group-telegram.com/CabinetBelarus/2910
Last Update:
У Вільні пачалася чарговая сесія Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША»
Гэта пляцоўка для падтрымання сталых адносін дэмакратычных сіл Беларусі з урадам Злучаных Штатаў Амерыкі. Год таму Стратдыялог праходзіў у Вашынгтоне.
Цяперашняй сесіі ў Вільні папярэднічалі беларуска-амерыканскія сустрэчы ў межах працоўных груп па некалькіх кірунках, вызначаных у мінулы раз.
Беларускі бок падчас Стратдыялогу прадстаўляюць прэзідэнтка-элект, кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская, намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка, прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Кабінета Уладзімір Астапенка, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская, прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета Маргарыта Ворыхава, в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета Павел Баркоўскі, намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета Ірына МакЛейн, кіраўнік апарату Кабінета Валерый Мацкевіч, а таксама спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава, кіраўніца ініцыятывы «Сумленныя людзі» Алена Жываглод і інш.
@CabinetBelarus
BY Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Share with your friend now:
group-telegram.com/CabinetBelarus/2910