Telegram Group Search
Сёння Царква ўшаноўвае прарока Данііла і трох святых юнакоў Ананію, Азарыю і Місаіла: пра што сведчаць гэтыя загадкавыя постаці

Асоба прарока Данііла звязана з аднайменнай кнігай Старога Запавету. А трое юнакоў выступаюць дзейнымі асобамі ў першых раздзелах гэтай кнігі.

Кніга Данііла адносіць як самога прарока, так і трох юнакоў, яго сяброў, да часу вавілонскага палону VI ст. да Хрыста. Разам з іншымі дэпартаванымі юдэямі яны прыбылі ў Вавілон і змаглі заняць высокія пасады пры двары цара Навухаданосара, застаючыся пры гэтым вернымі Закону Майсея.

Данііл праславіўся здольнасцю разгадваць сны цара. Разам з трыма юнакамі ён адмаўляецца ад забароненай Законам ежы. За супраціўленне ідалапаклонству цар Навухаданосар кідае Ананію, Азарыю і Місаіла ў распаленую печ, з якой яны выходзяць непашкоджанымі (Дан. 3). А Данііл цудам застаецца цэлым пасля ночы, праведзенай у яме з ільвамі, куды ён быў кінуты царом Дарыем мідзянінам па аналагічным абвінавачванні (Дан. 6).

Галоўныя падзеі, тэмы і вобразы кнігі прарока Данііла ўвайшлі ў службу 17 снежня. Тут можна знайсці і пра ўстрыманне ад ежы, і пра цудоўнае вызваленне трох юнакоў з печы, а Данііла - ад ільвоў, сны Навухаданосара і іх тлумачэнне прарокам пад дзеяннем Святога Духа, хвалу Сузане, загадкавы вобраз Сына Чалавечага, які ідзе на аблоках, як алюзію на Хрыста. Але літургічнае прачытанне прароцтва Данііла выходзіць далёка за межы службы 17 снежня.

Цягам году на Вячэрні і Ютрані мы часта молімся Багародзічны трапар 4 тону: «Ад Цябе, Дзева, Гара нясечаная, адкалоўся Камень вуглавы, нерукасечны – Хрыстос, які злучыў у сабе дзве прыроды. Дзеля гэтага, радуючыся, Цябе, Багародзіца, узвялічваем." Вобраз каменя, адколатага ад гары, сустракаецца ў многіх іншых літургічных тэкстах. А бярэ ён пачатак ад сну цара Навухаданосара, дзе «адарваўся камень, хаця не дакранулася да яго рука людская, і ўдарыў статую ў яе ногі з жалеза і гліны, і паламаў іх» (Дан. 2, 34).

Данііл тлумачыць гэтае відзенне: «Бог Неба ўзбудзіць Валадарства, якое вытрывае вечна ды ўлада яго не пяройдзе на другі народ: сатрэ і знішчыць яно ўсе гэтыя царствы і само будзе трываць вечна» (Дан. 2, 44). А літургічная традыцыя бачыць у гары вобраз Багародзіцы, якая зачала Хрыста, чыё Валадарства знішчыць усе тыранічныя імперыі і будзе трываць навекі. Канон Ютрані 17 снежня так тлумачыць гэты вобраз: «Абвяшчаючы збаўчае прышэсце Слова, ты прадбачыў разбурэнне храма, спаўненне закону і дар ласкі, вышэйшай за розум», што арганічна ўпісваецца ў кантэкст падрыхтоўкі да Раства.

Чацвёртая постаць, якую цар Навухаданосар пабачыў у печы разам з Ананіяй, Азарыяй і Місаілам, у літургічнай традыцыі адназначна трактуецца як Хрыстос. «Сузіраючы трох укінутых у печ, цар, убачыўшы выгляд чацвёртага, абвясціў Сына Божага і ўсклікнуў: "Блаславёны Бог айцоў нашых"» (канон Ютрані, 17 снежня).
Не апускайма рук!

Працяг разважанняў а. Андрэя Крата над Святым Пісаннем, якія друкуюцца на старонках газеты Гродзенскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі “Слова Жыцця”. Саф 3, 14–18а Трэцяя нядзеля Адвэнту называецца
The post Не апускайма рук! first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ.

https://facimskaja.by/galounaya/ne-apuskajma-ruk.html
да РАСТВА ХРЫСТОВАГА - дзён 7. Службы ў храме Цэнтра Прав. Язэпа ў МІНСКУ (вул. Арджанікідзе, 6): =ПЯТНІЦА, 20.12.24 - ЛІТУРГІЯ ў 18:30 (Перадсвяцце Божага Нараджэння); = НЯДЗЕЛЯ, 22.12.24 - ЛІТУРГІЯ ў 10:00 і 15:00; =ПАНЯДЗЕЛАК, 23.12.24 - ЛІТУРГІЯ ў 18:30 (нагода да Споведзі); =АЎТОРАК, 24.12.24 Чаканне Нараджэння Хрыстовага - у 18:30 Вячэрня з ЛІТУРГІЯЙ, дзяленне прасфорай; =СЕРАДА, 25.12.24 РАСТВО ХРЫСТОВА - святочная БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ ў 12:00.
20 снежня ПЕРАДСВЯЦЦЕ НАРАДЖЭННЯ ХРЫСТОВАГА - папярэднічае вялікае свята РАСТВА на пяць дзён. =Святая Царква хоча больш грунтоўна падрыхтаваць нас да вялікага дня, у які мы будзем вітаць Таго, Хто "дзеля нас людзей і дзеля нашага збаўлення зышоў з неба, прыняў цела ад Духа Святога і Марыі Дзевы і стаўся чалавекам".
Audio
📻 У сваёй рубрыцы Хрысціянства і літаратура айцец Андрэй Крот працягвае знаёміць з рэлігійнымі матывамі ў творчасці пісьменніка і літаратурнага крытыка Адама Бабарэкі. Нягледзячы на атэістычныя перакананні, Бабарэка выкарыстоўвае хрысціянскія матывы ў сваіх артыкулах. Напрыклад, аналізуючы спадчыну Максіма Багдановіча, ён параўноўвае вобраз сялянскай дзяўчыны з дзіцём на руках, які сустракаецца ў паэзіі песняра, з Маці Божай.
Вялікая Вячэрня на нядзелю Сьвятых Айцоў, 22 сьнежня

http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/222-viaczernia-ajcou.html
22 снежня 2001 г. у Мінску адышоў у вечнасць а. Уладзіслаў Чарняўскі (нар. 14 студзеня 1916) — беларускі каталіцкі святар, (шматгадовы пробашч у Вішневе), перакладчык Бібліі і Катэхізіса на беларускую мову. =Дзякуем Госпаду за служэнне а. Уладзіслава, дзякуем Госпаду за ўсіх, хто прычыніўся да захавання плёнаў працы а. Уладзіслава ды да працягу ягоныга подзвігу.
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на свята Раства Хрыстова

23 снежня, пянядзелак
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

24 снежня, аўторак
Святы вечар перад Раством Хрыстовым
18.00 – Вячэрня

25 снежня, серада
Нараджэнне Госпада нашага Ісуса Хрыста
10.00 – літургія св. Яна Залатавуснага

26 снежня, чацвер
Сабор Найсвяцейшай Багародзіцы
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ
СВЯТОГА ЯЗАФАТА, ЛІДА
вул. Каліноўскага, 16
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на свята Раства Хрыстова

24 снежня, аўторак
Нараджэнне Госпада нашага Ісуса Хрыста
18.00 – літургія св. Яна Залатавуснага

29 снежня, нядзеля
пасля Нараджэння Хрыстовага
16.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
“Хрыстос нарадзіўся - славім Яго!”

Расклад грэка-каталіцкіх багаслужбаў
на свята Раства Хрыстовага 2024 г. у МІНСКУ:
Парафія Праведнага Язэпа і Пар. Св. Мікалая Цудатворцы,
Капліца Душпастырскага цэнтра св. Язэпа, вул. Арджанікідзе, 6

=АЎТОРАК, 24 снежня 2024
*** Святы Вечар Раства Хрыстовага
гадз. 18:00 –Вячэрня з Боскай Літургіяй
Блаславенне каляднай прасфоры

=СЕРАДА, 25 снежня 2024
*** Раство Госпада нашага Ісуса Хрыста
гадз. 12:00 – Боская Літургія Раства Хрыстовага
Каляднае святкаванне

=ЧАЦВЕР, 26 снежня – Сабор Найсв. Багародзіцы
гадз. 18:30 – Боская Літургія Свята
speunik_s.pdf
453.4 KB
Малы калядны спеўнік - друкуем і карыстаемся :)
25 снежня Царква святкуе нараджэнне Госпада і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста ад Дзевы Марыі ў горадзе Бэтлееме.

Гэта падзея апісана ў дзвюх кнігах, якія ўвайшлі ў канон Новага Запавету: Евангеллі ад Мацвея і Евангеллі ад Лукі. Кожнае з іх па-свойму раскрывае багаслоўскае значэнне Нараджэння Хрыстовага. У Евангеллі ад Мацвея падкрэслена, што Ісус — гэта новы Цар-Месія — Давід, якому паклоняцца і прынясуць дары ўсе народы, што ўвасабляецца ў мудрацах з Усходу. Акрамя таго, Ісус з'яўляецца новым Майсеем, які выведзе народ з зямлі прыгнёту. У той жа час у Евангеллі паводле Лукі падкрэсліваецца, што Ісус — гэта Збаўца, які прыйшоў да ўсіх людзей, асабліва да ўбогіх і пакутуючых, увасобленых у вобразе пастухоў.

Ужо з самага пачатку мы бачым глыбокую ўвагу да багаслоўскага значэння Нараджэння Хрыста. У той жа час да IV ст. мы не маем звестак аб святкаванні Раства як асобнага свята. Прычына ў тым, што Раство было часткай большага святкавання: «Богаяўленняў Гасподніх» 6 студзеня. Гэтае свята «Богаяўленняў» уключала ў сябе шэраг падзей: Раство з пакланеннем мудрацоў, Хрышчэнне Ісуса ў Ярдане, ператварэнне вады ў віно ў Кане Галілейскай. Гэтае свята, як і ўсе хрысціянскія святы, стала паходным ад свята Пасхі, а таму мела тэматыку адкрыцця Божай сілы вернікам і ўдзелу вернікаў у эсхаталагічным банкеце Божага Валадарства. Свята нараджэння Ісуса стала святам нараджэння вернікаў у Ісусе, таму ў гэты дзень было прынята здзяйсняць хрост. Новаахрышчаных называлі новапрасветленымі, а таму Богаяўленне называлі таксама святам прасвятлення, або святам святла.

Верагодна, найважнейшай прычынай, якая паспрыяла раздзяленню гэтых святаў, з'яўляюцца хрысталагічныя спрэчкі пачатку IV ст. Аб'яднанне тэмаў Божага Нараджэння і Богаяўлення ў адно свята магло прывесці да думкі, што момант хрышчэння Ісуса ў рацэ Ярдан быў момантам нараджэння Ісуса як Бога, таму што гэтыя дзве тэмы глыбока перапляталіся. Такая інтэрпрэтацыя была б вельмі выгадная арыянам, якія лічылі, што Ісус не быў Богам. У сувязі з гэтым святкаванне Раства маглі аддзяліць ад Богаяўленняў 6 студзеня.

Згодна з агульнапрынятай тэорыяй, свята Божага Нараджэння 25 снежня ўпершыню з'явілася ў першай палове IV ст. у Рыме, а адтуль распаўсюдзілася па ўсім хрысціянскім свеце.
З А П Р А Ш Э Н Н Е
=АДКРЫЦЦЁ ЮБІЛЕЙНАГА ГОДА 2025
у Апостальскай Адміністратуры для грэка-католікаў Беларусі, адбудзецца ў прысутнасці Паверанага ў справах Апостальскай Сталіцы, Дастойнага Прэлата Кшыштафа Сэрокі, у нядзелю - 29 снежня 2024 года, на святочнай Літургіі ў 10:00 гадз., у храме Душпастырскага цэнтра Праведнага Язэпа ў Мінску (вул. Арджанікідзе, д. 6).
=Літургічная ўрачыстасць пройдзе ў рамках
Успаміну Праведнага Язэпа - тытулярнага свята Парафіі.
27 снежня
✝️ Памяць Св. Сцяпана, першамучаніка 🌿

🌿 У другі дзень пасля радаснага свята Раства Царква ўспамінае мучаніцтва першамучаніка Сцяпана. Здавалася б, зусім не час казаць пра смерць, калі толькі што здзейсніўся вялікі цуд нараджэння Божага Дзіцятка. Але тут таксама гаворка аб нараджэнні, толькі іншым - нараджэнні для вечнага жыцця.

🌿 Св. Сцяпан быў адным з сямі памочнікаў апосталаў у Ерусалімскай Царкве. Паводле Дзеяў святых Апосталаў, быў «мужам, поўным веры і Духа Святога», прапаведаваў Евангелле з мудрасцю, якой ніхто не мог супрацьстаяць.

🌿 Быў прыцягнуты да суда Сінедрыёна і пабіты камянямі за хрысціянскую пропаведзь у Ерусаліме каля 33-36 года. Забойства Сцяпана стала пачаткам ганенняў на актыўную частку ерусалімскай абшчыны, у якіх вядучую ролю адыграў Саўл Тарсійскі - будучы апостал Павел.
Вялікая Вячэрня на 32-ю нядзелю па Св. Тройцы, пасьля Нараджэньня Хрыстовага, 29 сьнежня

http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/204-vyachernya-ton-7.html
Audio
🎙️ У сённяшняй праграме Хрысціянства і беларуская літаратура айцец Андрэй Крот працягвае аналізаваць рэлігійныя матывы ў творчасці Адама Бабарэкі.

✝️ Нягледзячы на атэістычныя погляды, савецкі крытык актыўна выкарыстоўваў біблейскія вобразы і цытаты. Цікава, што ён ужывае евангельскую прымаўку "Ці можа быць што добрае з Назарэта?" у дачыненні да беларускай літаратуры.

📚 Бабарэка крытыкуе класічную паэзію за "боскае натхненне", супрацьпастаўляючы ёй матэрыялістычны падыход савецкіх паэтаў. Ён таксама разглядае рэлігійныя вобразы ў творчасці Дуніна-Марцінкевіча і Уладзіміра Дубоўкі.

#ВатыканскаеРадыё #VaticanNews #БеларускаяРэдакцыяVaticanNews #БеларускаяРэдакцыяВатыканскагаРадыё #Евангелле #духоўнасць #разважанні #КаталіцкіКасцёл #беларускаялітаратура #АдамБабарэка #культура
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 30 снежня – 5 студзеня

30 снежня, пянядзелак
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

1 студзеня, серада
Абрэзанне Гасподняе, св. Базыля Вялікага
14.00 – літургія св. Базыля Вялікага

2 стулзеня, чацвер
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

3 студзеня, пятніца
18.00 – Вялікія Гадзіны

5 студзеня, нядзеля
перад Богаз’яўленнем
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
- Ружанец
ЮБІЛЕЙНЫЯ ХРАМЫ ў Апостальскай Адміністратуры для грэка-католікаў у Беларусі
29 снежня 2024 г. Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) выдаў дэкрэт, якім на тэрыторыі Апостальскай Адміністратуры вызначаюцца юбілейныя храмы з нагоды Юбілею 2025 года.
=№ 24.129/МІ Мінск, 29 снежня 2024 г.
Дэкрэт аб вызначэнні юбілейных храмаў у Апостальскай Адміністратуры для грэка-католікаў у Беларусі

На падставе дэкрэта Апостальскай Пэнітэнцыярыі ад 13 мая 2024 года «Нормы ўдзялення адпусту падчас Звычайнага Юбілею 2025 года, устаноўленага Яго Святасцю Папам Францішкам»,
вызначаю наступныя юбілейныя храмы, за пілігрымаванне ў якія або за пабожнае наведванне якіх вернікі (католікі любога абраду) могуць атрымаць поўны адпуст.
=у Заходнім Протапрэзбітараце:
*храм Святых Братоў-Апосталаў Пятра і Андрэя ў Брэсце;
=у Цэнтральным Протапрэзбітараце
*храм Праведнага Язэпа ў Мінску;
=ува Ўсходнім Протапрэзбітараце
*храм святой Параскевы Полацкай у Полацку.

На плённае карыстанне дарам адпустаў у Юбілейным 2025 годзе ўсю Супольна Апостаьскай Адміністратуры для грэка-католікаў у Беларусі шчыра бласлаўляю.
✠Архімандрыт Сяргей (Гаек)
Апостальскі Адміністратар

Протапрэзбітар Яўген Усошын
Канцлер курыі
2024/12/30 10:25:06
Back to Top
HTML Embed Code: