Telegram Group & Telegram Channel
Учора, 20 лютага ў рамках рабочага візіту ў Расійскую Федэрацыю адбыліся сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Паўла Уцюпіна ў Міністэрстве замежных спраў Расіі, Міністэрстве эканамічнага развіцця Расіі і Еўразійскай эканамічнай камісіі.

На сустрэчы з намеснікам Міністра замежных спраў Расіі Міхаілам Галузіным абмеркавалi шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку вынікі ўзаемадзеяння ў знешнегандлёвай сферы, функцыянаванне на тэрыторыі Беларусі і Расіі дыпламатычных прадстаўніцтваў дзвюх краін, а таксама каардынацыю сумесных намаганняў па святкаванні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

З намеснікам Міністра эканамічнага развіцця Уладзімірам Ільічовым вызначылі падыходы да далейшага ўзаемадзеяння ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза ў галіне мытна-тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання. Абмеркавалі пытанні фарміравання зон свабоднага гандлю ЕАЭС з трэцімі краінамі, удасканалення парадку прыняцця ў Саюзе ахоўных мер, удзелу ў рабоце органаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Асобная ўвага была нададзеная пытанням рэалізацыі прыярытэтаў старшынства Рэспублікі Беларусь у органах ЕАЭС у 2025 годзе.

На сустрэчы са Старшынёй Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжанам Сагінтаевым абмеркавалі пытанні старшынства Рэспублікі Беларусь у органах ЕАЭС у 2025 годзе, фарміравання графіка правядзення пасяджэнняў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Еўразійскага міжурадавага савета. Асаблівую ўвагу надалі тэме міжнароднага супрацоўніцтва Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама падрыхтоўкі і правядзення ў г.Мінску ў 2025 годзе пасяджэння Еўразійскага эканамічнага форуму.

Па-руску аб вiзiце - на афiцыйным сайце МЗС Беларусі.

group-telegram.com/embassybel/9934
Create:
Last Update:

BY Посольство Беларуси в России 🇧🇾🇷🇺

Share with your friend now:
group-telegram.com/embassybel/9934

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

Groups are also not fully encrypted, end-to-end. This includes private groups. Private groups cannot be seen by other Telegram users, but Telegram itself can see the groups and all of the communications that you have in them. All of the same risks and warnings about channels can be applied to groups. Artem Kliuchnikov and his family fled Ukraine just days before the Russian invasion. But because group chats and the channel features are not end-to-end encrypted, Galperin said user privacy is potentially under threat. "This time we received the coordinates of enemy vehicles marked 'V' in Kyiv region," it added. Telegram boasts 500 million users, who share information individually and in groups in relative security. But Telegram's use as a one-way broadcast channel — which followers can join but not reply to — means content from inauthentic accounts can easily reach large, captive and eager audiences.
from hk

Telegram Посольство Беларуси в России 🇧🇾🇷🇺
FROM American