Telegram Group Search
***

una manciata di mele bianche
nelle mani di un minatore non lavato
sangue e terra nera
sulle mani di un santo
і толькі мо
мы будзем разам так
каб існаваньне ў жаху зьбегла
практыкаваньне 1.
паўзы на цотных ударах пульсу


пасля добрага філіжанку кавы цыгарэта патыхае сьвежай рыбай
давайце быць шчырымі адно з адным
каб потым не раскеўзваць словы па сьценах
бо ехаць варта толькі ў тыя мясьціны дзе на аўтастанцыі галодныя вароны выкалупваюць дзюбамі дробных казурак што наліплі на радыятар маршруткі
і самота ўжо ня такая дурная
а пахмурнае неба такое роднае
і выпіць вядро ванітна-персікавай фарбы падаецца цікавым і нават даволі слушным рашэньнем
давайце быць шчырымі адно з адным
і замест нябеснай брамы
на халоднай кафлі пакойчыку 3×3
нас сустрэне труп палкоўніка сандэрса
і пахнуць ён будзе смачна
а галодныя вароны
а вароны - галодныя
практыкаваньне 2.
паўзы на няцотных ударах пульсу

у прасторы сусьветнай любові
дзе адмаўленьне ўласнай сэксуальнасьці ёсьць найлепшым выйсьцем
існаваньне магчыма толькі ў форме агендэрнага анёльчыку (not biblically accurate)
давайце быць шчырымі адно з адным
пасьля марафону адчаю і самоты
барсэтка кархарт у якой ледзьве змяшчаюцца і вынікам тырчаць
давайце быць шчырымі
тры сшыткі і вялікі снікерс
выглядае як свая
хоць і вісіць на плячы нейкага хлапчука бяз густу ў адзеньні
хай так
як і ўсім хто карыстаецца словамі
нам ніколі не паразумецца
давайце быць шчырымі адно з адным
гэта была памылка
імабільнасьць некаторых прадуктаў харчаваньня праз розныя абставіны стварае межы дапушчальнага
на вясельлі нехта памёр?
працягваем. але не чаркуемся.
tongue twister in F#

а паабапал шашы шырачэзнай шэрыя шурпатыя шышкі пападалі-паападалі ды павыпадвалі так што сёлета сіліцкія сініцы ў Сеніцы ў сенцы пагрукалі-пагрукаталі а то апынулася вулкан Кракатаў кракатаў-кракатаў (аж да Кракава грокат далятаў) ды ня выкракатаўся і паляцеў попел па-над папялішчам між попельніц з полымям напалову па палёх і там палёг а я Янаў уяўляў і Іўе маўляў там і палёг тый попел і пясок якім вогнішча тушылі яшчэ на Шчучыншчыне дзе чэзламу мужчыне чэхі ў чэскі чэсьць адчапілі пакуль Папакуля ў мінкульце адкуль кулі пыталі з залатой паталі тый кажа на мэтале наматалі мэдалі каб зрабіць паталі але тэрміну ня далі ну й мы пойдзем далей бо ўнізе на Нямізе (знайшлі ў кнізе пад маркізай на карнізе) жылі жалю журботнага жабракі бо ня елі буракі дуракі і гармідар развялі такі што па Хайсах гойсаліся ў Мядзелі нагадзілі ў Ракаве небараку абабралі абярэмак абабкаў у бабкі забралі а ў Пінску зьелі манкі міску біскуп кажа міску манкі-кашы можна зьесьці ў Мінску але манкі міску ў Мінску зьесьці горш чым у Пінску бо ўсім вядома нават дома што і манкі міска і пан і біскуп і кіскі піскі і нізкі дыскурс і па-лацінску ў Мінску ўсё даўно па-сьвінску
практыкаваньне 3.
міні-вальс


я пхаў у рукі паўсьляпым дзецям каштаны
мы ўсе ім пхалі ў рукі каштаны
бо яны не маглі іх знайсьці

на падоўжанцы ў трэцяй клясе нас выводзілі ў прысаднічак
туды з намі хадзілі рабяты са школы для дзяцей з парушэньнямі зроку
мы не запытваліся ці трэба ім каштаны
проста совалі іх кожнаму ў далоні

і яны нам дзякавалі
практыкаваньне 4.
паўзы на першых долях


калі ўпершыню за доўгі час
выходзіш з дому без валізы
хочацца бегчы
проста таму што можаш
як сусьвет складаецца з ідэяў і рэчаў
"я цябе кахаю" = you're my friend
+ I want to spend a night with you
давайце быць шчырымі адно з адным
нажаль не за півам і грэнкамі
давайце быць меньш шчырымі
у абдымках на ложку праглядзець згублены сезон фазэнды з палацам пуціна
ідэя навіны кожнага моманту
гэта ідэя тэхнагеннай эпохі
традыцыйна час цыклічны
а прастора сусьветнай любові
часам патрабуе візу каб у яе трапіць
давайце быць шчырымі адно з адным
better to cum in the sink
than to sink in cum
хто лайк забраў бан
размова ў падземным пераходзе

- чорнага ці рудога, як думаеш?
- я б па-шчырасці ўсіх забраў
- ой глядзі, у гэтага быццам акуляры вакол вочкаў! жоўцік такі))
- а вы лепей з ім сам-насам не заставайцеся, бо ён у нас хлопчык цікавы: можа есьці захоча, не зразумее што гэта за пачуцьцё і зьнянацку ўсё ў пакоі ператрахае ад неразуменьня. ну й так і ня зьесьць нічога
- boys will be boys
- напраўду
юда укладчык-прагарэлы
сяндайскі сквер


мавродзі ходзіць па сяндайскім скверы
а сквер ягонае аблічча спрабуе падмяніць
каб падавацца гефсіманскім садам
і выклікаць каб звонку болей веры

над садам у аблоках дзве сякеры
як на гербе СК мячы
і што рабіць калі хрыстос цябе наёб на грошы
рубіць сякерамі халеру
ці лепей даць перамагчы
тым жалюгодным першасным пачуццям
такімі поўняцца празмеру
халодныя скляпы царквы

квітнела вішня ў сяндайскім скверы
па ім ішоў хрыстос
ён колы наварочваў
ён колы наварочваў
ён колы наварочваў

ААЫЫЫЫ
ААААЫЫЫЫ
АЫЫЫЫЫЫ
АЫЫЫЫЫ
рыпеў ішак
Sen o Warszawie

“Я гатоў палюбіць семафор”

зрэдку сніцца мне варшаўскі калідор,
коцік штучік 🐈 і над віслаю прастор🏝️,
карма ворсо,дываном засланы двор.
слава кміт там як варшаўскі мальдарор
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
натуральныя працэсы

Памірае стары габрэй… Не, ня тое.
Памёр стары француз, японец з флотам,
Памёрлі італійцы, потым, за імі загінаюць скоты,
І абліваецца халодным потам сіротка-мытнік
На мяжы Эўропы.

Фіналь фіналям, áле
Старому беларусу Мэір Шалеў
Бліжэй прыродных арэаляў думкі пра адмову роляў.
Гуляцца з парахнеючай бразґоткай больш ня крынж!

Не адбірайце цацак у дзіцяці,
Каб потым у Радзімы-Маці
Былі правы пісацца мінускýлем.
Бо зьневажаць радзіму – норма,
А норму карэктуюць кулі.

Шлях сепарацыі пачнецца слушным чынам:
А - Капаем на мяжы равы;
Бэ - Льем бятон пад базу;
Цэ - Арматурай узмацнім;
Дэ - Пераязджаем усе адразу.
Нам усяго-та трэба 6 БелАЗаў, а ў сёмы мы пагрузім Менск.
-------------------------------
Усім вядомы па прыкметах сівы збочыў парапетам,
Мае рэдкае імя – Сівіспацэм Парабэллюм.
🏒---------- ->👤🫗
“Вот ана – судзьба мая!” – па скроні пацякла крывя.
Ну пасажыр! Упаў – скульптура. Захрасае ў сьпёцы дня.
Характэрная фактура! Культам кулі ёсьць культура.
Эпітафія фрактурай напісаная мая.

Няхай дзіцёнак смокча соску
Няхай дурэе ён пакуль
А можа й ня стаць дарослым - найлепшы вынік.
Буль, буль, буль (польск.)
сырверш

гоооо... як я хачу пармежан
о пармежан мой сябра
хачу пачуць я водар
мяне цягне да яго, а ён чакае
а можа джугас лепей быў бы 😳
ня знаю, ох ня знаю 😔
тэдзі квіркін
мае цяжкія стасункі з гэндарам, верш

мае ногі
былі гола паголеныя
мая маці заўважыла
але мяне не спыніць

нестрыманымі рухамі мы рухаліся разам
яна глядзела маўчала

так балюча
не ў брыво а ў вока
ня ў вока а ў дупу
я малады вертар
гэта мае пакуты

я ня мог зразумець
ён быў як слуп слановае косткі
хто я
сярод жанчынаў з кветкамі

крывёю і потам
спермай потым

хто я
мама
сяргей календа
с(т)рах птушкі перад адзінаццаціметровым

і па вертыкалі
і па гарэзанталі
няма згадак пра мяне
а згадак пра горад шмат
яны сцякаюць
па дахах
па нэрвах
па сьценах
па венах
але сонца
што ўзыходзіць
над мікрараёнам
(у)ручча
прасякае лысіну
бронзавага
ільіча
рогат-плач

пацерка пацерку ў бусах сціскае
цыб-цым-цым
цыбы-цым-цым-цым
аб рэчах надзвычай штодзённых
размова паволі ішла
цыбы-цым-цым-цым
так можна было б гаварыць пра тэксты
пра тэксты аб тэкстах
пра вобразы болей за : : (кроплі)
*pas-pas*
каб размова бязлітасна доўга ішла
каб размовы не бачна было і канца
цыб-цым-цым
je suis un passant
: : :
прымаем звароты грамадзкіх суполак,
рамеснікаў, творцаў
і чулых душой
гарэзлівых хлопцаў
цыб-цым-цым
чый гонар пакуль не абліплы паршой
цыбы-цым-цым-цым
няхай за мяжой
цыбы-цым-цым-цым
: : :
на пацеркі гэтак жа цісне каўнер
я драцца гатовы з тым
хто болей
за гэты няўдалы
самотны, юрлівы
"цым"
рогат-плач instrumental
(для цымбалаў і скрыпкі)


цыбы цым трррый цыбы цым
жжжжйооо жжж рррыыы
ііііііійііі ііііііііііійййййі
ўуууууй ўуууууй ўуй ўуй
ййййууужжжжрры
цым-тыдырыбым
цым-цым тыдырыбым
цым-тыдырыбым
цым-цым тыдырыбым
йййііііііііыыыыы йі ы ы ы
жжжжжжжыхы
цым-цым цым-тырррдым
цым-тырым цым-тырым
цым цым цым цым цымммм
ЦЫМ!
🌕ЗАЎТРА 30.04. а 16:00
Еша Горчыч чытае лекцыю пра гісторыю станаўлення і традыцыю вобраза святога Себасцьяна, queer visuality etc.

Еша Горчыч — мастак, дызайнер, кніжны афарміцель, колішні супрацоўнік Акадэміі Мастацтваў

Гэта дабрачынная лекцыя, таму нават калі вы не прыйдзеце, вы можаце даслаць грошы:

По нумару карты:
9112 3801 6786 6799
12/28
Беларусбанк

лекцыя АНЛАЙН
запоўніце форму і мы дашлем спасылку ў асабістыя
па полі прапаленым спёкай і зброяй
ледзь поўзае дохленькі вусень:
на брылі армейскім красуецца цэдлік: ВЫРАБЫБЕЛАРУСІ
новая ваенная лірыка мілітары-гегельянства
🐘🐘🐘

чорна-белым парапетам
малявалася мяжа
дзе трава з асфальтам бітым,
порах, пыл і бруд ляжаў

твар чырвоны, шыя - бронза
ды зялёны камуфляж
па-варожаму ды грозна
дух лупіўся на муляж

слон тапоча міны ў полі
полк захрас на паўшляху
фронт ня можна рухаць болей
мозг разбіты ў труху
палкан гегель сыпнуў солі
так бы мовіць не хуху

aufhebung - вось пачвара
як яе нам мінаваць
рота тэкст дэшыфравала:
то "прайсці" альбо "прыняць"?

так стаялі ў мінным полі
проці логікі самой
фронт ня можна рухаць болей:
цяжар сэнсаў збіў спакой

і брылёк казыча вуха
гегель піша нанавá
фена-мена-логі духа
меналогію слана!
2025/01/07 18:59:33
Back to Top
HTML Embed Code: