Telegram Group Search
#крывічы #sacral_urban
Крывічанскія замалёўкі

Паглядзеўшы некалькі мястэчак запар у ваколіцах, Крывічы ствараюць уражанне мясцовага прытулку савецкага неакласіцызма. Але ж ёсць і іншыя адметныя прыклады мясцовай забудовы.
На шостым здымку меркаванае месца былой сядзібы Швыкоўскіх, якія валодалі Крывічамі ў сярэдзіне ХІХ ст. Магчыма, сярод вясковых хат і лецішчаў схаваліся рэшты былога гаспадарчага двара, але ўласна заўважыць не давялося.
Цікава, што пры гэтым з XVIII ст. тут нараджаецца шэраг дзеячоў з роду Ходзькаў. Але неяк не заўважаў згадак пра іхны маёнтак у Крывічах. У мястэчку ёсць камень з шыльдай пра Язэпа Ходзьку - вайсковага геадэзіста і географа. Сярод яго мясцовых сваякоў хапала іншых творчых і дзейных асобаў. Менш хайповых, быццам. Але добра, мо некалі будзе нагода абмеркаваць тое падрабязней. А пакуль трэба рушыць далей. Засталося ня шмат.
#пруднікі #гара_цэгла #sacral_mill
Шпацыруючы, вы не заўважыце, што гэта ўжо не мястэчка Крывічы, а ўжо маленькая вёска Пруднікі. Хаткі і іншыя рукатворныя аб'екты цягнуцца ўздоўж дарогі бесперапынна. У ХІХ ст. вёска была часткай маёнтка Швыкоўскіх. У 1865 годзе пражывала 50 чалавек.
Ад Крывічоў да Княгініна (дзе скончылася падарожжа, але там пачаўся аповед) недзе 8 км. Заход у Пруднікі трошкі дадае крокаў у гэты шлях, але яно варта таго. Бо паглядзіце, якая мілата! Драўляны вадзяны млын на рачулцы Наква. Пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя. Асабліва прыемна, што праз гасцінную шчыліну дзвярэй можна трапіць унутр і пабачыць рэшты абсталявання. Яно куды больш сучаснае за сам будынак, але ж цікава ўсё адно.
Дарэчы, назва вёскі, магчыма, паходзіць ад самога млына. Тыпу прудам у паўночных гаворках Беларусі называлі вадзяныя млыны. А пруднік - млынар.

Вось і апошні допіс з гэтай вандроўкі. Але вандроўка не апошняя. Таму працяг усяго гэтага бязладдзя будзе.
#менск #sacral_urban
Ужо пісаў пра тое, што некалі памылкова абзываў ледзь не ўсю цагляную забудову мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў мадэрнам. Сорамна, канешне, за ўласную недасведчанасць, але гэта не толькі мая памылка. Начытаўся гэтых вашых інтэрнэтаў і хадзіў вумнічаў.
Але сёння сур’ёзна пра мадэрн. Той самы стыль ар-нуво. Рэдкі звер у сталіцы, але сустракаецца.
Калі прагульвацца ў раёне Асмалоўкі, можна заўважыць камяніцу на скрыжаванні Багдановіча і Кісялёва. Менавіта аконны праём выдае ў ім той самы мадэрн. Неаднаразова гледзячы на яго, заўсёды ўзнікала нейкая паралель з неамаўрытанскай сінагогай. Бо круглай частцы акна пасавала б зорка Давіда (у мяне аднаго так?).
Дом пабудаваны ў 1890-я, калі і цагляны корпус піўзавода па-суседству (Аліварыя сёння) і, меркава, з той жа цэглы. Тут маглі жыць супрацоўнікі бровара (а маглі і ня жыць).

І вось, чарговы раз праходзячы побач, былі заўважаны не да канца зачыненыя жалезныя дзьверы з дамафонам. Ды гэта ж нейкі падарунак лёсу! Дзялюся ім і з вамі.
2025/06/24 21:27:49
Back to Top
HTML Embed Code: