці мець зносіны з ім, таму што я катэгарычна не згодзен з ім і лічу, што ён махляр і хлус”, — пракаментаваў свае дзеяньні Аманік.

Прэм'ер-міністр Роберта Фіца пасьля гэтага назваў школьніка "хамаватым падлеткам" і заявіў, што за такое "камусьці трэба даць аплявуху" і пазбавіць узнагароды.
Лукашэнка выказаўся пра закрыцьцё Польшчай памежных пераходаў для беларусаў: "Да хоть все пусть закроют. Мы туда не ездим"

Словы Лукашэнкі прыводзіць БЕЛТА: «Да хоть все пусть закроют. Мы же туда не ездим, мы туда ничего не возим. Что, мотовелозавод возит туда продавать продукцию? Нет. Они же санкции против нас ввели. Ввели — хорошо. Ну мы и не боремся против той миграции и людей, которые там хотят жить и которые туда идут. Я уже тысячу раз об этом говорил: с петлей на шее я не буду их защищать. То есть они набросили на мой народ санкции, а я их должен защищать? Нет».

І гэта той рэдкі выпадак, калі са словамі Лукашэнкі цяжка не пагадзіцца: яму сапраўды напляваць на закрыцьцё межаў і на абмежаваньні, якія Эўропа ўводзіць для простых беларусаў. Яны не па ім б'юць, бо ён як не ездзіў у Польшчу, гэтак і "ня ездзіць". А вось простыя беларусы, народ пакутуюць. Калі ўжо заходнія палітыкі гэта зразумеюць?
Куба вызваляе палітзьняволеных у выніку заявы ЗША аб адмене статуса краіны тэрарыстычнай

На дадзены момант вядома, што Куба вызваліла 127 зьняволеных, у тым ліку лідэра апазыцыі Хасэ Даніеля Фэрэра.

Куба пачала вызваляць зьняволеных ужо на наступны дзень (серада) пасьля таго, як прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абвясьціў, што адменіць прызнаньне краіны тэрарыстычнай.

Віцэ-прэзыдэнтка Вярхоўнага суду Кубы Марысэля Соса заявіла, што «зь серады па чацьвер 127 затрыманых былі вызваленыя датэрмінова».
Большасьць зь іх былі арыштаваныя за ўдзел у масавых антыўрадавых дэманстрацыях у ліпені 2021 году.

Улады Кубы не апублікавалі ні сьпісу, ні графіку вызваленьня. Паводле кубінскага МЗС, у рамках угоды «паступова» будзе вызвалена 553 асуджаных.

На здымку: вызвалены 15 студзеня 23-гадовы Дарыэль Крус Гарсія, які атрымаў вырак на 15 гадоў пазбаўленьня волі за ўдзел ў пратэстах 2021 года.
У Беларусь ўвозіліся з Расеі фальшывыя даляры — МУС РБ

Як паведамляецца, на Міншчыне затрымалі пры спробе збыту фальшывых купюр двух пінчукоў 42 і 47 гадоў.

Устаноўлена, што саўдзельнікі на працягу некалькіх месяцаў займаліся збытам падробленых грошай, якія праз трэціх асоб набываліся ў Турцыі і ў некаторых краінах Еўрапейскага Саюза, затым праз Расію ўвозіліся на тэрыторыю нашай краіны.

Пры іх знойдзены і канфіскаваны фальшывыя банкноты на агульную суму каля 35 тысяч долараў.
🙏 Ва Украіне загінула беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава, учора ёй споўнілася 24 гады

Марыя прымала ўдзел у пратэстах 2020 году і была моцна параненая гранатай. Фота з ёй абляцелі ўвесь сьвет.

Пасьля рэабілітацыі ў Чэхіі, у яе гэтак і не аднавіўся слых на правае вуха, засталася гематома ў мозгу.

Пра 2020 год Марыя Зайцава казала:
«Зразумела, што мяне гэта змяніла вельмі моцна. Я не магу сваё жыцьцё больш не звязваць з Беларусьсю.

Калі не з Беларусьсю, то я не ведаю, з чым яшчэ. Бо я аддала здароўе за гэта. І я праўда верыла ў нашу ідэю, і я вельмі хачу, каб у маёй краіны ўсё атрымалася. Я хачу гэта пабачыць і вярнуцца туды».

Пасля пачатку вайны дзяўчына далучылася да абаронцаў Украіны.

Дзяўчына загінула ў баях пад Бахмутам, дзе ваявала ў складзе 2-га Інтэрнацыянальнага легіёну.

Вечная памяць і слава! 🕯
Швецыя вырашыла замяніць кнігі камп'ютарамі 15 гадоў таму, а цяпер выдаткуе больш за €100 млн, каб вярнуць усё назад

Нягледзячы на паўсюднае распаўсюджваньне тэхналогій у свеце, шведскі ўрад вырашыў прытармазіць лічбавізацыю ў адукацыі. Тут плануюць вярнуць у навучальны працэс папяровыя падручнікі, піша The Universal News Network. Змена падыходу да выкладаньня справакаваная падазронам, што электронныя інструменты негатыўна ўплываюць на вучобу і развіцьцё дзяцей.

У 2009 годзе Швецыя пачала павальна мадэрнізаваць школы, замяняючы друкаваныя кнігі камп’ютарамі і іншымі лічбавымі інструментамі. Мэтай было падрыхтаваць вучняў да жыцьця ў сьвеце, дзе пануюць тэхналогіі. Улады лічылі, што камп’ютары і планшэты зробяць вучобу больш займальнай і даступнай. Традыцыйныя кнігі паступова саступілі месца іх лічбавым версіям, якія выглядалі больш таннымі і сучаснымі. Але з часам выявіліся негатыўныя бакі прагрэсу.

Так, з’явіліся даследаваньні, згодна з якімі пры чытаньні з экрана (асабліва з высокай яркасьцю) вочы напружваюцца больш, чым пры чытаньні звычайных кніг, увага засяроджваецца горш, а таксама пакутуе разуменьне і запамінаньне прачытанага. Акрамя таго, з гаджатамі ў руках дзеці адцягваюцца на гульні і інтэрнэт замест таго, каб слухаць на ўроку. Залежнасьць ад гаджатаў таксама негатыўна ўплывае на сацыяльныя навыкі школьнікаў і аб’ём увагі — трывогу б’юць і бацькі, і настаўнікі.

Таксама ў Швецыі заўважылі пагаршэньне ключавых навыкаў — чытаньня і пісаньня — сярод школьнікаў. Гэта звязваюць з тым, што дзеці з малых гадоў вытарашчваюцца ў гаджаты. Тут прызнаюць, што рэзка адмовіцца ад звыклых метадаў навучаньня, не падумаўшы аб доўгатэрміновых наступствах, было памылкай.

Таму шведскія ўлады вырашылі змяніць курс. Ад 2022 да 2025 года будзе выдзелена €104 млн, каб вярнуць папяровыя кнігі ў навучальны працэс. У планах-зрабіць так, каб у кожнага вучня быў фізічны падручнік па кожным прадмеце. Частка грошай пойдзе на фінансаваньне кампаній, якія дапамогуць школам вярнуцца да традыцыйнага працэсу навучаньня.

Адмаўляцца ад электронных кампанентаў у адукацыі ў Швецыі не збіраюцца. Хутчэй, тут хочуць знайсці баланс паміж тэхналогіямі і традыцыйнымі метадамі навучаньня, абмежаваўшы першыя і выкарыстоўваючы іх разумней.

Крыніца: devby.io
Дзесяць байцоў падраздзяленьня «ТУР» 225-й ОШБ узнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі: ордэнамі «За адвагу», медалямі «Залаты крыж» і «За службу і Перамогу»

Эвакуацыя тэхнікі з поля бою — адна з самых складаных задач на фронце. Пашкоджаная або нерухомая бронетэхніка, няхай гэта будзе БМП або танкі, імгненна становіцца жаданай мішэньню для праціўніка. Праціўнік мае ўсе шанцы перахітрыць эвакуацыйную групу і нанесці ўдар з беспілотнікаў або артылерыі. Таму кожная эвакуацыя — гэта рызыка, якая патрабуе бездакорнага выкананьня.

Узнагароды, якія атрымалі байцы, гавораць самі за сябе. Гэта сведчыць аб працаздольнасьці падраздзяленьняў, а таксама іх гатоўнасьці працаваць у самых складаных умовах.
Ілюстрацыя зьнішчэньня старога Менску ў часы савецка-расейскай акупацыі

На фота: Няміга, Халодная сінагога, канец 1940-ых і 2025 гг.

З успамінаў беларускага пісьменьніка Янкі Скрыгана:

"...Прадчуваючы немінучы скон Нямігі, я і хадзіў на яе бадай штодня.Тут нават у паветры як бы цурчыць старадаўнасць, нават гаворка нейкая іншая, раздумна-павольная, як бы прыглушаная вякамі.

І я, прымірыўшы сэрца, стараўся як бы спакойна глядзець, калі наехала на Нямігу поўна тэхнікі, і яна, равучы і скрыгочучы, падымаючы пыл і гаркава-салодкі пах цвілі, пачала пляжыць і мясіць раптам апусцелыя і такія сіратліва-сцішаныя і спалохана-прыземленыя дамкі.

І аднаго разу, прыйшоўшы сюды, за таўсматым будынкам колішняй сінагогі, пераробленым у сховішча архіва, бадай што на самым пачатку вуліцы я ўбачыў як бы сапраўдную чалавечую рану: палавіна дома, нягледзячы на сцяжы і падпоркі, адкалолася і аб’ехала ўніз кучаю мяккае, сапрэлае гліны, а сцены з краёў, дзе прайшоў разрыў, чырванелі як бы свежым, парваным мясам і абцякалі крывёю
..."

Крыніца: https://www.group-telegram.com/poshtabel
Па стане на 20 студзеня 2025 году праваабаронцам вядома не менш чым пра 282 палітвязьняў, якія знаходзіцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Сярод іх:

• 81 чалавек у цяжкім стане здароўя;
• 35 сталых людзей, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх таксама мае вялікія праблемы са здароўем);
• 30 шматдзетных маці і бацькоў;
• 8 чалавек з інваліднасьцю;
• 12 чалавек з мэнтальнымі разладамі;
• Вядома пра як мінімум 10 сямей, дзе абое бацькоў знаходзяцца за кратамі.

Найстарэйшы з палітвязьняў — 76-гадовы Міхаіл Ляпейка з Магілёву, які быў накіраваны на прымусовае лячэньне ў псіхіятрычным шпіталі за абразу Лукашэнкі.
2025/01/21 10:10:13
Back to Top
HTML Embed Code: