group-telegram.com/carkva/6372
Last Update:
+++Напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых Папе Францішку падарылі ікону св. Еўфрасінні Полацкай+++
У Рыме, напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых (у рыма-каталіцкім каляндару) – 30 кастрычніка 2024 г., у час агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра, архімандрыт Сяргей (Гаек) падарыў Яго Святасці Папе Францішку малую ікону св. Еўфрасінні Полацкай.
Гэта сімвалічны дар экуменічнай групы моладзі з Мінска, Полацка, Віцебска і Гародні, якая ў рамках “Года малітвы” - якім Папа францішак абвясціў год 2024 – моліцца за хрысціянскія Цэрквы ў Беларусі.
Святая Еўфрасіння Полацкая (нар. 1104) паходзіла з роду полацкага князя Ўсяслава (яе хроснае імя было Прадслава).
Для хрысціян Беларусі яна з’яўляецца “настаўніцай мудрасці і прыкладам малітвы”. Ушаноўваюць яе хрысціяне візантыйскай традыцыі (праваслаўныя і грэка-католікі) у дзень яе спачыну – 23 траўня. Яе ўшаноўваюць і рыма-католікі.
Напрыканцы свайго манаскага жыцця, Еўфрасіння вырушыла ў пілігрымку да Святой Зямлі. Святая спачыла ў Ерусаліме 23 траўня 1173 года. (Гэта быў час пасля Вялікай схізмы, але на беларускіх землях гэты падзел не быў вострым)
BY Грэка-католікі Беларусі
Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260
Share with your friend now:
group-telegram.com/carkva/6372