Telegram Group Search
JournalismAI Skills Lab: віртуальнае навучанне ШІ для журналістаў

🌐 JournalismAI Skills Lab -- гэта праект аналітычнага цэнтра журналістыкі Лонданскай школы эканомікі і палітычных навук.

Пасля заканчэння бясплатнай 12-тыднёвай праграмы двое ўдзельнікаў, якія паказалі выключныя вынікі, атрымаюць фінансавыя ўзнагароды.

👉 ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Ілюстрацыя: скрыншот з сайта арганізатараў
1🔥1
Што матывуе людзей плаціць за медыя? Лекцыя Гжэгажа Пяхоты

Калі: 23 чэрвеня, 16:00 (Мінск, Вільнюс) /  15:00 (CET, Варшава) 
📍 Формат: анлайн

Пра што:
▪️калі і чаму людзі пачынаюць плаціць рэдакцыі;
▪️якія агульныя прынцыпы ляжаць у аснове паспяховых камерцыйных адносін паміж медыя і аўдыторыяй;
▪️што такое эфектыўная стратэгія для мабілізацыі чытачоў;
▪️добрыя і дрэнныя прыклады камерцыйнай дзейнасці ў медыя.


Гжэгаж Пяхота: навуковы супрацоўнік Міжнароднай асацыяцыі навінавых СМІ (International News Media Association, INMA), кіраўнік стратэгічных ініцыятыў INMA: Readers First і Subscription Benchmarking. Былы навуковы супрацоўнік Оксфардскага і Гарвардскага універсітэтаў, дзе вывучаў мадэлі тэхналагічных збояў у розных галінах.

👉 РЭГІСТРАЦЫЯ
🔥311
Чацвер і новыя #магчымасці

Саміт па пытаннях псіхічнага здароўя ў журналістыцы

⏱️ Дэдлайн: 13 чэрвеня
Зацікаўленыя кандыдаты могуць прапанаваць тэматычнае даследаванне, панэльную дыскусію, бліц-выступ ці інтэрактыўны семінар.

Рэзідэнцыя Фонду Яна Міхальскага для пісьменнікаў
⏱️ Дэдлайн: 27 жніўня
Прапануюць пражыванне  ля падножжа швейцарскіх Альп, а таксама стыпендыю ў 400 швейцарскіх франкаў на тыдзень, аплату дарогі, сняданак і абед, электравеласіпеды, доступ да бібліятэкі.

Прэмія для фатографаў Henri Cartier-Bresson Creation Award
⏱️ Дэдлайн: 31 ліпеня
Прыз складае 35 000 еўра, якія павінны быць выкарыстаны для рэалізацыі праекта пераможцы.

Фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека One World
⏱️ Дэдлайн: 1 верасня
Фестываль пройдзе з 11 па 19 сакавіка 2026 года ў Празе (Чэхія) і ў Бруселі (Бельгія).

Photo by Daiga Ellaby on Unsplash
👏21
☕️ Жадаем паспяховага тыдня і нагадваем пра дэдлайны.

Стыпендыя Sir Harry Evans Global Fellowship для расследавальнікаў
Дэдлайн: 18 чэрвеня
Падчас стажыроўкі стыпендыят будзе займацца журналісцкім расследаваннем у рэдакцыі Reuters у Лондане, Нью-Йорку, Сіднэі ці Таронта.

Стыпендыя Climate Feed для маладых рэпарцёраў

Дэдлайн: 20 чэрвеня
Стыпендыя маладым рэпарцёрам за гісторыю пра ежу і клімат.

Што матывуе людзей плаціць за медыя? Лекцыя Гжэгажа Пяхоты
Калі: 23 чэрвеня, 16:00 (Мінск, Вільнюс) / 15:00 (CET, Варшава) 
Лекцыя пра тое, чаму людзі пачынаюць плаціць рэдакцыі, што такое эфектыўная стратэгія для мабілізацыі чытачоў а таксама — добрыя і дрэнныя прыклады камерцыйнай дзейнасці ў медыя.

Photo by Olivie Strauss on Unsplash
2🔥2👏1
Семінар па асвятленні падзей у галіне ядзернай зброі (Хірасіма, Японія)

🔥 Дэдлайн сёння, 17 чэрвеня, аўторак

Семінар пройдзе з 19 па 22 жніўня 2025 года ў Хірасіме (Японія), адразу пасля 80-й гадавіны атамных бамбардзіровак.

Журналісты атрымаюць магчымасць пачуць меркаванне тых, хто выжыў пасля бамбардзіровак, сустрэцца з лідарамі мясцовых органаў улады і грамадзянскай супольнасці і наведаць спецыяльны паказ Bombshell, які мае быць дакументальнага фільма, які даследуе прапаганду ўрада ЗША, цэнзуру і ролю прэсы ў асвятленні атамных бамбардзіровак у Японіі.


👉 ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Фота: Хірасіма, Vladimir Haltakov on Unsplash
2👍1
🎬 DOK Co-Pro Market для дакументалістаў у Лейпцыгу (Германія)

Дэдлайн: 15 ліпеня

Маркет аб'ядноўвае прадзюсараў для фінансавання новых дакументальных праектаў і прапаноўвае эксклюзіўны доступ да нямецкага і міжнароднага рынкаў дакументальнага кіно. 

👉 ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Ілюстрацыя: скрыншот з сайта арганізатараў
1👍1
🏆 Прэмія ў міжнароднай журналістыцы, семінар пра ксенафобію, грант на наратыўную журналістыку, саміт пра ШІ. Новыя #магчымасці

Трэнінг «Культура ксенафобіі» 
Дэдлайн: 19 чэрвеня
Для журналістаў, рэдактараў, інфлюэнсераў і ЛГБТК+ актывістаў. 

Kari Howard грант на праекты ў жанры наратыўнай журналістыкі
Дэдлайн: 13 ліпеня
Падавацца могуць журналісткі і гендэрна небінарныя персоны, якія маюць як мінімум тры гады досведу працы. Памер гранта да 5000 долараў ЗША.

DOK Co-Pro Market для дакументалістаў (Германія)

Дэдлайн: 15 ліпеня
Магчымасць знайсці суфінансаванне для свайго дакументальнага праекта.

Fetisov Journalism Awards 2025
Дэдлайн: 15 верасня
Тры пераможцы падзеляць прыз у памеры 130000 швейцарскіх франкаў. Гэта найбуйнейшая прэмія ў гісторыі міжнароднай журналістыкі.

Саміт News Impact: Развіццё журналістыкі з дапамогай ШІ (Польшча)

Калі: 9 кастрычніка
Праводзіцца ў партнёрстве з Google News Initiative. Тэма: штучны інтэлект як саюзнік якаснай журналістыкі.

Photo by Jerry Wang on Unsplash
1🔥1👏1
Рэдакцыя Hrodna.life шукае аўтара навін і тэкстаў

Праца ў фармаце дзяжурства некалькі разоў на тыдзень.

Патрабаванні: 
▪️веданне гродзенскага кантэксту;
▪️веданне беларускай і рускай мовы;
▪️граматнасць;
▪️уменне прымяняць нацыянальныя інфанагоды для рэгіянальнага кантэксту.


👉 ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Photo by Aleksandr Artiushenko on Unsplash
4👍2
Сустрэча і абмяркаванне дакументу «Прынцыпы бяспечнай і паважлівай супрацы: супрацьдзеянне сэксуалізаванаму харасмэнту»

Калі: 23 чэрвеня (панядзелак), 18:30
Фармат: афлайн (Варшава)
Вядучая: Наста Базар

У лістападзе 2024 года «Прававая Ініцыятыва» разам з праваабаронцай Настай Базар стварылі дакумент «Сэксуалізаваны харасмэнт у грамадзянскай супольнасці ў эміграцыі». Зараз пачынаецца праца над дакументам «Прынцыпы бяспечнай і паважлівай супрацы: супрацьдзеянне сэксуалізаванаму харасмэнту».

❗️Каб распрацаваць гэты дакумент, патрэбна вашае меркаванне. Важна пачуць розныя досведы, практыкі і чаканні, таму вас запрашаюць далучыцца да супольнай распрацоўкі. Першы этап працы ўключае ў сябе збор інфармацыі аб дзеючых практыках супрацьстаяння сэксуалізаванаму харасмэнту ў абазначаных супольнасцях.


Арганизатары будуць удзячныя за ваш удзел, экспертызу і ўклад у стварэнне дакумента.

👉 РЭГІСТРАЦЫЯ НА СУСТРЭЧУ

Пытанні можна пісаць у Telegram @NastaBazar

Photo by Polina Shirokova on Unsplash
👍2👏2
Новые подробности смерти Витольда Ашурка. Закрытая презентация общественного расследования пыток в ИК-17

Международный комитет по расследованию пыток в Беларуси и Правозащитный центр "Вясна" представляют новое общественное расследование о систематических пытках, унижении и рабском труде в Шкловской исправительной колонии №17.

Дата: 24 июня, вторник
Время: 11:00 (Минск, Вильнюс) / 10:00 (Варшава)
Формат: онлайн (Zoom)


О чем расскажут:
▪️ новые свидетельства и подробности гибели Витольда Ашурка;
▪️ физическое и психологическое насилие над политзаключенными;
▪️ “меценатство” как схема вымогательства денег у осужденных;
▪️ принудительный труд в интересах военных ведомств России;
▪️ функционирование неформальной тюремной иерархии с участием администрации.


❗️После презентации участники смогут задать вопросы авторам расследования и получить дополнительную информацию.

👉 РЕГИСТРАЦИЯ ОБЯЗАТЕЛЬНА
👍41
Вітаем, і нагадваем пра хуткія #магчымасці

🔥 Сустрэча і абмяркаванне дакументу “Прынцыпы бяспечнай і паважлівай супрацы: супрацьдзеянне сэксуалізаванаму харасмэнту”
⏱️ Калі: 23 чэрвеня, панядзелак, 18:30 (Варшава)
📍 Фармат: афлайн
Мадэратарка сустрэчы — Наста Базар
Арганізатары будуць удзячныя за ваш удзел, экспертызу і ўклад у стварэнне дакумента, які можа змяніць нормы супольнасцяў і зрабіць іх больш бяспечнымі для ўсіх.

🔥 Што матывуе людзей плаціць за медыя? Лекцыя Гжэгажа Пяхоты
⏱️ Калі: 23 чэрвеня, панядзелак, 16:00 (Минск, Вильнюс) /  15:00 (CET, Варшава)
📍 Фармат: анлайн
Пра што: калі і чаму людзі пачынаюць плаціць рэдакцыі; агульныя прынцыпы паспяховых камерцыйных адносін паміж медыя і аўдыторыяй; эфектыўная стратэгія для мабілізацыі чытачоў;
добрыя і дрэнныя прыклады камерцыйнай дзейнасці ў медыя.

Новыя падрабязнасці смерці Вітольда Ашурка. Закрытая прэзентацыя грамадскага расследавання катаванняў у ПК-17
⏱️ Калі: 24 чэрвеня, 11:00 (Мінск, Вільнюс) / 10:00 (Варшава)
📍 Фармат: анлайн
Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі і Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляюць грамадскае расследаванне аб сістэматычных катаваннях, прыніжэнні і рабскай працы ў Шклоўскай калоніі №17.
👍3
🏆Трэнінг у Германіі, дзве стыпендыі, конкурс для журналістаў і прэмія. Чацвер — і новыя #магчымасці

Трэнінг Reflect to Connect пра ўзнікненне діктатур (Германія)
🔥⏱️ Дэдлайн: 30 чэрвеня
Трэнінг пройдзе ў горадзе Веймар з 23 па 29 жніўня. Удзел бясплатны.

Прэмія Global Media Awards за матэрыялы пра правы дзяцей
⏱️ Дэдлайн: 20 ліпеня
Падаваць можна матэрыялы ў любым жанры. Працы павінны быць апублікаванымі альбо трансліравацца ў перыяд з 31 жніўня 2024 года па 1 ліпеня 2025 года.

Стыпендыі для журналістаў AI Accountability Fellowships
⏱️ Дэдлайн: 11 жніўня
Стыпендыя складае 20000 долараў ЗША. Дзесяцімесячныя стажыроўкі праводзяцца дыстанцыйна.

Стыпендыя Radcliffe Fellowship
⏱️ Дэдлайн: 11 лістапада
Памер стыпендыі 78000 долараў ЗША. Прапануюць магчымасць працаваць ў Гарвардскім універсітэце і далучыцца да міждысцыплінарнай творчай супольнасці.

Конкурс для журналістаў ад ААН
⏱️ Дэдлайн: 30 верасня
Удзельнічаць могуць журналісты з усяго свету, якія асвятляюць дзейнасць ААН.

Photo by Liu on Unsplash
1🔥1
Жадаем прадуктыўнага тыдня і нагадваем пра дэдлайны #магчымасці

Міжнародны трэнінг Reflect to Connect пра ўзнікненне діктатур (Германія)
🔥 Дэдлайн: 30 чэрвеня
Трэнінг пройдзе з 23 па 29 жніўня. Удзел бясплатны. Пакрываюць выдаткі на дарогу і пражыванне.

Рэгістрацыя на форум Reinventing Media Business (Латвія)
Дэдлайн: 4 ліпеня
Запрашаюцца медыяпрафесіяналы, журналісты, рэдактары, наватары ў галіне лічбавых тэхналогій, спецыялісты па маркетынгу, даследчыкі.

Rory Peck Awards 2025 для відэажурналістаў фрылансераў
Дэдлайн: 5 ліпеня
На конкурс прымаюцца работы, якія выйшлі ў эфір (на тэлебачанні, у інфармацыйных агенцтвах і анлайн-выданнях) у перыяд з 5 ліпеня 2024 па 10 ліпеня 2025 года.

Photo by Kateryna Hliznitsova on Unsplash
2
🌼 Стыпендыя для журналістаў, якія пішуць кнігу, варкшоп па праектнаму менеджменту, школа лічбавай бяспекі і праграма для стваральнікаў кантэнту. Чацвер і новыя #магчымасці

Варкшоп па праектным менеджменце ад ArtPower Belarus
Дэдлайн: 7 ліпеня
Сустрэчу раяць як пачаткоўцам, так і для тым, хто ўжо мае досвед працы з праектамі.

Prague Civil Society Centre прапануе праграму Bump Up!
Дэдлайн: 20 ліпеня
Для кантэнт-мэйкераў з каналамі на YouTube, Instagram ці TikTok, якія актыўна ствараюць кантэнт і маюць аўдыторыю.

Стыпендыя Cullman Center Fellowship
Дэдлайн: 26 верасня
Стыпендыя журналістам, якія працуюць над уласнай кнігай.

Ілюстрацыя: Unsplash
1🔥1👏1
Варкшоп NextGenDemocracy Lab для студэнтаў факультэтаў журналістыкі

Дэдлайн: 10 ліпеня
📍 Фармат: афлайн (Рыга)

Міжнародны інавацыйны семінар пра будучыню журналістыкі і медыя ў кантэксце імклівага развіцця штучнага інтэлекту. Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарамі. Мова семінара — английская.

У праграме: 
🔹вывучэнне метадаў праектавання будучыні, дызайн-спрынтаў і ўстойлівага прататыпіравання;
🔹папраца разам з міжнароднымі экспертамі ў галіне ШІ, медыя і адукацыі;
🔹распрацоўка праектаў і прататыпаў для адказнага выкарыстання ШІ ў журналістыцы і медыя;
🔹пітчынг сваіх ідэй.


👉 ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Ілюстрацыя: Unsplash
👍1🔥1
Бясплатны анлайн-курс "Лічбавая бяспека для журналістаў падчас крызісу"

📆 Курс пройдзе з 7 ліпеня па 3 жніўня

Курс прызначаны для журналістаў, фрылансераў, рэдактараў і спецыялістаў у галіне СМІ без папярэдняга досведу працы ў галіне кібербяспекі.

Вы навучыцеся
▪️ацэньваць рызыкі
▪️выкарыстоўваць шыфраванне
▪️уключаць шматфактарную аўтэнтыфікацыю
▪️арыентавацца ў цэнзуры
▪️спраўляцца з анлайн-пераследам


👉 ПАДРАБЯЗНАСЦІ


Ілюстрацыя: Unsplash
👍2👎1
Zerkalo шукае дыстрыб'ютара ў smm-аддзел

Рэдакцыя не можа працаваць з тымі, хто знаходзіцца ў Беларусі, таму шукаюць людзей, якія знаходзяцца ў ЕС (пажадана, у Польшчы ці Літве) і маюць дазвол на працу.

Патрабаванні:
▪️вопыт работы ў журналістыцы не менш як 3 гады (як у smm-аддзеле, так і ў іншых частках рэдакцыі);
▪️разуменне прынцыпаў дыстрыбуцыі кантэнту на розных платформах;
▪️уменне працаваць з вялікім аб'ёмам інфармацыі;
▪️уменне бачыць галоўнае;
▪️аператыўнасць;
▪️скрупулёзнасць;
▪️досвед працы з навінамі. 


👉 ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Photo by Walls.io on Unsplash
👍2
«Я звольнілася з завода!». Завяршыўся першы этап «Журфаку па суботах» у Варшаве

👩‍🎓Больш за дваццаць артыкулаў, амаль мільён праглядаў і чатыры асобы з новай працай - такі вынік у лічбах першага этапу адукацыйнага курсу «Журфак па суботах»  у варшаўскім  Press Club Belarus.

Вольга Швед, варшаўская каардынатарка «Журфаку па суботах» у Press Club Belarus: «Галоўная сіла курса ў тым, што ўсе выкладчыкі гэта - менеджары, рэдактары і журналісты  беларускіх медыяў, якія на штодзень практыкуюць тое, чаму вучаць. Тэорыю можна прачытаць у падручніку, але без практыкі, тым больш на спецыфічным беларускім медыярынку, яна няшмат вартая».

Сяргей Сахараў, галоўны рэдактар CityDog: «Гэта вялікая падтрымка для маладых журналістаў. Без досведу, яны баяцца нават падумаць, што могуць працаваць у медыя. Матэрыял выпускніцы Журфака ў нас на сетках стаў самым папулярным, а без Журфака мы б не звярнулі ўвагу на гэтую аўтарку і яна б не наважылася да нас прыйсці».


👉 ЧЫТАЦЬ
5👍2🔥1
🔥🔥🔥Q&A-сесія MOST IV — ужо сёння!

Калі: 9 ліпеня (серада), 16:00 (Мінск)

▪️MOST пакрывае ўсе выдаткі, звязаныя з паездкай;
▪️падаваць заяўку трэба мінімум за 3 месяцы да паездкі;
▪️працягласць паездкі— ад 3 да 90 дзён;
▪️калі няма кантактаў у ЕЗ, каманда MOST дапаможа знайсці партнёраў у якасці host-арганізацыі.


Ёсць пытанні? Можаце іх задаць на Q&A-сесіі.

👉 РЭГІСТРАЦЫЯ

Ілюстрацыя: Andrej Lišakov/Unsplash
👍1🔥1
Вакансія, грошы беларускім медыя, грант дакументалістам і конкурсы фатографам #магчымасці тыдня

👉 Вакансія: Zerkalo шукае дыстрыб'ютара ў smm-аддзел
Абавязкі: распаўсюд кантэнту на розных платформах. 

Фінансавая падтрымка беларускім медыям ад JX Fund

⏱️ Дэдлайны: 12 і 20 ліпеня
Для медыяарганізацый рознага памеру і патэнцыялу.

Грант фонду дакументальнага кіно Sundance Institute
⏱️Дэдлайн: 14 ліпеня
Можна падаваць праекты на любой стадыі вытворчасці, ад распрацоўкі да пост-прадакшну.

Прыём заявак на фотаконкурс «Экстрэмальная спякота»
⏱️Дэдлайн: 29 жніўня
Сусветны фотаконкурс ладзіцца, каб паказаць рэальныя наступствы экстрэмальнай спякоты.

Грант на прафесійнае развіццё ў галіне экалагічнай журналістыкі
⏱️Дэдлайн: 9 кастрычніка
Каб падаць заяўку, трэба прадставіць праектную прапанову па развіцці у галіне журналісцкіх расследаванняў.

Конкурс TPOTY на лепшы трэвел-фотаздымак

⏱️Дэдлайн: 13 кастрычніка
Чакаюць фота ад аматараў і прафесіяналаў з усяго свету.

Ілюстрацыя: Unsplash
1
2025/07/14 09:56:25
Back to Top
HTML Embed Code: